Центр СВЕТОЧ
267 subscribers
10.2K photos
917 videos
1 file
1.83K links
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра дажынкi .

Дажынкі — гэта свята, якое, нягледзячы на сваю сучаснасць, каранямі сыходзіць у далёкае мінулае. Людзі здаўна цешыліся канцу чарговага сезону, бо, калі ўраджай быў багатым, ім нескладана будзе перажыць зіму. І наадварот: калі хлеб не ўрадзіўся — заставалася спадзявацца на тое, што яго запасаў хопіць да наступлення цяпла.

Свята Дажынкі ў тым выглядзе, як мы ведаем яго цяпер, пачало адзначацца не так даўно. У 1997 выйшла першая пастанова Саўміна ад 11 ліпеня 1997 года «Пра мэтазгоднасць правядзення… <> рэспубліканскага кірмаша працаўнікоў вёскі». І менавіта так у выніку і назвалі свята ўборкі ўраджая: рэспубліканскі фэст-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Няхай зараз Дажынкі сталі сучаснай культурнай з'явай, у іх яшчэ шмат засталося ад традыцый і гістарычнай спадчыны беларусаў. Ды і ўрэшце — гэта проста весела!

#советский_район #расцем_беларусамі