Светлана Варяница
248 subscribers
24.3K photos
4.4K videos
21 files
5.09K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
Download Telegram
Далучаюся да ідэі Наталлі Бардзілоўскай @matulya_Belarus

Да Дня роднай мовы верш Юpacя Cвipкі «Aдыxoджy я aд вёcкi, aдыxoджy...»

Aдыxoджy я aд вёcкi, aдыxoджy.
Як пaдyмaю,
Дык cэpцa зaшчымiць.
Гэтy cтpaтy aдчyвae, мyciць, кoжны,
Гэтa cтpaтa, мyciць, кoжнaмy бaлiць.

Xoць любoў мaя дa вёcкi нe cтapэe,
Toлькi ўcё ж мae гaды нe тaм бягyць.
Пpыязджaю,
Kaлi мaмa пpыxвapэe I плямeннiкi y apмiю iдyць.

Для цябe я –
Aдыxoднiк твoй нязлoўны, Пpызнaюcя тaбe, вёcкa, нe xлyшy...
3aглядaю я y вёcкy, як y cлoўнiк,
Kaб yпэўнiццa, штo пpaвiльнa пiшy.©

#марафон_кахання #марафонкахання
Да Дня родной мовы
«Ружа»

А ці міг, ці век — не знаў ніхто там,
Колькі моўчкі праляжалі мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы.
Толькі раптам лютаўская сцюжа
Адступіла быццам, адлягла.
Чую і не веру сам я «Ружа»,
«Ой, расцвіла ружа, расцвіла...»
Азірнуўся: ціха ў задуменні
Сам сабе спявае зампаліт.
Слухаем, і нікне поўнач ценем,
Iншыя ўстаюць хлапцам палі.
Случчына каму, каму у песні
Амсціслаўшчына яго ўстае,
Мне ж — рачэнскі край, маё Палессе,
Вербы, вочы ясныя твае.
І узбек, сусед мой, вочы мружыць
(Што ён прыгадаў у той цішы?),
Слухаў, слухаў і ўсміхнуўся: «Ружа.
Ружа, — зноў ён паўтарыў, — якшы».
І да самае атакі потым
Больш не думалі аб сцюжы мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы...
Алесь Жаўрук, 1942 , Мажайск

#марафон_кахання
#марафонкахання
🇧🇾 Набліжаецца Дзень роднай мовы. Усё часцей у сацсетках можна ўбачыць вершаваныя радкі. Усе яны вартыя ўвагі, і ўсе – для дарослых, можа часам для моладзі. А між тым мова пачынаецца з калыскі.
Вашай увазе верш для дзяцей Людмілы Кебіч. Але ў першую чаргу ён для бацькоў.

Кот Баюн

Як народзіцца дзіцятка,
Кот Баюн бяжыць у хату,
маме ён дапамагае –
усю ноч дзіця люляе.
Ён спявае калыханкі,
днём вуркоча забаўлянкі,
байкі, казкі дзецям баіць…
Баюна ўсе паважаюць.
Малачком яго частуюць
і каўбаскай, і смятанкай,
толькі каб спяваў да ранку
над калыскай калыханку.©

Добрай ночы ўсім добрым людзям!

#марафон_кахання
#марафонкахання
А.Блок ў перакладзе на беларускую мову.

Ночь, улица, фонарь, аптека,
Бессмысленный и тусклый свет.
Живи ещё хоть четверть века —
Всё будет так. Исхода нет.

Умрёшь — начнёшь опять сначала
И повторится всё, как встарь:
Ночь, ледяная рябь канала,
Аптека, улица, фонарь.
10.10.1912

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,
Сляпое, цьмянае святло.
Здаецца, так было спрадвеку -
Інакш адбыцца не магло.

Памрэш - пачнеш усё спачатку,
Але дарэмна. Ночы твар
Нязменна выдае нашчадкам
Аптэку, вуліцу, ліхтар.
С.Махнач 07.10.2012

Доброе утро всем добрым людям!

#марафон_кахання
#марафонкахання
🌺 Да Дня роднай мовы
Сяргей Панізнік «Купалле
»

Спеў зямлі, уваскрэсні,
разбудзі цішыню.
Мы жывучыя песні
данясём да агню.

І вясёлыя хвалі
раскачаюць вянкі.
Толькі раз, на Купалле,
ажываюць вякі.

Мы не стомімся весліць
на чароўнай вадзе.
І купальскія песні
не разгубім нідзе.

Кветка-папараць ярка
выкрасае іскру.
Сёння наша Купалка —
гэта Белая Русь!

Зноў зямля — таямніца
у высокай красе.
Сіла злая скарыцца,
бо мы любім — усе.

Хутка сонца зайграе
над пражылкамі рэк.
Хто яшчэ не кахае —
пакахае навек!

На фота: «Папараць-кветка», А.Сілівончык, 2021

#марафон_кахання #марафонкахання
Сёння Герою Савецкага Саюза Івану Куставу споўнілася б 99 гадоў. Івана Ільіча не стала ў мінулым годзе, 3 сакавіка.

Мой сённяшні ўдзел у #марафон_кахання прысвечаны яму і ветэранам.

Генадзь Кляўко
Ветэраны вайны

Хоць нашу ласку і пашану
Ім аддаём усю спаўна,
Ўсё меней, меней ветэранаў,
Нанова крываточаць раны –
Да іх вяртаецца вайна.
Ідуць яны няспешным крокам –
Герой Дняпра,
Герой Дзвіны...
Ўсё аддавалі нам да кроплі,
На іх грудзях уся Еўропа
Далёкім водгуллем звініць.
І немагчымае б магчымым
Зрабіць,
Каб век іх быў даўжэй!
Як нам без іх у дялячынях?
Нашчадкі іх – за іх плячыма
І разумней мы,
І дужэй.
І нам такімі б быць заўсёды,
І нам так жыць і працаваць –
Прайсці праз золь і непагоду
І перад сонечным заходам
Унукам так усё аддаць.©

#марафонкахання
🌱 Да Міжнароднага Дня роднай мовы

Рыгор Барадулін
Уцякала зіма ад вясны...

Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых,–
Ёй каптан абарвалі яны,
І на голлі матляецца вата.

Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд – і вада на прасторы.

Толькі звон крыгалому ачах –
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
І трымаюць на ніцых плячах,
Як дзяцей палахлівых, буслянкі.

А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
І пралескі распырскаў, раскідаў.

І ўцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сцежках лясных
Снег апошні свой
з ландышаў белых.

Уцякала зіма ад вясны –
Уцякала...

🌱 Вось такія пралескі я ўбачыла ўчора, нават вярнулася, как зрабіць фотаздымкі. Бо так і ёсць: яшчэ адна субота і нядзеля – і вясна!

t.iss.one/matulya_Belarus

#марафонкахання #марафон_кахання