v110sh
500 subscribers
9.67K photos
269 videos
6 files
278 links
Канал о Минской образовательной творческой жизни, ярких событиях и креативных проектах, которыми ты можешь вдохновиться и проявить себя. Присоединяйся!
Download Telegram
🇧🇾ЧЫТАЕМ ПА ПРАГРАМЕ📚

Твор: "Новая зямля"
Аўтар: Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч)
Жанр: аўтабіяграфічная паэма
Клас, у якім вывучаецца: 9
Колькасць старонак: 150

〰️〰️〰️〰️〰️
💕
Паэма пра маленства беларускага класіка. І пра бязмежную любоў да сваёй зямлі.

🔸Маленькі Костусь, дзядзька-кухар, Міхал і многія іншыя... Усе героі на старонках твора -
рэальна існуючыя людзі, любоў да якіх Якуб Колас пранёс праз жыццё.

🔸
Чытаючы, нельга застацца абыякавым да прыгажосці беларускай вёскі, бо аўтар - сапраўдны майстар слова - яскрава і маляўніча перадае краявіды і традыцыі свайго дзяцінства.

🔰За цікавымі выпадкамі маленства і каларытам беларускай вёскі адназначна сюды📙

©️Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы...🇧🇾

#СШ110❤️💚
#Чытаем_па_праграме📖
#Каникулы_с_книгой📙
ЧЫТАЕМ ПА ПРАГРАМЕ📚

Твор: "Хто смяецца апошнім"
Аўтар: Кандрат Крапіва (Кандрат Атраховіч)
Жанр: сатырычная п’еса
Клас, у якім вывучаецца: 10
Колькасць старонак: 70

〰️〰️〰️〰️〰️
💕 П’еса пра тое, як усё таемнае становіцца яўным.

Невук Гарлахвацкі працуе ў геалагічным інстытуце і прымушае сціплага Тулягу пісаць за яго навуковую працу. Чарнавусу адмаўляюць у друку, а Зёлкін пастаянна знаходзіцца там, дзе не трэба, і робіць няправільныя вывады. Ці здолее Туляга пазбавіцца праблемы? Ці атрымае Гарлахвацкі на арэхі? І хто ж пасмяецца апошнім?

У творы вы сустрэнеце
шэраг герояў з гаваркімі прозвішчамі, некаторыя з якіх перайшлі ў разрад агульных на роўні з донжуанамі.

Тая самая п’еса, якая дала жыццё выразу
"свінтус грандыёзус". Чулі?
🙂

©️Я пра многае не мару. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага.©️

#Чытаем_па_праграме📚
#Лето_с_книгой📖
📚 ЧЫТАЕМ ПА ПРАГРАМЕ

Твор: "Сэрца на далоні" ♥️
Аўтар: Іван Шамякін
Жанр: раман
Клас, у якім вывучаецца: 11
Колькасць старонак: 527

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Гісторыя пасляваеннага жыцця ўрача і яго сябра-журналіста, якіх памяць аб вайне не адпусціць ніколі.

🔸Цяжка гаварыць аб кнізе, якая кранае душу сваёй пранікнёнай гісторыяй аб мінулым. Дзве сям’і. Рознае будучае, але аднолькавае мінулае.

🔸Шмат герояў, значэнне якіх разумееш не адразу, думаючы: "Навошта ён з’явіўся тут? І як гэты эпізод звязаны з папярэднім?". А ці можаце вы адразу здагацца, што абазначае назва? Прамы сэнс ці пераносны? А можа, і той, і другі?

Складана, цяжка, але цікава 👓

©️ Любоў♥️ніколі не бывае разумнай ©️

#СШ110♥️💚
#чытаем_па_праграме