Forwarded from #МЫБеларусь🇧🇾
Яўген Пуставой:
"Нашых дзяцей выхоўвалі і намагаюцца выхоўваць. На жаль, не толькі бацькі, настаўнікі ды ўвогуле нераўнадушныя і добрыя людзі, дзяржава. Нашых дзяцей выхоўвалі і спрабуюць выхоўваць тыя, хто прагне намі ўладарыць. Як уладараць прамысловымі і гандлёвымі рынкамі суседніх дзяржаў Балтыі альбо сэрцамі і галовамі суседзяў-украінцаў. Калі мы ўсю моц нашай краіны і грамадства не накіруем на выхаванне моладзі, то ўсё астатняе будзе марна.
...Карціна амаль гэтых дзён. Нядзельны настрой і сапраўднае майскае надвор'е на вуліцах сталіцы. Па галоўнай артэрыі па графіку рухаецца аўтобус-«сотка». У салоне шмат людзей з маленькімі дзецьмі. Стаіць маленькая такая інтэлігентная жанчына, мабыць, настаўніца ў мінулым, а насупраць сядзіць малады хлопец. Што называецца — сустрэча пакаленняў. Яна стаяла, а ён сядзеў. Стаяла прадстаўніца таго пакалення, якое адбудоўвала пасляваенную Беларусь, «узяло» цаліну і космас. Таго, што не дало разгубіцца краіне і грамадству, калі мы аказаліся на геапалітычным перакрыжаванні 1990-х. Ён сядзеў — як і ўсё маладое пакаленне. На ўсім гатовым. Моднік знайшоў словы апраўдання: «А чаго вы не сказалі, каб месца ўступіў?»
Так, мы шмат што не сказалі нашай моладзі. І ўжо якое пакаленне запар. У 1990-я акцябраты і піянеры — сышлі ў гісторыю, камсамол — запэцкалі брудам. Школа сышла з дыстанцыі ідэйнага выхавацеля. А бацькі? А што бацькі — у іх з-пад ног таксама выбілі глебу іх жа ідэалаў. Бацькі з торбамі стаялі ў чэргах па «дэфіцыт» альбо ў якасці чаўнакоў на мяжы з Польшчай. Вось і атрымалася тое пакаленне — пакаленнем матэрыяльных інтарэсаў. А ўжо потым тое пакаленне выхоўвала іншае. У 2020-х — калі краіна была ўжо накормленая. Калі бацька ў хаце — дзеці не бядуюць. Але ж сытым пакаленням падавай каштоўнасці па набліжаных да Захаду мадэлях выхавання. І ў медыя, і ў школе, а пасля — і праз сацыяльныя сеткі. Так, ёсць і пазітыўныя моманты. Але шмат што насцярожвае, менавіта таму трэба крычаць «ратуйце».
Таму што выхавалі закаваных у ідэалагічныя англіцызмы касмапалітаў, якія далёкія ад працы сваімі рукамі (нельга не тое што на ўборцы бульбы, а і нават у школьным агародчыку задзейнічаць). Яны больш прывыклі сядзець — на плячах бацькоў, дзяржавы і ў аўтобусах побач са сталымі людзьмі. Выхавалі «індывідуумаў», якім усе і ўсё «завінаваціліся». Бацькі і дзяржава. З аднаго боку дзеці павінны жыць лепш за бацькоў. З іншага — яшчэ Біблія папярэджвала: не стварайце са сваіх дзяцей куміраў, бажкоў, бо яны будуць расці і патрабаваць усё большых ахвяр. І бацькі для іх — «саўкі ды калгаснікі», і дзяржава — тая, што паставіла на крылы, — ненавісная, бо не дапасуецца да гаджэтаў самай апошняй мадыфікацыі.
Шчокі надзьмула і тупае нагамі дзіця, якое патрабуе ад бацькоў новую цацку. Карціна не вельмі прывабная, калі тому малечы гадоў пяць-шэсць. А калі яму 20 гадоў і ён ужо «гуляе ў палітыку»?
Згушчаць хмары на светлым майскім небе не буду. Хапае ў нас і адэкватнай моладзі. Патрыятычнай і паважлівай, бо засталася ў нас у памяці, на дзяржаўным і ментальным узроўні Вялікая Перамога. Але ці засталася яна ў галаве і сэрцы новага пакалення?
🔹
Таму не трэба здзіўляцца, што ў галовах «пакалення ванільнага латэ» — «шляхетнасць» і «еўрапейскасць». Праўда, у перайначаным, постмадэрновым разуменні. Бо ад пачатку еўрапейскасць — гэта не канфармізм, не гіперіндывідуальнасць, гэта — самаахвярнасць, гэта — паслухмянасць бацькам і ўменне ўзяць чужы боль. Ды і сапраўднае шляхецтва — гатоўнасць загінуць за Радзіму і род.
І «пагоня»— не сімвал беглых калабарантаў з неакаланіялістамі, а вершнік, што імчыць супраць юдаў свайго народа, роду, Радзімы.
Дзякуй богу, у беларускіх школах не выкладаюць «гендарныя перспектывы». Але налепак фонду USАІD яшчэ хапае ў адукацыйных установах. І садраць іх са сцен значна лягчэй, чым з самасвядомасці нашай моладзі. Дзіцячая псіхіка «ў зубах» хагі-вагі. «Ювеналка», «хэлаўіны», дні валянцінаў — і вось ужо «руліць» інстытут сям'і без роду і племені, а цяпер яшчэ і без полу. А «балонскія працэсы» бяруць на мушку інстытут дзяржавы."
#Пустовой #МЫБеларусь

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Лукашенко и Путин слишком "токсично цисгендерны" в геополитике. Есть еще Си, Эрдоган, иранский аятолла и лидеры азиатских и африканских государств, венгерский премьер и президенты латиноамериканских стран. Но Лукашенко и Путин — единственная объединённая в своем роде сила. Триггер для раздражения тех, кто играет роль гегемона, но уже недотягивает. Они же так не могут. Как пример: пока жёсткий диктатор Лукашенко милует тех, кто словом и делом участвовал в уничтожении страны и пока они сейчас на свободе и в Тайланде, те кто им поверил – в окопах на Украине. Они в эти же дни продолжают вводить против нас санкции. Против чекистов, прокуроров, судей, депутатов. В этот список попал и я. Наконец-то. Угрожают уголовным делом за поддержку Лукашенко и дискредитацию западных политиков"
#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь

"У кожнай краіны — свой шлях. У кожнага народа — свая дарога. Цяпер мы дайшлі да Беларусі. Суседзі губляюць сябе і сваю самастойнасць. А мы дайшлі да Беларусі. Дайшлі таму, што паабапал таго шляху — жытнёвыя палеткі нашай роднай краіны. Жыта — значыць жыццё.
Мне пашчасціла. Маці вучыла любіць, берагчы, паважаць хлеб. Натхняцца роднымі палеткамі. Мне пашчасціла на вясковае дзяцінства. Родную хату, нібыта леснічоўку, падковай апаясваў лес. Наша пушча. А далей — неабсяжная далячынь палеткаў. Канешне, не стэпавы размах. Але мне хапала для «разгону» дзіцячай душы да нябёсаў. Я рос разам з жытам. Як і рунь, узбагачаўся моцай зямлі нашай.
Мне пашчасціла. Працаваць у пуле Першага. І падарожнічаць па нашай краіне. Што ні траса, што ні магістраль — абапал хлебныя нівы. Вось і зараз у дарозе. Зялёныя шаты векавых пушчаў, шумныя гаі, вірлівыя рэчкі і гарэзлівыя рачулкі, дагледжаныя вёскі. Пейзаж мірнай і такой сваёй Беларусі. Твар сапраўднай і дзейснай Еўропы. А яшчэ помнікі загінулым землякам, пераможцам. Тым, хто здабыў нам магчымасць «людзьмі звацца». Вырошчваць хлеб.
Мы — цывілізацыя хлеба. Сейбіты, аратыя. Адзін з пачынальнікаў нашай літаратуры і нацыянальнай ідэі Францішак Багушэвіч з сялянскім гонарам пісаў: «Не цурайся мяне, панічок, // Што далонь пакрываюць мазолі. // Мазоль — працавіты значок. // Не заразіць цябе ён ніколі». А з нашых напрацаваных рук усю гісторыю намагаюцца вырваць плуг. Каб у свае руплівыя рукі беларусы — нібы тыя лёкаі — узялі начныя гаршкі альбо вопратку тэўтонскага рыцара, шведскага жаўнера, французскага гусара, польскага пана, нямецкага бургера, англасакса. Усе яны паасобку і разам палілі нашы палеткі, каб уладарыць на нашай зямлі. Не выйшла. Не атрымалася. Што ні стагоддзе, то кожнага чацвёртага, трэцяга, другога беларуса захопнікі знішчалі. Бо мы цывілізацыя хлеба, а не тратылу. А зямля наша — перакрыжаванне цывілізацый — заўжды прыцягвае геапалітычныя маланкі і навальніцы. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя выпрабаванні, зярняткі нашай нацыі заўжды прарасталі ў роднай глебе. Каласіліся.
Добра, што не ўсе мы ператварыліся ў бізнесменаў, фрылансераў і валацуг па іншаземных берагах ды кафэ. Мы засталіся сейбітамі. Таму і вытрымалі 2020 год. Амаль адзіныя ў свеце. Ніхто лепей пасля «каляровых хваляванняў» жыць не стаў. Ні людзі, ні краіны. Беларусы не адарваліся ад пупавіны, якая знітаваная з бацькоўскімі палеткамі. Таму ў 1994-м
10 ліпеня амаль у адзіным парыве выбралі Сейбіта.
🔹
Сёння Лукашэнка — сусветны палітык. Але яшчэ і душэўны. Бо не забывае пах жытнёвага поля. Бо чула адносіцца да слоў аб Радзіме і буслах у небе Беларусі. Гэта я пра прызнанні эстрадных зорак на фестывалі ў Александрыі.
Ці не таму вучыць «Купалле» ў Александрыі? Няма больш такога фестывалю ў свеце, які б так вучыў паважаць свае карані. Бохан свайго хлеба. Купалле — гэта заўжды пра еднасць чалавека з прыродай, з родам, раднёй, Радзімай. У свяце зашыфраваны код хлеба. Сапраўднага. Калі змяняюць код хлеба, то «перапрашываюць» і самога чалавека.
Але тое не пра нас. Мы сапраўдныя. Там, дзе былі плацдармы Вялікай Айчыннай, цяпер каласіцца жыта. Сімвал жыцця. Мы працавітыя людзі. Нас не трэба пугай выганяць у поле. Там, дзе намагаліся над нашымі паўгалоднымі продкамі ўладарыць паны, сёння водар роднага хлеба — фестываль «Бацькава булка». Замест разбэшчанага «Еўрабачання» гучыць мелодыя сяброўства «Славянскі базар». Замест разбуральнай «прыхватызацыі» — мелодыя жыцця на прадпрыемствах і заводах.
Бо ўсё пачалося з намаганняў Сейбіта зберагчы свой хлеб. Зараз гэта не толькі пра эканоміку. Зараз гэта — увогуле пра лад жыцця. Традыцыйны лад.
Абапал шашы золата Беларусі — жытнёвыя палеткі. Ужо пачалі шчыраваць камбайны. У сінявокай вышыні буслы, а пад іх крыламі — караблі палёў. Гледзячы на такую карціну, разумееш, што Беларусь рухаецца ў правільным напрамку. Па краіне лунае водар хлеба. У Александрыі гучаць спрадвечныя песні продкаў. Круціцца кола жыцця. Колас шэпчацца з нябёсамі. Сапраўдны дыялог вечнасці."

"Тэма «Паланэза» загучала з новай сілай. У сучасным выкананні. Бо з'ехалі не толькі радыкалы, крымінальныя элементы ды аўтары мяцяжу. Ёсць і летуценнікі — дзяўчынкі з філалагічных факультэтаў, хлопчыкі ў пошуках сябе. Даверлівыя. Да сацыяльных сетак, схільныя да эмацыянальнага ўздзеяння. Час прайшоў. Кропкі расстаўлены. Для палітычных мігрантаў еўрапейская рэчаіснасць аказалася не такой ветлівай, як на бліскучай турыстычнай паштоўцы. Там насамрэч хостэлы і пошук заробкаў. Расчараванні ў ідэях і дзеяннях лідараў пратэсту. Іх адэпты ператварыліся ў пешак, якімі спрабавалі гандляваць. Аднак калі няма вынікаў, то няма грошай — капіталізм.
Дарэчы, літоўскіх ды варшаўскіх «экспэртаў» трымаюць яшчэ і для таго, каб кіраваць суполкай так званых змагароў. А тыя прыходзяць у прытомнасць. Усё больш здагадваюцца пра падман і здраду. На гэтае «свята жыцця» іх не запрасілі. Нават у якасці абслугі. Пад носам — вопыт Украіны. На памежжы працягваюць бадзяцца натоўпы мігрантаў з Блізкага Усходу. Большасць з іх — тыя самыя змагары, мяцежнікі, якія падтрымалі амерыканскага гаспадара. Гаспадар збег, а Захад сустракае іх кулямі, гумавымі палкамі, цкуе сабакамі. Сапраўдная пастка заходняй «дэмакратыі».
Але нам трэба выцягваць сваіх, якія назвалі і дагэтуль лічаць нас чужынцамі. У гэтым мы і адрозніваемся. Мы для іх «пачвары рэжыму». Яны для нас — палітычныя небаракі, якія маюць патрэбу ў дапамозе. І тут жорстка — альбо да бацькоўскага парога, альбо ў акопы. «Неверагодны» час мінуў хутка. Яны былі патрэбныя для карцінкі функцыянерам Еўрасаюза. Не спрацавала. Таму вызваліце месца для чарговай партыі «пакутнікаў».
Здраднікаў не паважаюць нават самыя беспрынцыповыя гаспадары. Гэта звычайны метад капіталізму. Палітычнага капіталізму. Рыначных зносін у палітыцы і нават сярод людзей. А нашы «неверагодныя» гэтак жа імкнуліся да тога рынку. Вось і сталі цяпер таварам палітычнай біржы.
А мы ж з Азаронкам неаднаразова папярэджвалі вас, што ад чужога хлеба сыты не будзеш. Чакае толькі роля хамаў. Вось і бадзяюцца тыя палітычныя жабракі. Але і з гэтай прорвы, у якую яны самі сябе загналі, ёсць выхад. Так ні ў адной краіне не робяць. У нас зрабілі. Легітымізавалі вяртанне дадому. Пры Генпракуратуры працуе спецыяльная камісія. І адзін з колішніх шэф-рэдактараў дэструктыўных тэлеграм-каналаў сёння свабодна шпацыруе па сталічных праспектах «самай жорсткай дыктатуры Еўропы». Вось і з роднай маці нарэшце сустрэўся. І гэта ўбачыў увесь свет.
Я чалавек чулы. І за тое, каб дзеці, нават непаслухмяныя, сустракаліся з бацькамі на роднай зямлі. Але ці гэтая зямля стала для іх насамрэч роднай? Вось гэта мяне і турбуе. Бо я чалавек не толькі чулы, а яшчэ і разважлівы.
Такі ў нас рэжым. Спагадлівы. Мы старонку перагарнулі. А яны? Час пакажа. Але мо і ўцямілі і галавой, і сэрцам, што такое Радзіма. Розумам прааналізуюць, што такое сапраўднае, а не візітнае жыццё ў Еўропе. І хто вас ды, галоўнае, дзе чакае. Сэрцам адчуюць глыбіню страты, кожную ноту таго самага «Паланэза».
Не трэба слоў і слёз пакаяння. Дастаткова прыйсці на могілкі продкаў ды завітаць да роднага парога. Убачыць світанак над раллёй і зялёнымі імшарамі, выпіць смачнай сцюдзёнай вады з роднага калодзежа альбо крынічкі. Да Радзімы можна рукой дацягнуцца — праз пісьмовы ці электронны зварот у Генпракуратуру. Галоўнае, каб сэрцам адчуваць бацькоўскі куточак."

"За гульнямі дзяцей, асабліва на свежым паветры, назіраць прыемна. Гэта вельмі добрая прыкмета часу. Радасна, калі дзеці забаўляюцца, а не хаваюцца ад бамбёжак. Бамбёжкі — гэта ўжо гульні дарослых у геапалітыку. У «дэмакратыю». Менавіта хлусліва «гуляюць». Бо нават спартыўныя арэны скінулі з алімпу чалавечнасці. У старажытнасці падчас алімпійскіх гульняў спынялі войны. Памятаеце: «О спорт, ты — мір!». У сэнсе прасторы — свет, ну і становішча, вядома. А сёння сучасныя ўладары заходняга «мэйнстрыму» спартыўныя пляцоўкі ператварылі ў палі баёў.
Функцыянеры, з кім ваюеце? Са спартсменамі? Выцерлі ногі аб мары людзей, якія ўсё свядомае жыццё чакалі тых стартаў, усё сваё жыццё падпарадкоўвалі інтарэсам спаборніцтваў. І тут такое. Не па-людску!
Функцыянеры, з кім ваюеце? Са славянамі? А мо яны проста пабойваюцца нашых спартсменаў і іх дасягненняў? Так дрыжаць, што нават забаранілі наш сцяг. Як бы яны ні стараліся — ён заўжды на вышыні. І чаму ўмоўныя тры працэнты заходняга свету дыктуюць сваю волю сусветнай супольнасці?
Такое ўражанне, што пра «сад і джунглі» сказаў Барэль, а думаюць так усе чыноўнікі міжнародных інстытутаў — ад АБСЕ да МАК. Паводзяць сябе, як акупанты — захапілі ў палон міжнародныя трыбуны і з іх лямантуюць, выстаўляюць умовы ўсяму чалавецтву.
Функцыянеры, з кім ваюеце? З думкай, з сумленнем, са здыровым сэнсам? Дарэмна намагаецеся схаваць ад міжнароднай супольнасці дзяржаўны сцяг нашай краіны. Ён ужо — сцяг перамогі. Лунае па-над рэчаіснасцю згубленага і загубленага Захаду. Бо толькі страчаная Еўропа можа налажыць санкцыіі на відовішчныя спаборніцтвы, ваяваць супраць спартыўнага духу. Адбіраць у гледачоў і балельшчыкаў свята, незабыўныя ўражанні і прыемныя моманты.
Беларусь дэманструе, што такое Еўропа. Па-беларуску мы гэты выклік прынялі. І адказваем. Разважліва. Мы — бязвіз. Яны — жалезную заслону. Дзясяткі гадоў запар крытыкуючы Берлінскую сцяну, такія ж муры яны ўзвялі ў сэрцы самага рэліктавага лесу Еўропы. Дзеля таго каб тую заслону перасунуць на Усход, амерыканцы разубрылі цэлую імперыю і надзеі мільёнаў людзей. Дык што ім той спартыўны дух знішчыць. Звычайная «гульня ў гегемона».
Але ёсць Беларусь з сапраўднай культурай, традыцыйнай сям’ёй. Наша краіна зберажэ яшчэ і спартыўныя арэны — ласкава запрашаем на ІІ Гульні краін СНД. Тое, што мы не заходнія сталіцы — мы не крадзем свята спорту, мы яго ствараем — вядома ўсяму кантынету. У многіх у памяці засталіся ІІ Еўрапейскія гульні — свайго роду Алімпіяда кантынента, якую праводзіла Беларусь. Яны былі не толькі грандыёзнымі, а яшчэ душэўнымі. У абдымкі беларускай гасціннасці прынялі гасцей з усёй шырынёй беларускай душы. Цяпер паўторым. Для спартсменаў і турыстаў з дзясяткаў краін. Да гэтага беларусы падышлі сур’ёзна. Нават у паветры лунае свята спорту. Але для нас звыклая справа прымаць такія фэсты. Бо спартыўная інфраструктура на ўзроўні. У гэтым праяўляецца беларускасць. Гаспадарскі падыход. Гульні пройдуць — беларусам спартыўныя пляцоўкі застануцца. Толькі карыстайся на здароўе!
Але насамрэч карысць ад гульняў не толькі ў тым. Модна казаць аб эканамічных складніках. Дык уявіце, колькі турыстаў прыедзе. Спартыўныя спаборніцтвы — яшчэ і піяр краіны, яе турыстычных магчымасцяў. Калі спадабаецца, то госці будуць вяртацца зноў і зноў. А суседзі па Саюзнай дзяржаве дык і ўвогуле. Нарэшце замест тога ж турэцкага берага рускі чалавек пазнаёміцца з Браслаўскімі азёрамі, мелавымі кар’ерамі пад Ваўкавыскам, загадкавай Прыпяццю. Беларускім замкам турысты сапраўды не даюць «заплюшчыць вочы» і пагрузіцца ў сны іх сівой даўніны. шматлюдна і ў вялікіх цэнтральных універмагах, і ў маленькіх крамках. Заўжды свецяцца вокны ў нашых атэлях. І гэта гульні яшчэ не пачаліся!
А пра імідж дый казаць не трэба. Адно — «лайкаць інфу» ў сацыяльных сетках, іншая справа — адчуць дух краіны самастойна. Няхай едуць вандроўнікі з розных краін і ўбачаць на свае вочы, як жыве Беларусь! Кажучы па-спартыўнаму, мы ў выдатнай форме! І ў святочным дрэс-кодзе."

"Як той казаў: імкнешся змяніць свет — пачні з сябе. З нас і пачалося. Да дабрабыту ў хаце — прызвычаіліся, людзі сярэдняга ўзросту неяк забыліся пра крымінал і галечу: да добрага хутка прывыкаеш. Вядома, імкненне да лепшага — залог развіцця. Але ж «лепшае» — гэта не толькі шыкоўнае аўто альбо жыллёвая плошча. Гэта яшчэ і нястомная работа над сабой. А ўзбагачаць свой унутраны свет альбо адточваць фізічную форму ў Беларусі — даступна. Аднак жа чамусьці імкнуліся да «заходняй карцінкі», не разумеючы, што яна нятанна каштуе для кожнага падаткаплацельшчыка. І людзі, якія не вельмі разбіраліся ў паліттэхналогіях, а яшчэ менш — у эканоміцы, наш сацыяльна арыентаваны лакаматыў хацелі накіраваць на рэйкі капіталізму.
Безумоўна, капіталісты аб тым і марылі. Але Лукашэнка ім замінае стаць уладарамі багаццяў і заводаў краіны. Але большасці якая ў тым цікавасць? А ў гэтым і «неверагоднасць»: патрабавалі таго, што ім потым атруціла б звыклае жыццё. Яшчэ адна акалічнасць, якую выкрыў 2020-ты. З часткі нашага грамадства выхавалі «касмапалітаў» і спажыўцоў. Некаторыя думалі, што «лідары» пратэсту змогуць ператварыць іх штодзённае жыццё ў «заморскі адпачынак». Дарэчы, людзі працы, асабліва цяжкай і вельмі неабходнай краіне, «пэрамэн» не патрабавалі. Яны шчыравалі на палетках і на заводскіх канвеерах. Калі звычайны абывацель разважае пра Еўропу, то мае на ўвазе раскошу, не ведаючы, што яна для многіх еўрапейцаў проста недасягальная, і не разумеючы таго, што гэтае «свята жыцця» барэлеўскага «саду» аплачанае стагоддзямі каланіялізму ды прыгнёту народаў і цэлых кантынентаў.
Жнівеньскія падзеі 2020-га сталі дабрадзейным дажджом, які змыў з цнатлівага цела Беларусі заходні мэйкап. Не інвестыцыі і сучасныя тэхналогіі. Імі яны так і не падзяліліся. Усе гэтыя дзесяцігоддзі калектыўны Захад — нібы ланцугі і кайданы — навязваў нам сваю палітычную сістэму, жадаючы ператварыць сістэму ўлады ў піраміду падпарадкавання заходнім «сюзэранам», грамадства — разбэсціць, інстытут сям'і — дыскрэдытаваць.
Беларусь выстаяла. Гэта стала прэцэдэнтам у геапалітыцы. І маяком для большасці краін свету. А што, так можна было? Гегемоніі калектыўнага Захаду Мінск даў адпор. Зразумела, адчуваючы падтрымку Расіі. Але калі б Беларусь не выстаяла, то фронт быў бы не на сотні, а на тысячы кіламетраў. Гэта ў палітычным і ваенным сэнсах. Беларусь, афіцыйны Мінск, Лукашэнка зрабілі тое, пра што марылі іншыя. Далі бой. Беларусь не здрадзіла сабе, таму свет і насамрэч цяпер іншы. Які і павінен быць. Розныя краіны і роўныя краіны.
Ну, як там напісана ў нашага класіка: не спыніць, не стрымаць. Наступленне беларускай мадэлі развіцця. Нібыта той самабытны зубр на сваіх прасторах. Памыліўся заходні функцыянер: мы не «джунглі», мы — Пушча. А яшчэ Гусоўскі папярэджваў натхнёнага еўрапейскага чытача: трапіш у Пушчу — лепш не гнявіць яе ўладара. Але хто ў той Еўропе цяпер чытае кнігі, калі нават сваю класіку яны адмянілі? І хто на тым Захадзе сёння робіць высновы? Але ад гэтага гістарычныя працэсы не спыняюцца. Беларускі жнівень 2020-га змяніў геапалітыку. Сапраўды парушыў падмуркі старога свету."

"Всё большей популярностью у обывателей пользуется версия: мировое закулисье истребляет славян, а чтобы не испачкать белые перчатки перед балами римских и бильдербергских клубов, делает это руками региональных политиков. Клоун действительно оказался джокером. Кремль всегда предлагал мир. С минских соглашений. Бессонную ночь я там тоже провёл, а они рождались на сонных глазах политиков и журналистов. У кого-то глаза были изумлённые, у европейской фракции топ-менеджеров — холодные и безразличные. И пока политики спорили за запятые, гарные украинские дивчины обещали родить будущих убийц Путина. Вот, где пропаганда зомбирует людей. А вы говорите про нашу белорусскую. Да мы рядом не стояли! Мы лишь убеждаем всех:и тех, кто "смотрит нас", и тех, кто "не смотрит, но критикует за плохие туфли", и тех, кто подглядывает из окопов нацбатов и обочины европейской реальности, как бы вернуться домой. Не другую Беларусь. Всех мы агитируем за мир и пропагандируем примирение. Это же на поверхности"

Ёсць учынкі, што характарызуюць чалавека, робяць з яго Чалавека. А ёсць пазіцыі, што адлюстроўваюць твар дзяржаў. Гэта вельмі важна. Асабліва сёння, калі «дэмакратычны» альбо дыпламатычны мэйкап вельмі прафесійна хавае сапраўднае аблічча. Мы ж за натуральнасць. І краіна наша сапраўдная. У сацыяльным, грамадскім плане, у адносінах паміж людзьмі.
Кажуць, што наваколле вызначае свядомасць. Мо таму мы самадастатковыя і самабытныя, што шматпавярховыя шкляныя «джунглі» не алічбавалі прыродную прастору. А нейрасетка не апанавала мозг і сэрца нацыі.
🔹
Менавіта наша Перамога — яна па-за часам і прасторай. Яна атаясамлівае веліч і боль, радасць і смутак беларуса. У ёй і стогн Хатыні, і галасы званоў Віцебска, і раскаты грому падчас вясенняй навальніцы, і грукат будоўлі пасляваеннага Мінска, і будаўніцтва незалежнай краіны. Вірлівыя рэкі часу многае прынеслі на нашу зямлю. Беларус жа быў заўжды звязаны з ёй, як ніткі слуцкага пояса альбо неглюбскага ручніка паміж сабой. Зямля — гэта не толькі краявіды, гэта праца. Гэта водар хлеба і чабору. А яшчэ — пах поту. Паліваць зямельку кроплямі поту для беларуса — звыклая справа. А яшчэ — не паводле нашай мары, не па нашай ахвоце, але, на жаль, заўжды ў гісторыі — паліваць яе крывёю. Бо заўсёды так было — чужынцы былі ласыя на нашы прасторы.
І таму з аднолькавай павагай міралюбівыя беларусы ставяцца і да хлебароба, і да абаронцы. Цяпер абараняць трэба не толькі граніцы дзяржавы, але ж яшчэ і межы традыцыйнасці, нармальнае стаўленне да біблейскага чалавека. Ахоўваць патрэбна праўду, гістарычную ў тым ліку, і абавязкова — памяць. А інакш? А інакш гусеніцы чужых танкаў будуць паласаваць родную зямлю замест колаў родненькіх працаўнікоў-«беларусаў». Як гэта звязана? Вельмі ўсё прымітыўна. Спачатку сваіх сапраўдных герояў дыскрэдытуюць у медыйнай, культурнай, навуковай і адукацыйнай прасторы. Не паспееш азірнуцца — у нацыянальным пантэоне — іншыя. Чужынцы і ідэі. І насельніцтва краіны ператвараецца ў рэкрутаў іншаземных інтарэсаў. Цяпер узялі за моду пад гусеніцы экскаватараў кідаць памяць і генны код. Няважна, што трушчыць — помнікі салдатам-вызваліцелям ці праваслаўныя храмы…
Такі час цяпер, што дабро і зло рафінаваныя! У гэтай ментальнай барацьбе наша краіна — на перадавой. Ці то гістарычная місія, ці то лінія сапраўдных чалавечых учынкаў вывела нас на гэтую бітву. Сёння гарачыя канфлікты — апошняя стадыя. Але праціўнік старанна рыхтуецца да гэтага контрнаступу. Ментальна — праз інфармацыйную экспансію. Такая яна — гібрыдная вайна.
І мы ўжо даўно ў яе ўцягнутыя.
🔹
Мы смела заяўляем: фашызм (нацызм) — не пройдзе: на варце памяці — Беларусь. Як некалі абаронцы крэпасці над Бугам мужна трымаліся ў блакадзе, баранілі Радзіму, не здрадзілі прысязе, так і сёння беларускія вайскоўцы — на напрамку галоўнага ўдару.
🔹
Мінск стаў сталіцай антыфашысцкага форуму, на які з’ехаліся прадстаўнікі дзясяткаў краін.
Дарэчы, фашызм (нацызм) — гэта ж не толькі вынішчальная ідэалогія, гэта не толькі Гітлер альбо нацбат «Азоў». Гэта бамбёжкі Югаславіі і слепата заходніх інстытутаў правоў чалавека да знішчэння дзяцей Данбаса. Гэта геапалітычныя «фокусы» прабіркі Коліна Паўэла і доследы з пандэмійнымі інструментамі ўздзеяння на чалавецтва. Гэта фабрыка гендарнасці і канвеер каляровых рэвалюцый. А яшчэ зусім хутка нас чакае новы канцлагер штучнага інтэлекту — у нейрасеткавым шталагу сусветнага маштабу чалавеку будзе цесна.
Вось супраць усяго гэтага — Беларусь. Не, дзякуй богу, не адна. Шмат краін. Дзясяткі. Але хто іх аб’яднае? Хто раздзьме той горн? Як некалі ваяводы з-пад Брэста і Полацка аб’ядналі славян пад Грунвальдам, як зусім нядаўна, па мерках гісторыі, расонскія партызаны, мінскія падпольшчыкі і салдаты франтоў савецкай арміі, нібы з рэек варожыя эшалоны, скінулі з Еўропы кайданы гітлераўскага нацызму, так і сёння стаім з мужнасцю Брэсцкай крэпасці. Свету патрэбны новы Сцяг Перамогі — над сучасным рэйхстагам.
🔹
І ў эфіры міжнароднай супольнасці ўсё гучней чуваць: «Фашызм не пройдзе: я — Беларусь. Вяду бой».

"Усе мы адчувалі шчасце — хоць бы імгненні. У дзяцінстве гэтыя імгненні цягнуцца даўжэй. Бо ў дзяцінстве мы чыстыя. Не залілі ў сваю галаву інфармацыйны бруд, не запэцкалі свае сэрцы дрэннымі ўчынкамі. Хораша. Мне заўжды было хораша, калі заўзята падарожнічаў па краіне ведаў. Адчуваў шчасце ад набыцця новых ведаў. І шматлікія цацкі былі ў баку, калі ў руках новая кніга альбо па беларускім радыё гучала публіцыстыка. Адчуваў шчасце і ў местачковай бібліятэцы, названай у гонар светача беларускай навуковай думкі — Ігнатоўскага, і ў «чыталцы» БДУ з вялізнымі вокнамі ва ўнутраны сквер з яго зялёнымі шатамі. Адукацыя — гэта таксама акно альбо дзверы ў свет. І у літаральным сэнсе — і ўвогуле. Адукацыя выхоўвае і фарміруе чалавека. А ў выніку — і краіну.
🔹
Ці не таму заваёўнікі заўжды «палявалі» на кнігі — носьбіты асветы і думкі народа. Ці не таму сёння сучасныя транснацыянальныя гегемоны, нібы на ланцуг, прывязваюць людзей да віртуальных сродкаў перадачы і атрымання інфармацыіі. А што? Усе бібліятэкі не знішчыш. Сучасныя герастраты выбралі больш дзейсны шлях. Аўтарытэт кніг і нацыянальнай адукацыі замянілі ўніфікаванымі адносінамі да ведаў. Яны безаблічныя і нібы агульныя. А насамрэч — знішчальныя для нацыяльнай ідэі. Таму і навязваюць новы трэнд — адмена культуры. Лайтова! Тое ж, што ўрокі не вучыць — лёгка, але шлях да невуцтва.
Мы, напэўна, свае геапалітычныя ўрокі вывучылі. Больш не падтрыміваем тэндэнцыі, што вядуць да невуцтва. Шмат чаго зламалі, цяпер зноў ствараем. Адукацыйныя дойліды — выкладчыкі ўніверсітэтаў. Нават сучасны філосаф палітычнай думкі — Бжэзінскі — папярэджваў: хто не будзе карміць свайго настаўніка, той будзе карміць іншаземцаў.
🔹
Адукацыя — гэта прыярытэт дзяржавы. Гэта не сфера паслуг. Не, ад замежных студэнтаў мы не будзем хаваць веды. Хай прыносяць краіне грошы, самых лепшых запросім застацца, а тыя, што вернуцца на радзіму, — будуць носьбітамі ведаў аб нашай краіне. Але паслугі — не галоўнае. Галоўнае — выхаваць БЕЛАРУСА яксапраўднага чалавека і патрыёта. Бо мы — краіна хлебаробаў і Лабановічаў. Заўсёды імкнуліся да міру і спасціжэння наваколля. То наша радавое — прага да ведаў. Нават праз сотні кіламетраў паўз пушчы і балоты. З Полацка да Падуі. Ад кніг Скарыны з пражскай тыпаграфіі для люду паспалітага да Купалы «эй, каб цёмен не быў, чытаць кніжкі ўмеў...» Ад сціплых кніжачак з друкарні пана Марціна Кухты да шыкоўных выдавецтваў. Гэта — наша. Любім і ганарымся. Гэтаму трэба таксама вучыць. Любіць Радзіму, паважаць род і родную сімволіку — выхоўваць грамадзяніна. Інакш за нас тое зробяць іншыя. Адукацыя — гэта заўжды момант ісціны, прышчэпка ад касмапалітызму, ад духоўнага забыцця. Ад паўтарэння падзей 2020-га.
А сёння грамадства чакае чарговы іспыт. Штучны інтэлект. Падкупляе сваімі перспектывамі. Гуляе нашымі слабасцямі. Вучыць лайдачыць. Адбірае розум. А потым — увогуле — чалавека. Ад падмены да замены — невялікі крок. І яшчэ меншы гістарычны перыяд. Лічбавы носьбіт заменіць чалавека як носьбіт інфармацыі. Вучыцеся, назапашвайце веды. Адукацыя цяпер — не толькі пра магчымасць застацца ў геапалітычнай прасторы. Адукацыя — гэта магчымасць, каб чалавека не знішчылі адным націсканнем клавішы «Delete».
На нядаўняй сустрэчы ў БДУ Прэзідэнт выказаў... не, не крытыку, больш развагу пра ролю навуковай інтэлігенцыі ў жыцці краіны. І пра нейкую пасіўнасць. Сапраўды, калі не дацэнты і рэктары будуць светачамі грамадства, то хто? Навуковае асяроддзе — гэта ж і прастора для нацыянальнага дыялогу, вырашэння самых спрэчных пытанняў найбольш мірным і цывілізаваным спосабам. Адмаўчацца сёння не атрымаецца. Не толькі словы павінны быць сапраўднымі, але і ўчынкі. Бо адукаванасць — гэта не толькі пра пасады і крэслы, не толькі высокія званні і колькасць манаграфій. Гэта яшчэ і культура паводзін, стан душы, жаданне зберагчы Радзіму. Бо чым больш чалавек ведае, тым больш ён разумее, што мы маем, тым больш хоча тое зберагчы. Гэта аз і букі, альфа і амега існавання любой незалежнай дзяржавы."

"Пацягнула восенню. Нават адчуваецца пах залатой пары. Яшчэ лісце не шапаціць пад нагамі, але ўранку і вечарамі пацягвае прахалодай, свежасцю, нават сырасцю. Памятаю, як у дзяцінстве цягнула дымам — так нагадвалі аб сабе тарфяныя залежы, і яшчэ — бульбай. Гэта быў непаўторны пах. Не той, што дорыць патэльня, калі на ёй шкварчаць дранікі.
З аднаго боку — прыемна, бо асноўныя сельскагаспадарчыя турботы завершаныя. З іншага — крыху сумна. Як бывае, калі здараецца паспяхова завяршыць справу. Так і пра лета. Заўжды насычанае, руплівае, да прыемнай стомленасці. А якая гарычыня была! Нібыта прырода адлюстроўвала геапалітычны клімат. Пыхкалі мы ад той спякоты. А прайшла — і ўжо сумна. І буслоў не хапае, і птушыныя канцэрты сціхлі. Калі і пачуеш, то адзінокага «саліста». І лес нібы просіць прабачэння ў чалавека, загладжвае сваю віну, адорвае баравікамі ды познімі лісічкамі. Лета, да сустрэчы... А самыя добрыя імгненні застануцца з намі ў памяці, у сэрцы. І ў матэрыяльных формах: на фота, у сацыяльных сетках.
Любяць нашы людзі і родныя краявіды, і зямлю, і сваю працу. Цяжкую і такую патрэбную. Я пра хлебаробаў. Ёсць такое шаблоннае успрыманне: «Цік-ток» для бесклапотных падлеткаў і ўрбаністычна настроенай моладзі, «Інстаграм» — для свецкай тусоўкі. На іх старонках шмат ботаксу, кавярань, ды самакатаў. Беларусы гэты штучны кірмаш пыхлівасці напоўнілі больш душэўнымі і светлымі паняццямі. Дзеляцца шчырымі ўражаннямі ад сваёй работы. Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання дзіцячага тэхнапарку звярнуўся да школьнікаў ды студэнтаў. І сказаў вельмі важныя словы пра тое, што калі чалавек абірае справу для душы, то і работа будзе прыносіць задавальнне. А калі гармонія ўнутры, то яна паўсюль.
Гледзячы на марафон фатаграфій ды пастоў у сацетках беларусаў, адчуваю нават гонар за суайчыннікаў. Мы — сапраўдныя!!! Не цураемся мазалёў на сваіх далонях, не саромеемся свайго нялёгкага хлеба, тых стомленых твараў хлебаробаў. Мы падабаем не брыдкія карцінкі, не «лёгкія» жарты, а сапраўдную Беларусь. Вось камбайнер у салоне новага КЗС ад «Гомсельмаша», жанчына пазіруе на фоне акуратных цюкоў, дзіця сярод збожжавых палеткаў і з васільком у руках. Звычайнае фота. А які сэнс! Глыбінны. У руках моладзі — наша васільковая Беларусь. Дарэчы, менавіта моладазь — хэдлайнеры трэнду — дзеліцца добрым настроем на рабоце. Новаму пакаленню аграрыяў не саступаюць і ўжо сталыя прафесіяналы. Бо і яны насамрэч любяць ды ганарацца сваёй справай. А цяпер асвоілі прасторы сацыяльных сетак. Ну што ж, і добра. Замест экспансіі постмадэрновых патэрнаў і ўвогуле філасофіі лежабокаў беларусы нават віртуальнае поле зносін замест смецця-пустазелля засеялі добрым насенннем.
Гэта ж не пастаноўка, не ролік ад заходніх піяр-агентаў. Гэты мэйнстрым, тон задаюць самі беларусы. Чым жывуць, тое і дэманструюць. Ці падхопяць трэнд хлебаробаў працаўнікі іншых сфер? Калі такія ж шчаслівыя ад свайго месца работы, то абавязкова. Вось яна, сапраўдная краіна для жыцця. Беларусь, асвечаная сонцам."

Нет-нет, не расслабляться. Но не персонифицировать ответственность на кого-то из этих политических или просто общественных лузеров. Они не лунный десант. Их воспитало наше общество. Вот где глубина ментальной ошибки. Поломки. В идолопоклонстве Западу. И теперь Запад — это не просто сфера услуг, это не просто космополитизм, это обязательно радужные знамена. Нам это надо? Всё. Второй момент — несистемные патриоты. На кого-то они обижаются, кого-то обижают сами. Там всё очень неоднородно. Такой вот плюрализм мнений. Демократия. Но именно эти люди вышли отстаивать страну. На улицу вышли. Вышли не за гонорар или жалованья. Те, с жалованьем, сидели в сторонке. Но с этими людьми надо работать. И помнить ошибки черносотенского движения. Это же не бюрократический союз патриотов. Это стихийный союз патриотов. А быть патриотом – это работать на благо независимости и укрепления суверенитета. Остальное либо блажь, либо идеологическая ошибка, а может и диверсия.
#Пустовой #БезГалстуков_и_купюр

"Помните этот лозунг "Перемен"? Не школьных. Сколько уже их было-то в образовании, и кому стало лучше? На чьи интересы работают все эти эксперты нововведений? Многие из нас заканчивали советскую школу. Годами и десятилетиями подходы не менялись, а качество было космическое. До сих пор наработками в космосе, оборонке, гражданской промышленности пользуемся. Как говорит Президент: "Стоим на плечах гигантов". Понятно, наука движется, образование должно успевать. Но, простите, азбука, правила, таблица Менделеева и законы Хаммурапи, законы математики и физики — всё те же. Апгрейд системы образования напоминает ремонт — постоянный процесс. Только на свалке оказались в том числе и нужные вещи, пусть и с гравировкой "Сделано в СССР". Говорим учебные программы — подразумеваем учебники. Тема на диссертацию. Школа — это храм, а школьный учебник — это икона".

"У прыродзе ўсё заканамерна. За зімой абавязкова прыходзіць вясна. А ці заўжды чалавек ведае, што яго чакае? Жыццё паказвае, што не. А калі гаворка пра грамадства, пра дзяржаву? Чалавек можа толькі планаваць. Вось беларусы спланавалі жыццё сваёй дзяржавы. Падчас І Усебеларускага сходу (на мінулым тыдні якраз было 27 гадоў, як ён адбыўся). Як звычайна кажуць у парадыгме англамоўнага свету, тое быў такі «мазгавы шторм». Але пачакайце, суайчыннікі. Гэта была больш глыбінная падзея. Гістарычная.
Тады мы атрымалі Незалежнасць, а нам прапанавалі яе абмяняць на ўсёдазволенасць. І пакуль бы беларусы хуліганілі ў сваёй хаце, тую хату ды і кавалак зямлі прыбралі б чужынцы, ды розныя палітычныя цмокі. Колькі ў гэтую пашчу трапіла іншых краін! Беларусаў выратавала іх разважлівасць і, мабыць, чысціня розуму і — галоўнае — сэрца. Кіраўніком абралі чалавека ад зямлі. Свайго. Але сярод нас ужо былі іншыя. Зачараваныя заходнім побытам, а мо і прагай да вялікіх грошай. Зямлю, заводы, сэрцы і нават сумленне — замежным акцыянерам. Вось і пачаўся вэрхал у роднай хаце. Але народ з гэтым не пагадзіўся. Як і два гады да таго, зноў падтрымаў абранага Прэзідэнта. Бо перад вачыма была іншая варыятыўнасць. Страшэнная. Знішчальная. Дзяржаву намагаліся разарваць, а грамадства падзяліць. Не толькі па таўшчыні кашалька — па магчымасцях: атрымаць адукацыю, не выконваць законы, глядзець на суайчыннікаў з пагардай. Гэтага патрабавалі тады нібыта «эліты». Глыбінны народ з гэтым не пагадзіўся. Ні з «прыхватызацыяй» Бацькаўшчыны, ні з «прыхватызацыяй» нашага складу жыцця.
А хто з палітыкаў тады пытаў той народ? Мясцовыя эліты падпарадкоўваліся сусветным уладарам жыцця. Заможным уладарам. А Лукашэнка паклікаў людзей на той сход. У Лукашэнкі была смеласць ісці сваёй дарогай, хапала мудрасці ісці наперад, нібы па сцежцы праз дрыгву. Адкуль толькі былі сілы? Напэўна, ад адчування падтрымкі народа. Тады, на першы Усебеларускі, сабралася талака ў пяць тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва, усёй Беларусі. Тады і дамовіліся, як будзем жыць далей. Вось ён — наш грамадскі дагавор. Не, не «паміж уладай і народам». У нас улада і ёсць — народ, яго прадстаўнікі... Але ж былі і тыя, хто супраць. Пакуль дэлегаты сходу шукалі на геапалітычным небасхіле свайго арыенціру — куды рушыць, адны палітычныя цмокі — перакульвалі міліцэйскія машыны, іншыя, больш «цывільныя» альбо хітрыя, выношвалі планы «ціхай» барацьбы знянацку. Як кажуць, з-пад ліштвы. І вось тыя «апаненты» і іх справа і цяпер жывыя. Зноў спрабуюць цягнуць Беларусь у прорву. Але народ вызначыў свой шлях ужо тады — на І Усебеларускім сходзе. Так, час змяняецца. Таму патрэбны карэктывы. Але ў нашай палітычнай сістэме ёсць вельмі ўдалы, аўтэнтычны, самастойны інстытут дэмакратыі, улады народа, які ў новай рэдакцыі Канстытуцыі зацверджаны як найвышэйшы орган улады, — Усебеларускі народны сход.
Вельмі важная дэталь — як тады стратэгічна вырашылі, так і робім. Гэта і дазваляе адказваць на ўсе выклікі і пагрозы. Перамога ў 2020-м была не выпадковая, а заканамерная. Так вырашылі беларусы. І вырашылі правільна. Раней мы і марыць не маглі цягацца з заходнімі краінамі. А цяпер мы ў клубе дзяржаў мірнага атама. А наша самабытная, адмысловая галіна — біятэхналогіі. БНБК. Гэта абрэвіятура эканамічнага гонару краіны. Як у свой час «БелАЗ». Савецкую спадчыну мы не толькі збераглі, але і ўзбагацілі. Стварылі сваю сучасную і высокатэхналагічную вытворчасць. А краіны-суседзі, што вырашылі па-іншаму, што папляліся ў хвасце заходняга следу, на поўначы — увогуле страцілі сваю нацыянальную вытворчасць, на поўдні — губляюць народ. Няўжо цяпер ёсць беларусы, якія не могуць уцяміць, што адбываецца? Пачакаем. Ёсць каму прымаць самыя смелыя і наватарскія рашэнні. Каб бацькаўшчына была заўжды наша. І гэта відавочна, як тое, што зімовыя чары заўжды знікнуць пры першых гуках абуджальнага поклічу журавоў."

"Для мяне мужчынскім ідэалам быў дзед. Праз пару соцень метраў ад нас стаяла дзедава хата. Франтавік і разведчык, ляснік, заліхвацкі прафесіянал у сваёй справе. Для мяне — ідэал. Я быў не толькі сын свайго бацькі, але і, напэўна, больш унук свайго дзядулі. Таму найлепшай пахвалой было, калі мне казалі пра падабенства з дзядулем. Бывала, малым стаю ў вясковай царкве, нібы тая свечка, а бабулі перашэптваюцца: «Вось Ванькаў унук». Дзед ганарыўся мной, а я — ім. Мне ва ўсім хацелася быць на яго падобным, толькі вось я так і не змог стаць паляўнічым. Не маё гэта, не падымаецца рука забіць звера ці птушку...
А ёсць жа людзі і нават краіны, што палююць на людзей. Я зараз не толькі пра сафары «айцоў заходняй дэмакратыі» на людзей з іншым колерам скуры, на якое яны выходзяць не першае стагоддзе. Я пра нашых суседзяў. Што яны вырабляюць з мігрантамі і бежанцамі на граніцы. Памятаеце, як у фільме Рома кінаплёнка бегла назад у мінулае. Вось і я ўяўляю такое. Здаецца, не было ні Нюрнбергскага працэсу, ні розных там канвенцый. Назад — да дзікунскіх звычак. Вось бялявы з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсавец кідае немаўля ў вогнішча. Круцім плёнку далей. Крыжаносец падносіць паходню да драўляных сцен невялікай царквы, у якой закатаваны нашы продкі. Няўжо нічога не змянілася?..
Я не маю права разважаць, хто большы НЕчалавек. Той, хто гэта здзяйсняў, аддаваў загады, старанна вылічваў, колькі індзейцаў, абарыгенаў альбо славян патрэбна пакінуць на іх спрадвечнай зямлі? Той, хто загадваў скідваць бомбу «малыш» на японскіх дзяцей? Той, хто руйнаваў дамы югаславаў, вынішчаў жыхароў Блізкага Усходу, Афрыкі?
Паважаны чытач, беларус, ці ты можаш уявіць замест бялявага з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсаўца савецкага салдата, ці нашага вайскойца? Мільёны разоў — не. «Не» са знакам бясконцасці. Адзін толькі помнік у берлінскім Трэптау-парку адказвае на ўсе гэтыя пытані. А вось яны так рабілі. Падобнымі займаюцца і цяпер. Як сказаў нядаўна Прэзідэнт: «Для іх гэта норма. Яны мярзотнікі, крыжакі. У гісторыі заўсёды было так».
Разважаць пра еўрапейскі гуманізм і пасміхацца з меркаванняў ваенных экспертаў пра дзікую мілітарызацыю суседзяў не раю. Збеглыя медыя будуць вас упэўніваць: маўляў, гэта байкі прапаганды, гэта яны так запужаць грамадства спрабуюць. Лепш спытайце пра еўрапейскую гасціннасць у мігрантаў, якіх выгналі праз брамкі для жывёл на нашу тэрыторыю, — у тых, што засталіся жывымі, што страцілі нагу, руку альбо роднага бацьку, якога «цывілізаваныя еўрапейцы» забівалі на вачах... Зноў плёнка круціцца назад — гэта ўжо было. Добра экіпіраваныя ваенныя гоняць бездапаможных бяззбройных людзей насуперак іх волі. Сёння — выціскаюць з еўрапейскага «саду» мігрантаў. Гэта так нагадвае жудасныя кадры, знятыя Элемам Клімавым. «Ідзі і глядзі». Глядзі і параўновай. Нічога не змянілася. Але не, прабачце. Замест рыцараў жалезнага крыжа — польскія жаўнеры і латышскія ды літоўскія абаронцы. Маршы СС па вуліцах Рыгі дарма не прайшлі. Вось яно — сапраўднае аблічча заходняй цывілізацыі. У гэтых фактах схавана цэлая тэндэнцыя. Даруйце, філасофія. Палявання на «унтэр мэншэн». Яно адбываецца па-рознаму. Ментальнае — за сэрцамі і душамі, прамое — за жыццямі людзей.
І, што цікава, пакуль беларускія пагранічнікі баранілі межы ЕС ад тых жа мігрантаў — не было ні памерлых, ні забітых, ні замарожаных. Але «праваабаронцы» пільна за ўсім сачылі, каб не дай бог што... А дзе тыя праваабаронцы цяпер? Чаму не бачаць, не б’юць ва ўсе званы з усіх трыбун, што нашы суседзі настолькі страцілі сумленне, што нават проста памерлых выкідваюць на беларускую тэрыторыю. Насамрэч усе яны страцілі і культуру, і Бога, і нават сябе. І няхай колькі заўгодна некаторыя гавораць пра іх з прыдыханнем «Еўропа!», іх справы, іх дзеянні і бяздзейнасць сведчаць пра іншае — звычайныя дзікуны.
Ідзі і глядзі. Глядзі і параўноўвай. Што яшчэ не зразумела, прамым тэкстам нам ужо сказана: ёсць «сад» і «джунглі». Жыхары «саду» ходзяць палююць на тых, хто з «джунгляў». Такое яно — сафары дэмакратыі."

"Лістапад. Пад нагамі шастае лісце. Час разваг. Размовы з мінулым. Маўляў, што паспеў за гэты год, за дзесяцігоддзе, за жыццё... Філасофія. Колькі б ні цвілі каштаны, усё роўна потым зялёнае вясной лісце стане рудым і будзе шапацець пад нагамі. Альбо і інакш можна разважаць. Пасля лістапада праз нейкі час будзе вясна, май. Ізноў гэтыя шэрыя дрэвы ажывуць, забуяць зялёным колерам. А зараз час разваг і таксама сузірання — мы нібыта тая лістота. Распускаемся, зелянеем, а прыйдзе час, падзьме сівер — і ўжо гоніць цябе наперад па зямлі. Такія вятры бываюць у кожнага ў жыцці асобна. І у жыцці цэлага грамадства, нават самых вялікіх краін — імперый. Так, мабыць, адбылося ў 1917 годзе. Калі б не скінулася тое старое лісце, не было месца вырасці маладой лістоце.
Пра той час мы ведаем рознае і супярэчнае. Усе тыя падзеі па рознаму ўспрымаюць, для некаторых гэта боль братазабойчай вайны, для іншых — наадварот свята і радасць ад будаўніцтва новага свету. Афіцыйная гістарыяграфія дэкларуе: менавіта пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала магчымасць стаць дзяржавай. Канешне, гісторыя нашай дзяржаўнасці пачыналася задоўга да 1917-га, яшчэ ў Полацкім княстве. Але ж менавіта пасля 1917-га ўпершыню ідэя дзяржаўнага ўтварэння менавіта са словам «БЕЛАРУСЬ» загучала на ўсю моц і хутка ўвасобілася ў жыццё — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (пазней БССР) была ўтворана літаральна праз год і два месяцы пасля залпу «Аўроры», які змяніў увесь свет. Так, свет тады мяняўся, і змены былі ў многім крывавыя. Дзякуй Богу на землях сучаснай Беларусі, тады не было такой жудаснай бойкі: брат на брата. Нас, праўда, падзялілі па-жывому на 18 доўгіх гадоў. Але ў Савецкай Беларусі стварыліся і ўдала функцыянавалі ўсе інстытуты, якія павінна мець дзяржава. А праз дзесяць год пасля рэвалюцыі ў нас была ўжо нават свая Адэмія навук. І менавіта дзякуючы існаванню і развіццю БССР у 1939 годзе адбылося ўз’яднанне з Заходняй Беларуссю — акт гістарычнай справядлівасці...
Беларусы і сёння з задавальненнем адзначаюць 7 лістапада. Выхадныя, традыцыйныя падарункі ад дзяржавы. Да таго ж, святочны настрой развейвае, нібы тое лісце, восеньскі смутак. Спрадвеку руплівы беларускі селянін не адмаўляўся ад святаў поздняй восені. А што? Толькі і працу перад сабой і бачыў. А калі збажына ў адрыне, зярняты у глебе — то і можна. Толькі без «песняў жальбы», як раней. Рэвалюцыя, дарэчы, іх і адмяніла. Дала селяніну зямлю і магчымасць вучыць і выводзіць у людзі дзяцей.
Чарговая гадавіна рэвалюцыі — гэта яшчэ нагода для нас, сённяшніх, і задумацца. Каб ізноў не набіць сабе адмысловы гуз. З аднаго боку — зямля і адукацыя сталі даступнымі для ўсіх, з іншага — гэта быў надлом і надрыў для грамадства. Чаму вучаць гэтыя падзеі? Таму што элітам нельга забывацца на астатніх людзей. Бо староннія сілы абавязкова гэта выкарыстаюць сабе на карысць. А пакутаваць будзе народ.
У Беларусі 7 лістапада — дзень з сэнсам будаўніцтва, стваральнай працы. Колькі разоў ужо Прэзідэнт падкрэсліваў, што ліміт на рэвалюцыі ў нас вычарпаны. А вось эвалюцыйныя перамены, альбо рэвалюцыйны падыход у якой небудзь галіне гаспадаркі — тое калі ласка.
Мабыць, для грамадства асноўная прымальная ідэя з далёкага 1917-га — роўныя магчымасці для ўсіх. Прынцып справядлівасці, які дэкларуецца і выконваецца дзяржавай у сучаснай Беларусі. Гэта, напэўна, нацыянальная рыса, закладзеная і ў палітычнай традыцыі, — уменне браць найлепшае з таго, што маем, што дасталося ў спадчыну. Таму ў нас няма алігархата, затое ёсць добрая традыцыя да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, свята, ад якога, у адрозненне ад іншых, не сталі адмаўляцца, — адкрываць масты, бальніцы, дзіцячыя садкі, асвовайваць новыя кампетэнцыі.
🔹
Мы памятаем вынікі і прычыны кастрычніцкіх падзей. І ведаем, што лепей дрэвы саджаць, а не выкарчоўваць. Вось і на 7 лістапада таксама садзім сады і алеі — самы час. Каб увесну яны ажылі, забуялі шатамі жыцця. Такія яны, разважлівыя адносіны да жыцця. У лістападзе, калі пад нагамі шапаціць лісце."

"У кожнага свой талент. Хтосьці вельмі выдатна выточвае дэталі. Хтосьці віртуозна валодае пэндзлем, як іншы грацыёзна сваім целам на сцэне. Таленавітаму літаратару хапае трох дзясяткаў літар, каб перадаць пачуцці, а музыканту і ўвогуле сямі нот — каб чалавек адчуў сваю душу: настальгію, трывожнае шчасце альбо ўздым настрою. Майстэрства залежыць ад многага, але найперш ад таленту і прафесіяналізму. Усе мы гэта ведаем. І ўсе мы з гэтым згодныя. А вось калі размова аб палітыцы — чамусьці часам пра гэты прынцып забываемся. Шмат жа людзей маюць музычную адукацыю, але не ўсе Раічыкі альбо Лучанкі. Вось і ў палітыцы так.
Партыйнае шматгалоссе. За яго адсутнасць, здаралася, папракалі Прэзідэнта. Іншыя рэчы асабліва і не заўважалі, нібы ўсё само па сабе адбылося: і краіну Лукашэнка ад прорвы адвёў, і тое пабудаваў, і гэта стварыў. Хтосьці пра гэта не помніць, а яшчэ менш — цэніць. Ёсць і ёсць. А вось чаго не хапала — дык, маўляў, палітычнага плюралізму. Зрэшты, мы яго нагледзеліся ў суседзяў, калі яшчэ грамадства не было гатовым да такога палітычнга меню. Бойкі ў парламентах іншых краін ні да чаго добрага не прывялі. Людзям паказвалі спектаклі, а за іх спінамі прыхватызавалі краіну. У нас быў зусім іншы падыход. Рацыянальны. Час паказаў, што і правільны. І калі вакол такая геапалітчная турбулентнасць — беларусы займаюцца палітычным апгрэйдам. Канстытуцыю падшліфавалі, з’явіўся ўнікальны орган народнай улады — УНС.
Згодна з пірамідай Маслоў — іерархіяй патрабаванняў, — асалода ад палітычнай дзейнасці — гэта на вяршыні развіцця. Дараслі. «Прыкладныя дэмакратыі» свету гэты шлях адолелі за некалькі стагоддзяў, мы — за некалькі дзесяцігоддзяў. Не Лукашэнка замінаў — мы гатовы не былі. Але факт застаецца фактам — моцнай нашу краіну зрабіла не шматпартыйнасць, а зразумелая, добра кіруемая вертыкаль. Таму мы не парламенцкая, а прэзідэнцкая рэспубліка. Таму кіраваць краінай — дзяржаўнай уладзе, а вось партыйная прастора — дзеля аб’яднання людзей па ідэалагічных сэнсах. Заўважаць — амбіцыёзных, дапамагаць — здольным. Гэта новы, яшчэ адзін сацыяльны ліфт. Ці лесвіца. Трэба прайсці кожную прыступку. Партыйная вертыкаль не замяняе дзяржапарат, наадварот — супрацоўнічае. Вось яна — беларуская мадэль адносін улады і грамадства. Партыя ўлады — не для Беларусі. Ніякай касты абраных — гэта тыя ж «неверагодныя», толькі з ярлыком палітычнай недатыкальнасці.
Чырвоная дывановая дарожка, што вядзе ў калідоры ўлады, можа згуртаваць вакол сябе не толькі ідэйных рамантыкаў і здольных кіраўнікоў. Такое ўжо было ў нашай гісторыі. Партыя можа дараваць памылкі. Грамадства ніколі не даруе партыі падман. Інакш — развал. А наша сістэма — пра стваральную працу. Патрэбна ўлічыць усе моманты. І суквецце партый з прадзяржаўнай пазіцыяй — гэта магчымасць выказаць сваё меркаванне людзям розных поглядаў.
Гэта — у ідэале. А насамрэч толькі кожны пяты беларус давярае партыям. Давярае, але не вызначыўся, якую з чатырох падтрымліваць. Не закранулі, не зацікавілі. Ёсць над чым працаваць! Усё наперадзе. Ад адшліфоўкі ідэалогій да пазначэння месца ў сістэме дзяржаўных каардынат. Патрэбны новыя твары, так бы мовіць, персаніфікацыя палітычных пераваг. Беларусы абіраюць не лозунгі, а людзей. Бо менавіта людзей характарызуюць справы.
Прабачце за спажывецкае параўнанне. Крама палітычных прапаноў адчынена. Але рукі цягнуцца ўжо да знаёмага і звыклага. А на паліцах — новы асартымент. Гэта як з урачом: давяраеш вопытнаму прафесіяналу. Але чым больш у яго дасведчаных асістэнтаў — тым лепш. Ці скончу, з чаго пачаў, — з музыкі. Нават таленавітыя і здольныя музыканты без прафесіянала-дырыжора складаную вялікую сімфонію аніяк добра не выканаюць."

✅ В Минске🇧🇾 прошёл саммит ОДКБ.
Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎
https://m.youtube.com/watch?embeds_referring_euri=https%3A%2F%2Fctv.by%2Flukashenko-zapad-pytaetsya-podmyat-pod-sebya-mir-sankcii-shantazh-razzhiganie-konfliktov&source_ve_path=MTY0OTksMjg2NjQsMTY0NTAz&feature=emb_share&v=u-h9HglyB-w

YouTube
Лукашенко: Запад пытается подмять под себя мир! Санкции, шантаж, разжигание конфликтов!
ОДКБ остаётся неотъемлемым элементом обеспечения безопасности Евразийского региона в целом. Об этом заявил Александр Лукашенко на открытии сессии Совета коллективной безопасности в Минске. Развитие геополитической обстановки в мире глава белорусского государства…
Forwarded from #МЫБеларусь🇧🇾
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Партия власти — не для Беларуси. Почему? Потому что это создание касты избранных. Красная ковровая дорожка в коридоры власти, а значит, люди с фарисейским укладом мышления обязательно воспользуются этим трамплином. Ведь уже такое было в нашей истории. Романтики тоже были, по партийной лестнице они шагали уверенно: устало с работы, с радостью на работу. Потом критики всего советского бездушно обзовут эту партийную плеяду комсомольских вожаков "номенклатурщиками". А они верили, создавали проекты, строили заводы, мосты и спальные районы, честно спорили на собраниях, закладывали капсулы с посланиями и ошибались. А рядом — функционеры. Как только они предательски услужливо отвернулись от создания идей в угоду импортного джинсового дресс-кода — гардероб советской модели стал трещать по швам."