v110sh
501 subscribers
9.54K photos
264 videos
6 files
269 links
Канал о Минской образовательной творческой жизни, ярких событиях и креативных проектах, которыми ты можешь вдохновиться и проявить себя. Присоединяйся!
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Багач.

«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета.

Нашыя продкі не забываліся падзякаваць маці-прыродзе за добры ўраджай, таму і ладзілі вялікае свята – Багач.

Багач – гэта не толькі назва свята, а яшчэ і назва асноўнага абрадавага элемента ў ім: так называюць лубок з зернем, у сярэдзіне якога ставяць свечку. Каб напоўніць лубок, кожны жыхар вёскі прыносіць жменю зерня з новага ўраджаю.

Пасля таго, як усе насыпалі зерне, запальвалі свечку і так урачыста абыходзілі з лубком усю вёску. Пасля абыходу багач пакідалі ў хаце, гаспадара якой аднавяскоўцы палічылі найбольш удалым у гэтым працоўным годзе.

#СШ110❤️💚 #расцем_беларусамі🇧🇾