Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
18 сакавіка 1916 распачалася Нарачанская аперацыя — спроба наступлення расійскага войска падчас Першай Сусветнай вайны. Аперацыя цягнулася 12 дзён і праходзіла, ў асноўным, у ваколіцах возера Нарач.
Нарачанская аперацыя была праваленая, але вымусіла немцаў адводзіць войскі ад Вердэна і, магчыма, дапамагла французам утрымаць Парыж. Лічбы стратаў былі страшэнна вялікімі: па розных ацэнках расійская армія страціла 80-110 тысяч салдат, а нямецкая — каля 20 тысяч.
Гэта была настолькі значная параза для Расіі, што яна не толькі паралізавала ўсё яе войска на астатнюю частку вайны, але і спрыяла ранняму выхаду Расіі з самай вайны, а таксама прыблізіла рэвалюцыю, якая назаўжды змяніла сусветную геапалітыку.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
У мінскай кавярні забаранілі ўваход з ноўтбукамі.
Гаворка ідзе пра LЁN. З сённяшняга дня тут будзе дзейнічаць laptop-free-фармат: наведвальнікаў просяць не карыстацца планшэтамі і ноўтбукамі.
Уласніца кажа, што апошнім часам яны пачалі атрымліваць водгукі пра тое, што прастора больш нагадвае офіс, чым кафэ і пякарню. Адсюль і такое рашэнне.
Радыкальна? Магчыма. Хтосьці піша ў каментарыях, што цяпер месца будзе нагадваць сталовую. Іншыя наадварот задаволеныя зменай.

Ляшчына звычайная
- Галоўныя сілы - абарона, розум, дзетанараджэнне.
• Арэх уваходзіць у лік самых распаўсюджаных крыніц драўнянай сыравіны для рознага роду магічных посахаў і палачак.
• Ляшчына засцерагае ад удару маланкі. Намаляваны на зямлі галінкай ляшчыны круг зберажэ вас ад нападу злых сіл.
• З дапамогай раздвоеных галінак ляшчыны здаўна шукаюць падземныя ключы, паклады металаў і скарбы.
- Звяжыце дзве галіны ляшчыны крыж-накрыж чырвонай або залатой ніткай - гэта прынясе ў хату шчасце.
• Арэхі нанізваюць на ніткі і падвешваюць у хаце на шчасце. Падораны нявесце скрутак лясных арэхаў прынясе шчасце ў шлюбе і зберажэ ад бясплоддзя. Пастаяннае ўжыванне арэхаў усяляе ў чалавека мудрасць.
• Ляшчыну носяць пры сабе, каб загаіць сардэчныя раны і зберагчы ад новых.

Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
🌟🌞🌟
Да масленіцы ў гэтым годзе далучыўся Instagram. Таленавітыя, дасціпныя і цудоўныя спявачкі традыцыйных беларускіх спеваў зладзілі марафон масленічных песень. Я з задавальненнем паслухала ўсе - цікавыя тэксты, мелодыі і радаснае святочнае гучанне.
Па #maslenka_uuu можна ўсё паслухаць у Instagram (і падпісацца!).
Спасылкі таксама пад відэа.

"Размову спыніў віск дзяўчат. У кола ўвайшоў басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім белым кажусе бог холаду, Зюзя. Ільняныя вусы закінуты за плечы, ільняная грыва валасоў падае аж ніжэй лапатак. Зюзя пагрозна рыкаў, сварыўся на людзей пальцам, пляваў на агонь, босымі нагамі ўзвейваў у паветры снег, нібы хацеў зрабіць завіруху. Зюзевы вочы смяяліся. Гэта быў пераапрануты азярышчанскі пастух Данька. Каб ногі не адчувалі холаду — хапіў тры кручкі гарэлкі. Граць ужо, дык граць. Усім жа вядома, што Зюзя — босы. Ад гарэлкі Даньку было весела.
— Замарожу,— рыкаў ён.— Як мядзведзь, навалюся.
За ім валасатая варта несла саламянае чучала Каляды. Каляда павярнулася спіною да бадняка, глядзела ў змрок плоскімі намаляванымі вачыма. Хлопцы і дзеўкі кідаліся на варту, каб павярнуць Каляду тварам да агню, і ляцелі ў снег, адкінутыя ёю. Роў над сумятнёй і калатэчай збор вясковых музыкаў. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядзведзем раўла дуда, пяшчотна сапла жалейка, звонка ўдаралі цымбалы і, вышэй за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен. У Азярышчы быў найлепшы збор музыкаў. І музыка ўзлятала вышэй за хаты, проста аж, здавалася, пад самыя цёплыя зоры." Глава І кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

Forwarded from Звязда
Forwarded from Белорусская Правда
"Партрэт дзяўчыны". 1465-70 г. Петрус Крыстус.
Яе называюць фламандскай Монай Лізай. Тое факт. Дзяўчына на партрэце адказвае асноўным гатычным стандартам аб жаночай прыгажосці: доўгая шыя і вузкія плечы падкрэслены каралямі, падоўжаны авал твару - чорнай стужкай, а практычна цалкам выскубаныя бровы (па модзе таго часу) робяць лоб максімальна выцягнутым.
Мастацтвазнаўца Джоэл Аптан даў паэтычнае вызначэнне партрэту: "Адпаліраваная перліна, амаль перламутр, якая ляжыць на чорнай аксамітнай падушцы". Лепш і не скажаш.

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.
Чытайце на zviazda.by

Сбор для Веронички Хылковской, у который страшный диагноз СМА, движется. Осталось совсем немного!
Давайте поднажмём и пусть будет чудо для этого ребёнка!
Все реквизиты по ссылке ниже!
https://bio.site/nika.smaylik3?fbclid=PAAaY0BjA-j9iZEzQq2RavJEnz-sn1X6CYD1bVM09vKSBhJsLB4gECawkKnLc