This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!
Фолк-група "Росквіт"
Фолк-група "Росквіт"
#КухняБеларусі
Яешня духавая
Склад(на 6 порцый):
● яйкі (8 шт.),
● мука (6 ст. л.),
● малако (800 мл),
● соль,
● цыбуля (3 шт.),
● вяндліна (300 г),
● алей (50 г),
● масла сметанковае (50 г).
Гатаванне
Цыбулю нарэзаць саломкай, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць вяндліну (саломкай), абсмажваць 2–3 хвіліны.
Атрыманую сумесь выкласць у ёмістасць для запякання.
Яйкі ўзбіць, дадаць малако, муку і соль. Усё гэта ўліць у ёмістасць для запякання, змяшаць з цыбуляй і вяндлінай. Запякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 190 °С.

Forwarded from Культура і Мастацтва
🌟📚 З нагоды 535-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500-годдзя выдання апошняй надрукаванай ім кнігі «Апостал» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе кніжная выстава «Францыск Скарына – жыццё дзеля Слова».
📌 Экспазіцыя змяшчае звыш 150 даведачных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх выданняў і ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаны асобе Францыска Скарыны. Наведаць экспазіцыю можна па 6 красавіка.
🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».

#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Станіслаў Антоній Прушынскі, (Антоній Антоніевіч Прушынскі) – мінскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. У 1850-я гады меў дачыненне да дзейнасці Мінскага гарадскога тэатра, у 1856 г. выступаў на ягонай сцэне ў оперы Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». 9 лютага 1852 г. Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» у часе прэм’еры спектакля «Сялянка» ў Мінску. У перадпаўстанцкі перыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта.
Фелікс Ражанскі - беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнабрыва…» і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.
Паэтычную спадчыну Ф. Ражанскага апублікаваў Ігнацій Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі і ўдзельнік паўстання, у кнізе «Летуценні: дзённік аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводстве ў 1863—1864 гг.». У гонар Фелікса Ражанскага названая вуліца ў Вялікай Бераставіцы.
Працяг будзе...

80 гадоў з дня смерці Магдалены Радзівіл
Мецэнатка і дзяячка беларускага культурніцкага руху Марыя Магдалена Радзіві́л (дзяв. 3авіша) нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава — памерла 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя).
📌 Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.
Падтрымлівала газету «Biełarus» (1913—1916).
У 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме.
Цікавы факт: у ліпені 2017 г. прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Мінск і 17 лютага 2018 г. перапахаваны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску.

6 студзеня 1920 года нарадзілася Ганна Іванаўна Маслоўская, Герой Савецкага Саюза.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. у Чырвонай Арміі; трапіўшы ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі.
У 1942 годзе па заданні падпольнай арганізацыі ўладкавалася ў Паставах у швейную майстэрню, якая абслугоўвала гітлераўцаў. Збірала звесткі аб ворагу. З яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі фашысцкага генерала фон Цуга.
Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрыве трох эшалонаў ворага; знішчыла некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка, вынесла з поля бою дзясяткі параненых партызан.
Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў.

Forwarded from Звязда
Завод па перапрацоўцы смецця адкрыюць у Мінску ў 2025 годзе ♻️
У новым корпусе прадугледзяць паўаўтаматычнае сартаванне смецця, што дасць магчымасць істотна скараціць эксплуатацыйныя затраты аб’екта.
☝🏻Дадасца амаль 500 працоўных месцаў.
zviazda.by

#ДумкіЎслых
Дарэчы, сёння дзяўчына прадавец ужо не перапытвала ў мяне што такое запалкі, а падала адразу. Прыемна
Мяккая беларусізацыя знізу працягваецца. Далучаймася!)))
Зоя С