v110sh
499 subscribers
10.1K photos
287 videos
6 files
307 links
Канал о Минской образовательной творческой жизни, ярких событиях и креативных проектах, которыми ты можешь вдохновиться и проявить себя. Присоединяйся!
Download Telegram
1⃣5⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Сцяпанаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці
пакутніка Стэфана.

Народныя традыцыі

🔸У
народзе святога Стэфана лічылі заступнікам коней.
🔸У гэты дзень яму
маліліся аб здароўі і абароне гэтых жывёл.
🔸Да коней у Сцяпанаў дзень
ставіліся з асаблівай павагай.
🔸 Каб коні заставаліся моцнымі, цягавітымі і здаровымі,
іх паілі з вядра, у якое кідалі сярэбраную манету.
🔸У некаторых месцах
ваду налівалі ва ўласную шапку.
🔸Часам ваду
прапускалі праз срэбнае сіта.
🔸У Сцяпанаў дзень на працу коней
не выводзілі.
🔸 Іх
кармілі, мылі, упляталі ім у хвост і ў грыву стужачкі.
🔸15 жніўня сяляне
адзначалі заканчэнне сенакоснай пары.
🔸 З гэтай нагоды
ладзілі свята.

🍰
Народжаныя 15 жніўня высакародныя, шчодрыя і сумленныя людзі. Насіць ім варта берыл.

#народны_каляндар🗓️
1⃣6⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ісаакій-маліннік, ці Антон-Віхравей.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебных
Ісаакія і Антонія Рымляніна.

Народныя традыцыі

🔸У
народзе прыкмячалі, што ў гэты дзень даволі часта бывае ветранае надвор'е.
🔸Да гэтага перыяду
спелі пазнейшыя гатункі маліны.
🔸 Калі надвор'е было добрае, то мужчыны
адпраўляліся працаваць у поле.
🔸Жанчыны
займаліся зборам смачных і карысных ягад, з якіх варылі варэнне.
🔸Яшчэ ў гэты дзень
збіралі ягады чаромхі, якая вядома сваімі карыснымі ўласцівасцямі.
🔸Верылі: убачыць 16 жніўня мядзведзя - да шчасця.
🔸Лічылі, што ў гэты дзень нельга прыбіраць.
🔸Калі дома будзе чыста, то і ў кашальку таксама.

🍰
Народжаныя 16 жніўня сапраўдныя гаспадары свайго лёсу. Насіць ім варта смарагд.

#народны_каляндар🗓️
1⃣8⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Еўсцігней Жытнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці пакутніка Еўсцігнея.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты дзень усхвалялі жыта (ад слова "жыць").
🔸Яго сеялі ў поўню, пакуль квітнее каліна, чакалі для сяўбы заходні вецер.
🔸 Лічылі, што калі падчас сяўбы будзе дзьмуць паўночны вецер, то ячмень ўзыдзе з малым коласам.
🔸На Еўсцігнея Жытніка замешвалі з першага намалоту ячменны хлеб.
🔸Вялікім поспехам лічылася знайсці 18 жніўня сцябло з 12 каласамі.
🔸 Такая знаходка абяцала поспех ва ўсіх пачынаннях і багаты ўраджай.
🔸Для гэтага сцябло трэба было прынесці дадому і захоўваць да наступнага года.
🔸 Падчас пасяўной яго пакідалі на полі.

🍰
Народжаным 18 жніўня ўласцівы ўпартасць, высакароднасць і дабрыня. Насіць ім варта халцэдон.

#народны_каляндар🗓️
2⃣3⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Лаўрэнцьеў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці
цудатворца Лаўрэнція.

Народныя традыцыі

🔸23 жніўня
шанавалі млынароў.
🔸 Сяляне
неслі першы сноп на млын, каб спячы хлеб з мукі новага ўраджаю.
🔸Такі хлеб заўсёды
атрымліваўся асабліва духмяным і смачным.
🔸Сяляне
былі ўпэўнены, што млынару ў працы дапамагае нячыстая сіла.
🔸Верылі, што гаспадары вадзяных млыноў прадаюць сваю душу вадзяніку і кожную ноч спяць на дне вадаёма.
🔸 Дагавор
падтрымліваўся ахвяраваннямі.
🔸 Звычайнай гэта
былі крошкі хлеба, частка мукі або збожжа з кожнага мяшка.
🔸Гэты дзень
быў спрыяльны для рыбалкі.
🔸Выбіралі месца для рыбалкі непадалёк ад дома, каб вадзянік не зацягнуў на дно.

🍰
Народжаным 23 жніўня ўласцівы настойлівы і мэтанакіраваны характар. Насіць ім варта селеніт.

#народны_каляндар🗓️
2⃣6⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ціхан Страсны.

📌У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці
епіскапа Ціхана і вялебнага Максіма Спавядальніка.

Народныя традыцыі

🔸Свяціцеля Ціхана
лічылі заступнікам і абаронцам людзей ад засмучэння.
🔸 26 жніўня яму
маліліся аб супакаенні душы.
🔸Людзі, у чыіх сэрцах жыла роспач, у гэты дзень
хадзілі ў царкву і заказвалі набажэнства.
🔸 Таксама на Ціхана
абыходзілі дом з іконай Божай Маці.
🔸 26 жніўня
працягвалі прыбіраць ва ўсіх гаспадарчых памяшканнях.
🔸Іх
рыхтавалі да таго, каб скласці сабраны ўраджай і  харчовыя нарыхтоўкі.
🔸Усе гаспадарчыя пабудовы
загаворвалі адмысловымі замовамі.
🔸 Гаспадыні
развешвалі па кутах сховішчаў чартапалох і палын.
🔸Сцены
акраплялі святой вадой.

🍰
Народжаныя 26 жніўня адважныя і валявыя. Насіць ім варта нефрыт.

#Народны_каляндар🗓️
2⃣8⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Дажынкі.

📌  У праваслаўным календары гэта дзень шанавання
Успення Багародзіцы.

Народныя традыцыі

🔸 28 жніўня
звязвалі не толькі з царкоўным святам, але і з канцом жніва.
🔸Казалі: "Прыйшла Прачыста – стала ў полі чыста".
🔸Да гэтага дня
пакідалі адну нязжатую паласу, якую дажыналі на Прачыстую.
🔸Некалькі каласоў
пакідалі на полі.
🔸
Лічылі: так зямля хутчэй набярэцца сіл, каб даць на наступны год багаты ўраджай.
🔸 На пустым полі пасля
праходзіў хрэсны ход.
🔸Апошні сноп
свяцілі ў царкве і ставілі ў чырвоным куце.
🔸Зерне з яго
бралі для абрадаў, а таксама давалі хворым і дамашняй жывёле.
🔸У дамах
ладзіліся багатыя сталы і вячоркі.
🔸Лічылі: з гэтага дня пачынаецца "маладое" бабіна лета.

🍰
Народжаныя 28 жніўня практычныя і знаходлівыя. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар🗓️
2⃣9⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Трэці Спас.

📌 Царква адзначае дзень памяці перанясення ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Абраза (Убруса) Госпада Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔸Да гэтай пары
завяршалася жніво.
🔸Пачыналі сеяць азімыя.
🔸Адсюль свята атрымала яшчэ адну назву -
Хлебны Спас.
🔸Галоўная
асаблівасць дня - выпяканне хлеба, караваяў, пірагоў з мукі новага ўраджаю.
🔸 Каб
атрымаць благаславенне звыш, у гэты дзень паўсюдна частавалі пірагамі бедных і хворых.
🔸Выкідаць або наступаць на хлебныя дробкі ў гэты дзень -
вялікі грэх.
🔸
Спас Арэхавы — яшчэ адна назва гэтага дня.
🔸На досвітку неабходна было абавязкова
схадзіць у лес і назбіраць крыху арэхаў, каб асвяціць у храме.

🍰
Народжаным 29 жніўня дадзена ведаць таямніцы дрэў. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар🗓️