РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Багач.
«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета.
Нашыя продкі не забываліся падзякаваць маці-прыродзе за добры ўраджай, таму і ладзілі вялікае свята – Багач.
Багач – гэта не толькі назва свята, а яшчэ і назва асноўнага абрадавага элемента ў ім: так называюць лубок з зернем, у сярэдзіне якога ставяць свечку. Каб напоўніць лубок, кожны жыхар вёскі прыносіць жменю зерня з новага ўраджаю.
Пасля таго, як усе насыпалі зерне, запальвалі свечку і так урачыста абыходзілі з лубком усю вёску. Пасля абыходу багач пакідалі ў хаце, гаспадара якой аднавяскоўцы палічылі найбольш удалым у гэтым працоўным годзе.
#СШ110❤️💚 #расцем_беларусамі🇧🇾

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра заснаванне Мінска. 🇧🇾
📜 Існуе паданне, што Мінск заснаваў славуты волат-знахар па мянушцы Ме́неск, што пасяліўся ў старадаўнія часы ля моста на рацэ Свіслач каля дарогі. Ме́неск пабудаваў на Свіслачы дзіўны каменны млын на сем колаў.
🔸На яго млыне мука малолася не з зерня, а з велізарных каменных валуноў. Грукат незвычайных жорнаў быў чутны далёка – тым самым Ме́неск запалохваў благіх людзей і прыцягваў увагу моцных і дапытлівых.
🔸Апоўначы Ме́неск раз’язджаў на сваім млыне па сяленнях і набіраў дружыну з адважных і дужых людзей, з якіх пазней склаўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном. Гэтак і паўстаў горад, названы па імені волата Ме́неска – Менскам.
#СШ110❤️💚#расцем_беларусамі🇧🇾

🇧🇾 РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра Снежань. Народныя прыкметы.
❄️ Здавён у снежні асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэ-ла лучына. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны.
🔆У нашых продкаў добра быў развіты прагноз надвор’я. Народныя веды замацоўваліся ў такіх, напрыклад, прыкметах. Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты. Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета. Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока прамерзлая зямля – да ўраджаю. Прываліць у снежні ўшчыльную снег да платоў – дрэннае будзе лета, у адваротным выпадку – ураджайнае. Снежань снежны, халодны абяцае ўраджайнае жніво.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам топ беларускіх цiкавых слоў.
Груца – ячменныя крупы; каша з гэтых круп.
Шамкі – бразготкі, бомбы.
Чмут – несумленны ў адносінах да людзей чалавек.
Гіль – снягір.
Прынамсі – ва ўсякім разе.
Балазе – тым больш што.
Сярпянка – баваўняная тканіна.
Акавіта – казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар – вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
Твань – дрыгва, багністае месца.
Пасталы – даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Бондар – майстар па вырабе драўлянай пасуды (бочак, дзежак).
Гутнік – работнік, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.
Салапяка – разява, неарганізаваны чалавек.
Суздром – поўнасцю, цалкам, зусім.
Нагбом – нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль – клунак рэчаў, звязаных у хустку.
Забрымець – пачаць зіхацець, пералівацца.
Капец – куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц – звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.