Светлана Тихановская
19.8K subscribers
4.21K photos
1.13K videos
1 file
2.86K links
Download Telegram
«Вайна, якую развязала імперская Расія, павінна быць спыненая»

Сёння Святлана Ціханоўская далучылася да штотыднёвага, ужо 148-га мітынгу ў падтрымку Украіны. Лідарка выступіла перад удзельнікамі з прамовай, у якой выказала падтрымку Украіне і заклікала да адзінства і супольнага супрацьстаяння агрэсару.

На што звярнула асаблівую ўвагу Ціханоўская?

Пра супраціў і жах вайны
«Кожны дзень і кожная ноч — гэта новы варварскі ўдар па мірным насельніцтве, па цывільнай інфраструктуры. Гэта новыя ахвяры. Скалечаныя жыцці. Раздзеленыя сем’і. Сёння Украіна і ўкраінцы змагаюцца не толькі за сябе — яны змагаюцца за ўсіх нас, за мірную Еўропу, за ўвесь цывілізаваны свет. І нашая з вамі задача — зрабіць усё, каб Украіна не проста выстаяла, а перамагла!»


Пра дыктатараў і мову сілы
«Давайце не спадзявацца на літасць дыктатараў. Ні Пуціну, ні Лукашэнку не патрэбны мір — яны хочуць вайны. Гэта тое, што ўмацоўвае іх рэжымы, апраўдвае рэпрэсіі. Дыктатары разумеюць толькі мову сілы. І мы павінны гэтую сілу дэманстраваць. Мы павінны дэманстраваць рашучасць, салідарнасць і адзінства».


Пра супольную будучыню
«У нас супольны вораг — імперская Расія, і мы павінны гэтаму ворагу супрацьстаяць. Разам. Рэжыму не ўдасца нас раз’яднаць і пасварыць. У нас доўгая супольная гісторыя барацьбы за свабоду. А самае важнае — у нашых народаў супольная будучыня. У свабоднай і мірнай дэмакратычнай Еўропе. Мы да гэтай будучыні ідзём, і за яе змагаемся».
155👍35🔥13😐7🤯3👏2💔2❤‍🔥1
«Рэжым лічыць нармальным трымаць грамадзянаў у няведанні». Святлана Ціханоўская — пра падзенне беспілотніка ў Мінску

«Гэтай ноччу ў Мінску быў збіты чарговы расійскі беспілотнік. Ён упаў побач з дзіцячым садком №12 і праляжаў там паўгадзіны да прыезду міліцыі. На шчасце, гэтым разам абышлося без ахвяраў. Але толькі за тыдзень на тэрыторыю Беларусі заляцела 59 дронаў, і тое, што ніхто не пацярпеў, — гэта ўсяго толькі шчаслівы збег абставінаў.

Рэжым лічыць нармальным трымаць грамадзянаў у няведанні: не папярэджвае пра пагрозы праз SMS ці ТБ альбо радыё. Не дае інструкцыяў, як гарантаваць бяспеку дзецям альбо сталым людзям. Не раскрывае падрабязнасцяў інцыдэнтаў. Для рэжыму куды важней трымаць грамадзянаў пад кантролем, чым клапаціцца пра іх здароўе ды бяспеку.

У такіх умовах нам застаецца толькі самім дбаць адно пра аднаго: інфармаваць, папярэджваць, дапамагаць. Азнаёмцеся з падрабязнай інструкцыяй, што рабіць пры набліжэнні «шахедаў», і паведаміце блізкім, як яны могуць абараніць сябе».
127👍35👏8🤔8😢7❤‍🔥3🤯2
Рэжым усё часцей выкарыстоўвае Інтэрпол для пераследу беларусаў: што важна ведаць?

«Зеркало» апублікавала матэрыял, які пацвярдзіў трывожную тэндэнцыю: Лукашэнка і яго атачэнне ўсё часцей выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу беларусаў і беларусак. Людзей, што ўдзельнічалі ў пратэстах, абвяшчаюць у міжнародны вышук — па сфабрыкаваных абвінавачаннях у эканамічных і, чаго раней не было, наркатычных злачынствах.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, распавёў пра адзін з такіх выпадкаў:
«Беларус, які пацярпеў ад такіх дзеянняў рэжыму, звярнуўся да юрыдычнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай і распавёў наступнае: ён атрымаў міжнародную абарону ў Польшчы. Аднак у студзені 2024 года яго затрымала мясцовая паліцыя. Падставай для затрымання стаў запыт праз Інтэрпол. Аднак пазней польскі суд адмовіўся экстрадыраваць беларуса і вызваліў яго, патлумачыўшы гэта тым, што існуе высокая рызыка парушэння яго правоў і свабод у Беларусі. Таксама суд узяў пад увагу адсутнасць незалежнага і бесстаронняга судовага разгляду ў Беларусі».


Офіс Святланы Ціханоўскай накіраваў запыт у Інтэрпол і ўжо атрымаў пацверджанне прыняцця справы да разгляду. Чакаецца фінальнага рашэння.

«Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпол для пераследу нязгодных — гэта не толькі злоўжыванне міжнародным правам, але і прамая пагроза бяспецы беларусаў і беларусак у выгнанні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе — і ўжо вядзём актыўную працу па абароне беларусаў, якія патрапілі ў міжнародны вышук»,

— адзначае Леанід Марозаў.

Што рабіць, калі вы апынуліся ў такой сітуацыі?
Калі вы або вашыя знаёмыя мяркуеце, што вас маглі абвясціць у міжнародны вышук, ці дакладна ведаеце пра гэта — звяртайцеся да нас. Офіс Святланы Ціханоўскай дапаможа з падачай звароту ў Інтэрпол, кансультацыямі і абаронай вашых правоў.

📨 Пошта для сувязі: [email protected]
👍11727🔥10🤯5🤔2
«Калі было цяжка, я глядзела на партрэт Сяргея — і разумела, для чаго ўсё гэта раблю»

У сумесным з Сяргеем Ціханоўскім інтэрв’ю нямецкаму выданню ZEIT Святлана Ціханоўская разважае пра жыццё пасля вызвалення мужа, падзеі ў нашай краіне і пра змены ў беларусах за апошнія пяць гадоў.

Вось фрагменты з самых цікавых адказаў Святланы — пра асабістае і палітычнае.

Ці змяніліся адносіны ў сям’і?
«Нам трэба зноў прывыкнуць адно да аднаго. Але гэта, хутчэй, пра побытавыя рэчы — пачуцці засталіся ранейшымі. Вы, напэўна, памятаеце, што я заўсёды насіла з сабой фота Сяргея. Калі было цяжка, я глядзела на яго і разумела, для чаго ўсё гэта раблю. Цяпер проста трэба больш гатаваць і прасаваць касцюмы — і сабе, і мужу».


Што адбываецца з краінай цяпер?
«Па-першае, Беларусь — гэта вялікая турма, дзе людзей арыштоўваюць за адно няправільна сказанае слова. Па-другое, з-за Лукашэнкі Беларусь стала саўдзельніцай вайны супраць Украіны. І па-трэцяе, мы стаім на мяжы страты суверэнітэту. Лукашэнка крок за крокам прадае краіну Пуціну».


Ці змяніліся беларусы за пяць гадоў?
«Я не хацела, каб нашыя дзеці вымушана пакідалі Радзіму, і каб людзі цярпелі ў турмах столькі гадоў. Але, магчыма, нашаму народу патрэбны быў менавіта гэты шлях, каб зразумець, што мы — не Расія. Свядомасць пашырылася — ад вузкага фокуса да мыслення ў глабальных катэгорыях: краіна, незалежнасць, нацыя».
155❤‍🔥20👍16👏4🤯2😐2
«Мы працягваем змагацца, пакуль усе сем'і не ўз'яднаюцца. Пакуль усе не змогуць вярнуцца дадому»

Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Фінляндыю, дзе далучылася да канферэнцыі «Helsinki+50». У мерапрыемстве, прысвечаным 50-й гадавіне Хельсінкскіх пагадненняў, узялі ўдзел міжнародныя лідары і палітыкі: прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, генеральны сакратар АБСЕ Ферыдун Сынірліаглу, вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Тырк.

Перад прамовай Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ахвярам начнога нападу на Украіну і Кіеў:
«Мае глыбокія спачуванні ўсім ахвярам, а таксама сем'ям, якія страцілі блізкіх. Гэты тэрор не можа быць апраўданы. Расія павінна быць спыненая. Мы ўсе на баку Украіны».


Асноўную частку прамовы Ціханоўская прысвяціла прапановам практычных крокаў па пераадоленні палітычнага крызісу ў Беларусі:

Шляхі вызвалення палітвязняў:
«Мы заклікаем АБСЕ больш актыўна займацца пытаннем беларускіх палітвязняў. Рэжым не спыніў злачынстваў ні на дзень. Ён па-ранейшаму помсціць людзям, якія адважыліся стаць на абарону сваіх правоў».


Прыцягненне рэжыму да адказнасці:
«Беспакаранасць недапушчальная. Мы заклікаем урады падтрымаць звароты Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН супраць рэжыму Лукашэнкі».


Трыбунал як інструмент прыцягнення да адказнасці
«Мы падтрымліваем стварэнне спецыяльнага міжнароднага трыбунала. Спадзяёмся, што ён стане інструментам для прыцягнення да адказнасці не толькі расійскіх, але і беларускіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайсковых злачынствах Расіі».


Падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду
«Фонд фінансуецца Нарвегіяй, Швецыяй, Эстоніяй, Латвіяй, Даніяй, Люксембургам і Іспаніяй. Ён аказвае прамую дапамогу ахвярам рэпрэсіяў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
130👍18❤‍🔥4🤯3👏1
«Фінляндыя добра разумее, што значыць жыць побач з імперыяй»

Беларуская лідарка працягвае працоўны візіт у Хельсінкі. Пасля прамовы на канферэнцыі «Helsinki+50» Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі.

Аляксандр Стуб неаднаразова выказваў салідарнасць з Беларуссю пасля падзеяў 2020 года, а Фінляндыя застаецца важным саюзнікам дэмакратычных сілаў у змаганні за свабоду і перамены.

Што абмеркавалі на сустрэчы?
практычныя крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў;
магчымыя сцэнары бяспекі ў рэгіёне, вучэнні «Захад-2025», пагрозы незалежнасці Беларусі і намаганні Расіі ўцягнуць нашую краіну ў вайну;
супрацоўніцтва з ЗША, у тым ліку з адміністрацыяй прэзідэнта Трампа;
важнасць пытання Беларусі на міжнародным парадку дня.

Ціханоўская асобна адзначыла працу беларускіх праваабаронцаў і незалежных медыя, а таксама падкрэсліла важнасць падтрымкі беларускай культуры і ідэнтычнасці як часткі супраціву.

«Я ўдзячная Фінляндыі за паслядоўнасць. За падтрымку Украіны, за цвёрдасць у стаўленні да рэжыму Лукашэнкі. Мы з прэзідэнтам Стубам правялі шчырую і цёплую сустрэчу, і ён выдатна арыентуецца ў сітуацыі. Я радая, што ў нас такі саюзнік як Фінляндыя. Краіна выдатна ведае, што такое жыць побач з імперыяй, і якой каштоўнасцю ёсць свабода, за якую змагаюцца беларусы».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
102👍18🔥9🤯2❤‍🔥1👏1😐1
9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Далучайцеся да акцыяў па ўсім свеце!

9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свой выбар і сваю будучыню. І вось ужо пяць гадоў нашая дыяспара штогод адзначае гэтую дату як сімвал еднасці, салідарнасці і пратэсту супраць рэпрэсіяў, гвалту, дыктатуры.

Да гадавіны мірных выступаў беларусы ладзяць маршы, сустрэчы, мітынгі і культурніцкія падзеі ў розных краінах свету. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс публічных мерапрыемстваў, каб вы маглі далучыцца да тых, што праходзяць у вашым горадзе альбо па суседству:

01–09 жніўня

🇱🇹 Вільнюс, 14:00–22:00, амбасада Беларусі (Mindaugo 13)
9 дзён варты “A Step Toward Change”
🔗
падрабязнасці

09 жніўня

🇱🇹 Вільнюс
▫️11:00, амбасада Беларусі
Велапрабег годнасці
🔗
падрабязнасці
▫️12:00,
плошча Лукішкі
Мітынг
🔗
падрабязнасці
▫️13:00,
плошча Лукішкі → амбасада Беларусі
Шэсце
🔗
падрабязнасці
▫️18:00,
Gedimino pr. 28
Спектакль «Цесля»
🔗
квіткі

🇵🇱 Варшава, 15:00, plac Marszałka Józefa Piłsudskiego
Марш Свабоды
🔗
падрабязнасці

🇵🇱 Беласток, 16:00, плошча Касцюшкі (помнік Пілсудскаму)
Акцыя
🔗
падрабязнасці

🇨🇦 Таронта, 12:00, Беларускі цэнтр, 524 St. Clarens Avenue
Сустрэча з кінапраглядам
🔗
падрабязнасці

🇺🇸 Чыкага, 13:00, 435 N Michigan Ave
Раллі ў гонар пратэстаў і ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі
🔗
падрабязнасці

📌 Поўны спіс мерапрыемстваў — на сайце Офіса. 

Пералік івэнтаў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю і хочаце, каб мы дадалі яе — запоўніце, калі ласка, гэтую форму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
120👍18❤‍🔥7🔥2🤯2
Святлана Ціханоўская ў Хельсінкі: да чаго заклікала беларуская лідарка

Па заканчэнні першага дня працоўнага візіту ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская распавяла пра яго асноўныя вынікі.

⭕️Якія тэмы лідары краінаў абмеркавалі падчас канферэнцыі «Helsinki+50»?
⭕️Як сталася, што некаторыя краіны-сяброўкі АБСЕ дазваляюць сабе груба парушаць правы чалавека?
⭕️Як спыніць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна і прымусіць іх выконваць узятыя на сябе абавязкі?
⭕️Пра што нагадала ўдзельнікам канферэнцыі беларуская лідарка?

Адказы вы знойдзеце ў відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
51👍4