УЧИТЕЛЯ столицы
9.7K subscribers
41.9K photos
2.08K videos
16 files
5.49K links
Учителя столицы, Беларусь
Download Telegram
🇧🇾СІМВАЛЫ МАЁЙ КРАІНЫ

🇧🇾У школьным лагеры "Сонейка" вучні гімназіі
 № 14 г. Мінска далучыліся да акцыі "Сімвалы маёй краіны".

🇧🇾 Наведвальнікі лагера на пазнавальным занятку, не толькі паўтарылі галоўныя сімвалы нашай рэспублікі, але і стварылі інфармацыйны лэпбук "Мая Радзіма - Беларусь!"

🇧🇾 У Год народнага адзінства будзем разам, далучайцеся!

#Заводскі
#гімназія14
#сімвалымаёйкраіны
📍ТУРНІР РОБАТАТЭХНІКАЎ

🔥🤖🔥Вучні гімназіі №14 г. Мінска Арцём Патапаў і Аляксей Петрашкевіч пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі Наталлі Аляксееўны Знак прынялі ўдзел у VIII Мінскім адкрытым турніры па робататэхніцы.

🤖 На працягу двух дзён ішлі  спаборніцтвы аматараў робататэхнікаў.

🏎🏁🏎 У першы дзень канструявалі  мадэль аўтамабіля, а потым на ім спаборнічалі ў гонках на хуткасць.

🤖🤖 У другі дзень збіралі хуткага прамалінейнага робата, які можа крочыць. У гэтым спаборніцтве нашы вучні занялі 8 месца сярод 27 удзельнікаў.

🙋‍♂️🤖🙋‍♂️ Удзел ў турніры робататэхнікаў - гэта выдатная магчымасць заявіць аб сябе на ўсю краіну і  даказаць, што мяжы дасканаласці ў робататэхніцы не існуе.

#Заводскі
#гімназія14
#юныя_робататэхнікі
🛎ЗВІНІЦЬ ЗВАНОК

🎊Свята першага званка прайшло ў гімназіі №14 г. Мінска 1 верасня.

🙋‍♂️🙋‍♀️Словы віншавання, ў першую чаргу, гучалі для тых, хто ўпершыню сеў за школьную парту. Сёлета гімназічная сям’я папоўнілася 82 першачкамі.

🎊Словы пажаданняў гучалі ад дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксея Віктаравіча Меляшчэні.

🇧🇾Па традыцыі першачкі прачыталі  свае першыя школьныя вершы, а адзінаццацікласнікі зрабілі  падарункі і пажадалі лёгкай дарогі па краіне ведаў.

  🛎🇧🇾🛎Празвінеў першы званок, які паклікаў усіх вучняў краіны за школьныя парты.
Са святам ведаў паважаныя настаўнікі і вучні.  Няхай новы навучальны год стане для вас  выніковым, яркім, напоўненым падзеямі і адкрыццямі. Поспехаў усім у дасягненні пастаўленых мэт!

#Заводскі
#гімназія14
#заведамі
#першы_званок
📍СІЛА КРАІНЫ Ў АДЗІНСТВЕ НАРОДА

🇧🇾 Гадзіна інфармавання "У адзінстве народа - сіла краіны!" прайшла ў гімназіі №14 г. Мінска 15 верасня.

🇧🇾Мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца ў нашай краіне 17 верасня.

💚Сімвалічна, што гадзіна інфармавання прайшла ў музеі Партызанскай славы гімназіі. Менавіта, нашы дзяды і прадзеды змагаліся за нашу светлую будучыню, каб у цяперашні час мы памяталі пра іх подзвігі.

🇧🇾Вучні гімназіі адназначна зазначылі, што ўсе цяжкасці, якія выпалі на лёс беларусаў, толькі загартоўваць іх характар і аб’ядноўваюць вакол роднай краіны. Бо сіла народа ў адзінстве краіны!

#Заводскі
#гімназія14
#люблю_Беларусь
#Дзень_народнага_адзінства.
🇧🇾 МЫ АДЗІНЫ!

💚💚 Актыў піянерскай дружыны імя К. Заслонава гімназіі №14 г. Мінска ў Дзень народнага адзінства, 17 верасня, далучыўся да гарадской патрыятычнай акцыі "Мы адзіны!"

🇧🇾 Піянеры ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак героеў Савецкага Савецкага саюза М.М. Тухачэўскага і М.Д. Весніна.

🇧🇾 Настаўнік гісторыі Таццяна Віктараўна Блешчава расказала вучням аб подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны камсамольца Мікалая Весніна.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_адзінства
💥ШТО ЯДНАЕ БЕЛАРУСАЎ?

🇧🇾Пад такой назвай прайшла калектыўна-творчая справа ў шосты школьны дзень, 18 верасня, у гімназіі № 14 г. Мінска.

🙋‍♂️🙋‍♀️Усе мерапрыемствы былі аб’яднаны  агульнай тэмай і прысвечаны Дню народнага адзінства.

👨‍🏫На васьмі творчых пляцоўках вучні з першага па адзінаццаты клас высвятлялі ў чым заключаецца адзінства беларускага народа.

🏀🏊‍♂️У спартыўнай зале і басейне вучняў чакалі спартыўна-інфармацыйны квэст з элементамі эстафет “Адзінства краіны ў спартыўных дасягненнях” і сумесны адкрыты занятак з СДСЮШАР № 4  “Будучыя рэкорды для роднай Беларусі”.

💚 Вынікам працы тэматычных пляцовак сталі прадстаўленыя вучнямі праекты, якія далі адказ на пытанне, што яднае беларускі народ.

🙋‍♀️🙋‍♂️Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі дыпломы і салодкія прызы.

#Заводскі
#гімназія14
#субота
#весела_і_пазнавальна
📍ВЫВУЧАЕМ РОДНЫ КРАЙ

💥Вандроўку ў Полацк зладзілі ў гэтыя выхадныя вучні 4-х класаў гімназіі №14 г. Мінска.

🇧🇾У гімназіі стала добрай традыцыяй вывучаць гісторыю і культуру роднай Беларусі праз цікавыя экскурсіі і падарожжы.
 
🙋‍♂️🙋‍♀️Самымі актыўнымі падарожнікамі з’яўлюцца вучні пачатковых класаў.

🚃Час, праведзены разам з сябрамі ў цікавай вандроўцы, не толькі дазваляе даведацца аб нечым новым, але і згуртоўвае класны калектыў.

#Заводскі
#гімназія14
#вандроўка
#Полацк
💥ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ: ЦІКАВА, КАРЫСНА, ЗМЯСТОЎНА

📍Цікавым і разнастаўным выдаўся шосты школьны дзень, 25 верасня, у гімназіі №14 г. Мінска.

💚Вучні пачатковых класаў арганізавалі экалагічны марафон да Міжнароднага тыдня мабільнасці "Экалогія нашай краіны".

🍯🐝🇧🇾 У межах  марафону трэцякласнікі наведалі аграсядзібу "Мядовая", а вучні другіх і чацвертых класаў вызначалі экалагічныя маршруты Беларусі на пазнавальным занятку.

🇧🇾 Удзел у культурна-патрыятычным праекце "Помню. Люблю. Ганаруся.", які прайшоў у кінатэатры "Піянер" прынялі вучні пятых і шостых класаў.

📌Для вучняў восьмых класаў прайшоў занятак "Што падштурхоўвае нас да гвалту?" Тут падлеткі выяўлялі праблемы булінгу ў школе.

🏀🏓🏀Старэйшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Мяч над сеткай". 

🏊‍♂️У басейне вучыліся плаваць на занятках па інтарэсах "Плаванне і здароўе".

🎼А на занятках па інтарэсах "Фальклорны гурток "Дударыкі" ішлі рэпетыцыі новых канцэртных нумароў.

#Заводскі
#гімназія14
#школьны_дзень_субота
🇧🇾МУДРЭЦ, ЯКОГА ВЫБРАЎ ЧАС!

📍Калектыўна-творчая справа "Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час!", прысвечаная Дню настаўніка завяршылася ў гімназіі №14 г. Мінска ў шосты школьны дзень, 2 кастрычніка.

🍁🍂🍁Вучні гімназіі пастараліся, каб прафесійнае свята для педагогаў было неардынарным, цікавым і незабыўным.

👨‍🎓👩‍🎓Гімназісты падрыхтавалі віншаванні-пажаданні, цікавую канцэрнтную праграмму, тэматычныя фотазоны.

💚 Асаблівыя словы віншаванняў былі адрасаваны настаўнікам-ветэранам, якіх запрасілі на святочны канцэрт.

👥 У суботу вучні 9 класаў правялі для настаўнікаў квэст-гульню. Тут ужо педагогам прыйшлося паказаць свае веды і крэатыў. Па выніках квэста былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі ад гімназістаў памятныя падарункі.

🍁📚🍂 З Днём настаўніка, паважаныя педагогі! Стабільнасці ў жыцці вам, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

#Заводскі
#гімназія14
#6_школьны_дзень
#з_днём_настаўніка
💥ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР

📍Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях для вучняў 5-7 класаў "Лыжка Цмока" прайшоў у канцы верасня ў г. Беразіно.

👩‍🎓👨‍🎓У гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні гімназіі №14 г. Мінска.  У склад зборнай каманды ўвайшлі вучні 6 "В" класа Васіль Малік, Сафія Паўлішына, вучні 7 "Б" класа Лідзія Камлюк і Марыя Сячко.

🏅Па выніках інтэлектуальных баталій у трох гульнях вучні гімназіі  занялі 1, 2 і 4 месцы. У капілку каманды яны прынеслі тры дыпломы і  кубак, а таксама атрымалі салодкія прызы і падарункі. Трэнерам каманды выступіў законны прадстаўнік вучаніцы гімназіі Ігар Алегавіч Сячко.

#Заводскі
#гімназія14
#інтэлектуалывучаццаўнас