Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Ёсць месца, куды заўжды хочацца вярнуцца. Гэта наша шчаслівае дзяцінства...❤️ Добрага вам дня, беларусы!                                Мастак: Алена Кацавал.
Ну як там, вясна ідзе ❄️🌨? 😊😉
Якое спіртное ў Старажытнай Русі ўжывалі славяне? 🍻

П'янства раней не было. Усё пітво было слабаалкагольным.
Самагона не гналі, не было цукру, ды і павысіць крэпасць напою славяне не маглі. У тыя старажытныя часы спірт навучыліся рабіць толькі вікінгі і шатландцы.

Аднак славяне рабілі лёгкія бражкі не вышэй за 17 градусаў шляхам закісання і з'яўленні ў іх дзікіх дрожджаў. Так і з'явіўся знакаміты рускі мёд. 🍯

Пчаліны мёд быў выдатным рашэннем, мёд быў паўсюль у першабытных лясах. Мядовы хмельны напой быў і рублём і сямейнай усладай. Князі бралі піцейным мёдам падаткі, мірыліся сябар з сябрам на перамовах, налівалі гасцям заморскім.
#ЛюдзіБеларусі

03.04.1921 Нарадзіўся Мікалай Іванавіч Валынец
Слуцкі раён, Мінская вобласць

Жывапісец, майстар пейзажа, адзін з лепшых партрэтыстаў Беларусі, стваральнік галерэі партрэтаў Герояў Савецкага Саюза, вядомых дзеячаў культуры, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, сямю медалямі

Мікалай Валынец працаваў у партрэтным жанры, пісаў многіх вядомых людзей эпохі — вучоных, герояў вайны. Не меншае месца ў яго творчасці займае прырода Беларусі, хараство вясковых пейзажаў. Выбраўшы даволі тыповыя для творцы любой эпохі жанры, Мікалай Валынец запомніўся як асаблівы аўтар.

Работы Мікалая Валынца — задумлівыя, узнёслыя, светлыя, збольшага нейтральныя эмацыянальна, збалансаваныя. У іх сапраўды перададзена тое, як мастак разумеў людзей, якім бачыў свет і якія пачуцці перажывалі тыя, хто камунікаваў з ім.

Фільм пра мастака глядзіце тут
#СучаснаяБеларусь

Тупальскі мост праз Вілію часоў Першай сусветнай вайны

Размяшчэнне: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, паблізу в. Казярнікі
Адлегласць: Гродна 260 км, Мінск 130 км;
Каардынаты: 54.658672, 26.409608

Руіны моста праз Вілію ў Смаргонскім раёне вядомыя велападарожнікам і байдарачнікам, але масавых турыстаў тут не сустрэнеш.

Мост быў пабудаваны падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе: да гэтага часу лінія фронту стабілізавалася і абодва бакі вырашалі пытанне з забеспячэннем войскаў. Так з'явіўся Тупальскі мост, праз які немцы праклалі вузкакалейную чыгунку.

З васьмі апор да нашых дзён захаваліся сем: 5 ўсё яшчэ ўзвышаюцца на вадой, адна ўпала ў ваду, яшчэ адна ўрасла ў бераг.

У 2019 годзе ў гэтых месцах здымалі беларускі Трылер «Забароненая зона».
"«Дзівак,— зноў падумаў Алесь. Корпаецца ў рукапісах, ведае, відаць, усё да дробязі пра Беларусь і Літву, жыве старажытнасцю і пляваць хоча на сучаснасць. Архіўны юнак».

— Скажыце,— спытаў ён,— вы сапраўды думаеце, што гэта патрэбна сённяшняму дню?

Віктар суха кашлянуў. І раптам Загорскі ўбачыў, што добрае, трохі разгубленае ад ціхага замілавання аблічча нібы падсохла і стала жорсткае. Рахманыя вочы востра звузіліся.

— Што ж вы маўчыце? — спытаў Алесь.

А што гаварыць? Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучыні.. Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ.

Вы не заўважалі, хто найбольш хлусіць у гісторыі? І якраз тыя, хто найбольш крычаць аб сённяшнім дні і рэкамендуюць нам былое як альбом з цікавымі малюнкамі. "   Глава VIІ. Кніга другая.
У. Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Звязда
Ігар Луцкі: Дзяржсімвалы — люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў

«Мы, беларусы, заўсёды ганарыліся сваёй сімволікай».

zviazda.by
⚡️⚡️⚡️На пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы  абраны дэпутат  Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання Ігар Марзалюк.⚡️⚡️⚡️🔥🔥🔥
#МоваНашаРодная

Чым дакладна адрозніваецца "наркамаўка" і "тарашкевіца"?
Якія асаблівасці характэрныя для кожнага з гэтых правапісаў?
Аб гэтым раскажам ў некалькіх пастах.
Пачатак тут

2. Напісанне часціцы "не" і прыназоўніка "без " перад словам з першым ударным складам.

У пераднаціскным складзе "е" пераходзіць у "я" (фанетычнае яканне), а часціца "не" ёсць клітыка, гэта значыць складае з наступным словам адно фанетычныя слова. Таму, напрыклад, «не ведаю» павінна прамаўляцца як «ня ведаю».

У тарашкевіцы пішацца «ня ведаю», «бяз дома», у наркамаўцы — «не ведаю», «без дома».
Розніцу з яканнем і мяккасцю разам можна бачыць, напрыклад, у фразе "без іх": тар. "бязь іх" - нарк. "без іх".

3. Перадача "l», «β», «θ» і" η " у запазычаных словах — Заходняя (лацінская) або руская Усходняя (Візантыйская) традыцыі.

Нарк. "філолаг», «сімвал», "эфір" — тар. "філеляг», «сымбаль», "этэр".
Незвычайную пілігрымку здзяйсняе каталіцкі вернік: 2 красавіка ён адправіўся ў адзіночную пілігрымку з Талачына (Віцебская вобласць) у Нацыянальны санктуарый у Будславе. Маршрут складае каля 200 кіламетраў.

На сваёй старонцы ў Instagram паломнік з нікам Quo Vadis не паказвае свой твар і не называе сябе. Мяркуючы па фота ў сторыс, мужчына ідзе як па трасах, так і па лясных дарогах. У шляху чытае малітвы. У бліжэйшыя дні будзе рэзкае пахаладанне-ноччу тэмпература апусціцца да мінусовай, таму паломніку прыйдзецца нялёгка.

Паломніка завуць Кірыл, толькі нядаўна ён прыехаў у Талачын з... ЗША.

У райцэнтры мужчына жыў раней, потым пераехаў у Мінск, пасля — працаваць у Кітай, а затым — у ЗША. Апошнім часам Кірыл стаў чытаць Божае Слова, якое змяніла яго жыццё-ён вырашыў вярнуцца ў родную парафію.

Крыніца https://katolik.life/rus/news/tserkov/item/5306-zagadochnyj-piligrim-idet-v-budslav-200-kilometrov-peshkom-v-odinochku.html
Прыхаджу дадому - пыл ляжыць.
Дай, думаю, і я паляжу!

🎨 Малюнак Вольгі Калыхалавай
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Не можам сказаць, хто аўтар верша, але ён кранае да слёз. Гэта ж пра наша дзяцінства!

У тыкток @luciamatiunas
Forwarded from Звязда
Гісторыя вёсак і мястэчак — у адным томе

«Беларуская навука» накладам у 300 экзэмпляраў выпусціла па-свойму ўнікальнае гісторыка-этналагічнае даследванне кандыдата гістарычных навук Сяргея Мілючэнкава «Сельские поселения Беларуси XVI — начала XX в.» Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра развіццё паселішчаў Беларусі ў сельскай мясцовасці ў мінулыя стагоддзі.

zviazda.by
#МіфыЛегендыБеларусі

Рыбін Кароль, Рыбін Цар, Цар Рыб - велізарная містычная істота знешне якая нагадвае рыбу.

У беларускім фальклоры гэта ўладар усіх водных істот: рыб, трытонаў, Русалак і Вадзянікаў. Выключэннем з'яўляюцца толькі рачныя ракі, якія маюць свайго ўласнага караля – Хабёра.

Рыбін Кароль любіць пераганяць зграі рыб з адной ракі ў іншую. Там дзе ён з'яўляецца, ніводны рыбак не зможа злавіць нават самую маленькую рыбку. У караля ёсць зіхатлівая прыродная карона, як і ў іншых містычных каралёў - Паднора ці Цара Вужоў.

Смяротнаму чалавеку практычна немагчыма сустрэць Караля Рыб, але пра яго любяць расказваць Русалкі і Вадзянікі млынарам, адчыняючы ім таямнічыя скарбы, якія час ад часу Кароль Рыб хавае на дне рэк.
#КазкіДзецям

Іванка-прасцячок

Змітрок Бядуля
👻 Страшныя гісторыі для дарослых нанач.

Прыгоды беднай Эліс у Краіне цудаў

"Вока Эліс усё часцей чаплялася за беларускую мову, прастора пагружалася ў хутаранства - навокал з'яўляліся пано з выявамі шляхты, нейкія ўзоры, вышыванкі, салома, дудкі, крыжаванкі, васількі і буслы, замкі і палацы.
"Ніколі не думала, што буду жыць у краіне замкаў", - падумала Эліс.....
Нейкія залатыя шыльды на гэтай незразумелай мове, гады падзей пяцісотгадовай даўнасці, сімвалы на кожным вуглу.....
"Зубр, дзе зубр? Чаму так мала зуброў?" - думала Эліс....
"А можа і добра, што зуброў мала, больш каштоўна будуць выглядаць...."

"Дзе ? Куды трапіла і што адбываецца навокал? Дзе мая зразумелая руская мова? Хто я сама і што я тут раблю?"....

✒️ Працяг будзе. Але гэта не дакладна)))
Дабранач, беларусы.