Forwarded from Матуля Беларусь
РЫГОР БАРАДУЛІН. БАЦЬКА Й СЫНЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ9. ДЗЕТКАМ.
“Двух варанят нёс воран на спіне.
I ў ваднаго спытаўся на аблуду:
— Ці будзеш так і ў старасці мяне
Насіць?
I той пракрумкаў:
— Тата, буду.
I воран скінуў варанятка з неба.
Перш чым адказваць,
Добра думаць трэба.
Тады у другога запытаў:
— Скажы,
Сваіх сыноў
Мне ў час прыносіць будзеш?
— Вядома, тата,
Ты ж мне не чужы.
Ты ў іхных крылах
Вышыню абудзіш.
I воран пестуна далей панёс,
Каб з небам заручыць
Крылаты лёс...»
На фота – у прыродзе вароны вельмі адданыя бацькі : гняздо з варанятамі яны абараняюць вельмі рупліва і нават з агрэсіяй да навакольных.
“Двух варанят нёс воран на спіне.
I ў ваднаго спытаўся на аблуду:
— Ці будзеш так і ў старасці мяне
Насіць?
I той пракрумкаў:
— Тата, буду.
I воран скінуў варанятка з неба.
Перш чым адказваць,
Добра думаць трэба.
Тады у другога запытаў:
— Скажы,
Сваіх сыноў
Мне ў час прыносіць будзеш?
— Вядома, тата,
Ты ж мне не чужы.
Ты ў іхных крылах
Вышыню абудзіш.
I воран пестуна далей панёс,
Каб з небам заручыць
Крылаты лёс...»
На фота – у прыродзе вароны вельмі адданыя бацькі : гняздо з варанятамі яны абараняюць вельмі рупліва і нават з агрэсіяй да навакольных.