This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З пятніцай вас, беларусікі!
#КухняБеларусі
Не ведаю як у вас, а ў нашай мясцовасці слова "боршч" не было.
Варылі проста БУРАКІ
Буракі не таркавалі, а наразалі ўручную саломкай
З чаго гатаваць:
500 г свініны або свіных костачак,
2 буракі, квашаныя або свежыя,
1 цыбуліна,
1 морква,
0,5 шк. смятаны,
0,5 кораня пятрушкі,
50 г сметанковага масла,
1 ст. л. мукі,
перац,
лаўровы ліст,
соль.
Як гатаваць.
Свініну пасячы кавалкамі, заліць халоднай вадой і паставіць на моцны агонь. Калі вада закіпіць, зняць пену, пасаліць і варыць на слабым агні, пакуль мяса не зварыцца.
Абсмажыць нарэзаныя цыбулю, моркву, пятрушку, сельдэрэц. Апусціць іх у кіпень незадоўга да канца варкі мяса.
Квашаныя буракі нарэзаць саломкай і патушыць, заліўшы булёнам. Затым апусціць у падрыхтаваны булён, дадаць падсмажаную на масле і разбаўленую булёнам муку, перац, лаўровы ліст і варыць да гатоўнасці буракоў.
Пры падачы на стол заправіць смятанай.

Forwarded from BelAI
Цікавую тэндэнцыю можна ўбачыць на вуліцах)))
Зусім нядаўна з'явіўся ролік з англічанінам, які выгульвае робапса ў Apple vision pro
Відаць, такія псы прыцягваюць людзей, бо зараз ужо і адна маладая пара была заўважана на прагулцы з такім "хатнім гадаванцам" 😉😉
@belaiplatform

Forwarded from Белорусская Правда
Цікава назіраць за Мінскам на выявах рознага часу. Нібы гарадок Хіл-Вэлі з кінатрылогіі "Назад у будучыню".
На выявах вуліца "Гарадскі вал".
У 1913 годзе і ў 2015-м.
Пазнавальная пажарная кантора, якая была у свой час пашырана.
Фота паводле кнігі: Величко А.М. История Минска в открытках и фотографиях - 2015.

#ЛюдзіБеларусі
Іван Якаўлевіч Навуменка — апошні народны пісьменнік Беларусі.
Ён атрымаў гэтае званне ў 1995 годзе.
Пры гэтым, верагодна, з’яўляецца самым малавядомым з усіх «народных».
Нарадзіўся 16 лютага 1925 года у в. Васілевічы Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер — горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці) ў сям’і чыгуначніка.

Творчасць Івана Навуменка
Першыя вершы пісьменніка былі апублікаваны ў 1946 годзе ў раённай газеце. З прозай дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе ў часопісе «Маладосць». Гэта былі апавяданні «Сідар і Гараська» і «Эх, махорачка».
Вельмі часта ў сваіх творах Навуменка падымае тэму моладзі ў час вайны. Звязана гэта з тым, што ён сам сустрэў вайну сямнаццацігадовым. Нават першы зборнік пісьменніка, які выйшаў у 1957 годзе, называўся «Семнаццатай вясной».
Усяго ж у яго выйшла 11 зборнікаў апавяданняў і аповесцяў. Апошні, «Водгулле далёкіх вёснаў» — у 1989 годзе.
Героі Навуменкі — патрыёты Радзімы, якія агульныя інтарэсы ставяць вышэй асабістых. А асноўная тэматыка яго творчасці — Другая Сусветная вайна.
У пачатку творчасці пісьменнік у асноўным пісаў апавяданні. Але пазней пачынае ствараць аповесці, раманы і п’есы.
Важнае значэнне ў творчасці Навуменкі займае трылогія: «Сасна пры дарозе «(1962) «Вецер у соснах» (1967) «Сорак трэці» (1974). Яна расказвае аб партызанскай барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў і носіць маштабны, гераічны характар.
Варта таксама адзначыць раман «Смутак белых начэй» (1979), прысвечаны фінальнаму этапу вайны. Аўтар без пафасу, простай мовай распавядае аб трагічным чалавечым лёсе.
Навуменка спрабаваў пісаць вершы і хацеў нават выдаць зборнік. Але як сам пазней прызнаўся — быў шчаслівы, што не зрабіў гэтага. Таму што вершы ў яго атрымліваліся «казённыя».
Акрамя творчасці займаўся навуковай працай — даследаваў творчасць Максіма Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Апублікаваў каля 200 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій.
У 1981-1984 гадах выйшаў збор твораў пісьменніка ў 6 тамах. А ў 2018 завяршылася выданне 10-томнага збора твораў пісьменніка, у які ўвайшлі ў тым ліку і вершы Навуменкі.

Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
Ці ведаеце Вы, сябры, што значыць "Мілавіца"? А як іначай нашыя продкі называлі Вялікую і Малую Мядзьведзіцу? Ніжэй спрадвечныя беларускія імёны асноўных зорак й сузор’яў (паводле артыкула В. Вячоркі):
✨️Млечны Шлях — Птушыны Шлях, Дарога ў Вырай, Божая Дарога, Зорны Шлях
✨️Палярная Зорка — Зорны Кол
✨️Вэнэра — Зараніца, Заранка, Вечарніца, Вячорка, Воўчая Зорка, Мілавіца
✨️Вялікая і Малая Мядзьведзіца — Вялікі і Малы Воз
✨️Пляяды — Сіта
✨️Пояс Арыёна — Тры Каралі, Касцы

#СучаснаяБеларусь
Незвычайныя помнікі Беларусі
Дзе ж знаходзіцца помніку бабру, калі не ў Бабруйску?
З'явілася скульптура ў 2006 годзе, калі ў горадзе праходзіў фэст вясковай культуры Беларусі «Дажынкі».
Улады заявілі, што так бы выглядаў сярэднестатыстычны паспяховы жыхар Бабруйска, калі б быў бабром.
Што ж, выгляд у бабра злёгку заліхвацкі, затое ланцужок на яго шыі па чутках прыносіць поспех і багацце.

Дзякуй Аляксею Дзерманту за такое падрабязнае тлумачэнне і за ўвагу да нашага сціплага канала, але ж мы тут навуковымі даследваннямі не займаемся, мы пра тое, што ад душы і да сэрца.
Прыгожая легенда - гэта прыгожая легенда. І не трэба бачыць у ёй загавары і дыверсіі.
А мы працягваем размяшчаць той кантэнт, які лічым цікавым для прыемнага баўлення часу.
З любоўю да роднай Беларусі!
https://t.iss.one/dzermant/7045

Telegram
Дзермант
В последнее время стало модно искать неоязычников под кроватью, но почему-то находят одних, самых гротескных, а на других – самых опасных не обращают внимания. Как на этих, которых выставляют в качестве примера якобы ненационалистического подхода к белорусской…
"У пакалення, якое не размаўляе на чачэнскай мове, няма будучыні".
Рамзан Кадыраў паабяцаў звольніць чыноўнікаў, дзеці якіх не ведаюць чачэнскую мову.
Пра гэта Кадыраў паведаміў на фінале конкурсу на веданне Чачэнскай мовы. Паводле яго слоў, Рэспубліка робіць вялікую працу па папулярызацыі роднай мовы, аднак дзеці некаторых "прадстаўнікоў маёй каманды нячаста ведаюць чачэнскую мову".
“Такіх чыноўнікаў я пачну звальняць з каманды. У першую чаргу дзяцей роднай мове павінны вучыць бацькі.
У дзіцячых садках, у школах вучаць рускай мове, і бацькі часцяком заахвочваюць гэта. Дзеці пачынаюць нават думаць на рускай мове. У пакалення, якое не размаўляе і не думае на чачэнскай мове, няма будучыні", — на чачэнскай мове выказаўся Кадыраў.
Пераклад яго прамовы прыводзіць інфармагенцтва "Чечня сегодня".

Сучасны Дзед Мазай!
У Якуціі ў вёсцы Хайыр мясцовы дзед Мазай кожную вясну выходзіць на лодцы на раку і ратуе ўсіх зайцаў, якія затрымаліся на крыгах. Хіба не цудоўна? Ёсць сапраўдныя людзі на нашай Зямлі. 👏

Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Аб затрыманні дыверсантаў на ўкраінскай граніцы!
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Прэзідэнт бачыць заўвагі ў сацсетках. І вось прыклад.