Выйшла мінімалістычная гульнявая кансоль памерам з картку
У сьвеце, дзе кішэнныя кансолі ўжо даўно не зьмяшчаюцца ў кішэню, GamerCard вырашыла выйсьці за рамкі і па таўшчыні (усяго 6,5 мм — як некалькі банкаўскіх картак), і па дызайне.
Замест звыклых джойсьцікаў і кнопак — сыліконавыя панэлі. Пад капотам – аднаплатны мінікампутар Raspberry Pi Zero 2W з 512 МБ апэратыўкі і 128 ГБ убудаванае памяці. Экран – 4 цалі, 60 кадраў за сэкунду, абаронены сапфіравым шклом. Важыць цуд тэхнікі ўсяго 100 г, а каштуе каля €145.
👍 Падтрымаць Tech Lead

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤26👍8🗿8🔥4🤷♂2
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны
Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча.
Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча.
Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20🦄8🥴6
Велізарны айсбэрг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнляндыі
Невялікая вёска Інаарсўіт, што на захадзе Грэнляндыі, апынулася пад пагрозаю празь велізарны айсбэрг, які небясьпечна наблізіўся да берага — літаральна да дамоў мясцовых жыхароў.
Ледзяная глыба ўжо некалькі дзён застаецца на тым жа месцы, не рухаючыся, што вельмі нетыпова для падобных айсбэргаў. Гэта выклікала хваляваньне сярод насельніцтва і прымусіла мясцовыя ўлады выдаць афіцыйнае папярэджаньне.
Паводле прадстаўнікоў уладаў, у выпадку сутыкненьня зь берагам або разбурэньня айсбэрга, магчымыя моцныя пашкожданьні вёскі.

😱42😢16❤1🔥1
Зумэры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўку
Маладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе на тэлефонныя званкі, перадаючы ініцыятыву ў размове таму, хто набраў нумар.
Нагодаю для абмеркаваньня ў сацсетках стаў твіт супрацоўніцы адзьдзела кадраў, якая заўважыла, што маладыя кандыдаты пры прызначаных тэлефонных інтэрвію часьцей за ўсё чакаюць, пакуль першым пачне гаварыць працадаўца, а самі не сьпяшаюцца вітацца.
У камэнтарах тысячы карыстальнікаў растлумачылі свае паводзіны новымі рэаліямі лічбавых зносінаў. Галоўныя прычыны адмовы ад традыцыйнага прывітаньня — барацьба з спамам і робазванкамі, якія актывуюцца толькі пасьля пачутага «алё», а таксама асьцярогі, зьвязаныя з магчымасьцю махляроў выкарыстоўваць запіс голасу для стварэньня дыпфэйкаў.
Акрамя таго, многія ўважаюць, што этыкет мае зьмяняцца разам з тэхналёгіямі: калі вы тэлефануеце, менавіта вы і павінны пачынаць размову. Экспэрты мяркуюць, што з распаўсюджваньнем мабільнае сувязі звычка гаварыць «алё» можа зьнікнуць, бо людзі звычайна загадзя дамаўляюцца аб званку і не прытрымліваюцца фармальнасьцяў пры асабістых зносінах.

😁33👍16🔥3❤2👎2🤡1
У тайландзкім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі
Хлопчык доўгі час жыў разам з маці ў паўразбуранай хаце на ўскраіне лесу. Жанчына мела сур’ёзную залежнасьць ад наркотыкаў і часта пакідала сына аднаго, сама ж тым часам прасіла міласціну ля храмаў. Увесь гэты час хлопчыку дапамагалі выжыць сабакі.
Суседзі расказалі, што іншыя дзеці не падыходзілі да хлопчыка, таму ён усё больш сябраваў з сабакамі і пачаў паводзіць сябе так, як яны. Падчас выратаваньня ён, паводле сьведак, брахаў і поўзаў на чатырох канечнасьцях.
Цяпер дзіця знаходзіцца ў мясцовым прытулку. Улады называюць яго папросту літараю “А”. Яму будуць аказваць усю неабходную дапамогу і ёсьць надзея, што ён яшчэ зможа наладзіць сваё жыцьцё.

🤯28💔19😭7
OpenAI упершыню распавяла, наколькі папулярны ChatGPT
Чат-бот штодня апрацоўвае больш за 2,5 мільярда запытаў з усяго сьвету. Зь іх 330 мільёнаў прыпадае на карыстальнікаў з ЗША.
Нягледзячы на тое, што пошукавая сыстэма Google пакуль значна апярэджвае ChatGPT ў аб’ёме — каля 5 трыльёнаў запытаў за год (або амаль 14 мільярдаў пошукаў на дзень), — ChatGPT дэманструе ўражвальныя тэмпы росту. Паводле зьвестак OpenAI, толькі за год чат-бот атрымлівае больш як 912 мільярдаў запытаў.
Раней Reuters паведамляла пра пляны OpenAI выпусьціць уласны ШІ-браўзэр, які стане канкурэнтам Google Chrome. Нядаўна кампанія ўжо прэзэнтавала інструмэнт ChatGPT Agent, які дазваляе аўтаномна выконваць задачы на кампутары карыстальніка: ад рэзэрвацыі білетаў да напісаньня лістоў.
📱 Падтрымаць Tech Lead

👍28🐳3👎1
Берасьцеец высек ванну зь сямітонавага валуна
“3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.
👍 Падтрымаць Tech Lead
“3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤49🤩15👍13🗿11🔥7🐳4👏2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праз Сонечную сыстэму ляціць аб’ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касьмічны карабель
У пачатку ліпеня астраномы выявілі трэці міжзорны аб’ект у гісторыі — камэту 3I/ATLAS, якая прыляцела да нас з-за межаў Сонечнае сыстэмы. І яе паводзіны не даюць навукоўцам спакою.
Аб’ект рухаецца амаль у плоскасьці плянэтаў Сонечнае сыстэмы, але супраць іх руху — такое супадзеньне лічыцца надзвычай рэдкім. На сваім шляху 3I/ATLAS зробіць тры гравітацыйныя манэўры каля Вэнэры, Марса і Юпітэра — звычайна менавіта так касьмічныя апараты набіраюць хуткасьць, а імавернасьць такое траекторыі ў звычайнае камэты — толькі 0,005%.
Аб’ект цяжка заўважыць зь Зямлі, нібы ён сьвядома “хаваецца”, пры гэтым памер у яго немаленькі: каля 20 км у даўжыню. Больш за тое, ён прыляцеў з кірунку Галяктычнага цэнтру, дзе шчыльнасьць зорак ускладняе выяўленьне малых аб’ектаў.
Навукоўцы не сьцвярджаюць, што гэта штучны апарат, створаны іншымі цывілізацыямі, але заклікаюць не адкідваць такую магчымасьць.

🌚36😱21🔥9❤6😁2🤝2🕊1
OpenAI дадала рэжым навучньня ў ChatGPT
Кампанія абвясьціла аб запуску новае бясплатнае функцыі Study Mode у ChatGPT. Яна дапамагае студэнтам разьвіваць крытычнае мысьленьне і асэнсавана вучыцца, а ня проста атрымліваць гатовыя адказы на пытаньні.
У рэжыме Study Mode ChatGPT не сьпяшаецца выдаваць гатовыя рашэньні, а замест гэтага задае навадныя пытаньні, правярае ўзровень разуменьня тэмы і стымулюе самастойнае разважаньне карыстальніка. У некаторых выпадках бот можа нават адмовіць у простым адказе, калі студэнт не праяўляе актыўнае уцягнутасьці ў матэрыял, што вывучаецца.
Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ў студэнтаў, якія выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня твораў, фіксуецца больш нізкая мазгавая актыўнасьць у параўнаньні з тымі, хто карыстаецца вэб-пошукам або ўвогуле не зьвяртаецца да дапамогі лічбавых інструмэнтаў.

❤25👍10🔥4😁2
Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для…
Microsoft стала другою ў гісторыі кампаніяй коштам $4 трыльёны
Microsoft дасягнула гістарычнае адзнакі — яе рынкавы кошт перавысіў $4 трыльёны. Гэта стала магчымым пасьля апублікаваньня фінансавых вынікаў, што пераўзышлі чаканьні, і ўпершыню раскрытым зьвесткам па даходах воблачнага сэрвісу Azure — больш за $75 мільярдаў за фінансавы год.
Microsoft стала другою кампаніяю ў сьвеце з такою капіталізацыяй — пасьля Nvidia, якая дасягнула $4 трыльёны раней у гэтым месяцы.
Воблачны бізнэс Azure, што задзейнічаны амаль на ўсіх кірунках працы кампаніі — ад штучнага інтэлекту і Office да Windows і Xbox, — стаў ключавым фактарам росту. У наступным квартале Microsoft плянуе ўкласьці яшчэ $30 мільярдаў у ШІ-інфраструктуру.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Microsoft дасягнула гістарычнае адзнакі — яе рынкавы кошт перавысіў $4 трыльёны. Гэта стала магчымым пасьля апублікаваньня фінансавых вынікаў, што пераўзышлі чаканьні, і ўпершыню раскрытым зьвесткам па даходах воблачнага сэрвісу Azure — больш за $75 мільярдаў за фінансавы год.
Microsoft стала другою кампаніяю ў сьвеце з такою капіталізацыяй — пасьля Nvidia, якая дасягнула $4 трыльёны раней у гэтым месяцы.
Воблачны бізнэс Azure, што задзейнічаны амаль на ўсіх кірунках працы кампаніі — ад штучнага інтэлекту і Office да Windows і Xbox, — стаў ключавым фактарам росту. У наступным квартале Microsoft плянуе ўкласьці яшчэ $30 мільярдаў у ШІ-інфраструктуру.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤17🗿5🤔2😱2👍1
Кіраўнік OpenAI назваў тэмы, якіх лепш пазьбягаць у гутарцы з ChatGPT
Генэральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман растлумачыў, што зьвяртацца да ChatGPT па эмацыйную падтрымку — не найлепшая ідэя, і прычына гэтаму вельмі простая.
Рэч у тым, што чат-боты з штучным інтэлектам, такія як ChatGPT, ня маюць абавязку захоўваць канфідэнцыйнасьць, у адрозьненьне ад мэдыцынскіх спэцыялістаў ці псыхатэрапэўтаў.
Паводле Сэма Альтмана, у выпадку неабходнасьці суд можа пастанавіць, каб кампанія раскрыла перапіску карыстальніка з ChatGPT. Гэта варта мець на ўвазе, перш чым дзяліцца з штучным інтэлектам сваімі патаемнымі думкамі, пачуцьцямі ці праблемамі.
Альтман таксама зазначыў, што людзі часта выкарыстоўваюць ШІ ў якасьці псыхалягічнае падтрымкі. Асабліва гэта распаўсюджана сярод моладзі.

😁22😱10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Аўстраліі знайшлі новы від насякомага даўжынёю 40 см
У горных лясах паўночнага Квінслэнду навукоўцы выявілі невядомы раней від палачніка — Acrophylla alta. Ягоная даўжыня дасягае 40 сантымэтраў, а вага пераўзыходзіць вагу гіганцкага таракана-насарога — найцяжэйшага насякомага Аўстраліі (да 35 грамаў).
Адкрыцьцё адбылося дзякуючы фота ў сацыяльных сетках. Навукоўцы некалькі начэй шукалі насякомае і знайшлі вялікую самку высока ў верхавінах дрэваў. Цяпер яны вывучаюць яе яйкі і працягваюць пошук самца, які можа выглядаць зусім інакш.
Мяркуецца, што вялікія памеры палачніка — вынік адаптацыі да халоднага і вільготнага клімату.

❤26👻8👍7😱6🥰1
Пачаў вывяржэньне вулькан, які спаў больш за пяць стагодзьдзяў
Сёньня а 04:50 паводле Менскага часу на Камчатцы пачалося вывяржэньне вулькану Крашаніньнікава. Ён спаў палову тысячагодзьдзя: папярэдняе вывяржэньне зафіксаванае ў далёкім 1463 годзе.
Попел выкідвае на вышыню да чатырох кілямэтраў, а шлейф попелу дасягае 5-6 кілямэтраў. Населеныя пункты не пацярпелі.
Вывяржэньне адбылося неўзабаве пасьля моцнага землятрусу з магнітудаю 8,8, эпіцэнтар якога знаходзіўся за 200 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Землятрус, які адбыўся 30 чэрвеня, стаў найбольш магутным на Камчатцы ад 1952 году.

🔥20👍1