«Краіна для Жыцця»
1.43K subscribers
1.68K photos
139 videos
1 file
1.47K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
«Краіна для Жыцця»
"МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ" - вялiкая прэм’ера спектакля ў Вільні У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка. ❗️Пасля…
«У нас у Беларусі бяда — усе добрыя людзі ў турме, а астатнія вельмі баяцца, і галоўнымі сталі там чорныя злыдні»

- гучыць дзіцячы голас у 2024 годзе.

У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.

Размаўляем з рэжысёркай спектакля пра вялікую прэм'еру, пра кнігу і тэатральную групу:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/niahai-geta-nikoli-nie-pautoricca

Спектакль распачнецца 28.10.2024 у 18.30 па адрасе: 
Vilniaus g. 16 Razam.

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
🕯Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года тагачасныя ўлады расстралялі больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.

Сярод іх былі 22 пісьменнікі, у тым ліку Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Міхась Чарот і многія іншыя.

Узгадваем тыя падзеі і расказваем пра мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Яны пройдуць цягам бліжэйшых дзён у розных гарадах і краінах:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/chornaya-noch-belarusi
‼️600 дзён без сувязі з Сяргеем Ціханоўскім

600 дзён мы не ведаем нічога пра стан яго здароўя.

Родныя не атрымліваюць лістоў, званкі і перадачы - пад забаронай.

Увесь гэты час Сяргей таксама нічога не ведае пра сваіх блізкіх і родных. Ён нічога не ведае і пра нас усіх. Ён знаходзіцца за кратамі, у прыцемках жоўтых лямпачак, ён не можа падтрымліваць сувязь з воляй, да яго не дапускаюць адваката.

Гэта - рэжым інкамунікада - адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.

Праваабаронцы прызнаюць, што інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі.

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка — 631 дзень
Мікола Статкевіч — 629 дзён
Максім Знак — 629 дзён
Марыя Калеснікава — 625 дзён
Ігар Лосік — 618 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 600 дзён
Уладзімір Кніга — 420 дзён

Працягвайма сваю справу і памятайма пра кожнага!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
29 кастрычніка - крывавая ноч для Беларусі
Ноч,калі былі расстраляныя больш 120 чалавек беларускай інтэлегенцыі. Мы ніколі гэта не забудзем.

Але мы павінны ведаць і памятаць, што разам з імі пацярпелі і іх самыя блізкія - дзеці, бацькі, жонкі. Яны пакутавалі у канцлагерах, у турмах, многія дзеці і жанчыны гінулі..
Таму наш праект прысвечаны усім , хто пацярпеў і у тыя часы вялікіх рэпрэсій і забойстваў, і у наш сучасны час!
Няхай гэта ніколі не паўтарыцца!

Прэм'ера тэлеверсіі "Мая мама ў турме".

📍сёньня, 29 кастрычніка, ў 20:00 па Вільні
📍па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=uR23-X516_4&ab_channel=Razam

Гэта гісторыя нашай краіны вачыма нашых дзяцей

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok
#razamlt
«Краіна для Жыцця»
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні? Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду? Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі? Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых…
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Частка 2

Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?

Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?

Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад Аляксея Лявончыка - удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help.

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gayd-dlya-palitvyaznyau-padrtrymka-za-kratami-reabilitaciya-i-magchymasci-dlya-tyh-hto-vyehau-z-belarusi-chastka-2-gaydu

Першая частка Гайду тут.
«Краіна для Жыцця»
‼️Затрыманы муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) - Ігар Ільяш Фотаздымак Ігара ў кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.
❗️Ігара Ільяша - журналіста, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, перавялі ў СІЗА ў Калядзічы.

Гэта азначае, што ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу. Што менавіта яму інкрымінуюць - пакуль не вядома.

Адрас для лістоў:

✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
«Краіна для Жыцця»
‼️ Два месяцы няма сувязі з Аляксандрам Арановічам Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ўжо два месяцы няма ніякай сувязі з Аляксандрам Арановічам — фігурантам "справы Ціханоўскага", кіроўцам брэндаванага аўтадому "Краіны для жыцця", які ездзіў па гарадах…
‼️147 дзён няма сувязі з Аляксандрам Арановічам

Палітвязень — чалец каманды Сяргея Ціханоўскага, асуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым.

А цяпер ён знаходзіцца ва ўмовах інкамунікада — у поўнай ізаляцыі ад свету.

У праваабарончай сферы такі рэжым прыпадобнены да гвалтоўнага знікнення чалавека. А псіхалагічныя пакуты, што перажываюць чальцы сям'і вязня, кваліфікуюцца як катаванні.

❗️Ён - восьмы палітвязень сярод тых, пра каго нічога не вядома працяглы час (ад 147 да 633 дзён!). А гэта — Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Кніга.

Памятайма: лісты салідарнасці  ў адсутнасць жывых зносін з блізкімі дапамагаюць вязням калоній пераадолець катавальныя ўмовы. Пішыце лісты! Як гэта рабіць бясьпечна - тут!
Ідуць масавыя затрыманні па ўсёй Беларусі

Калі ласка, будзьце пільнымі, чысціце гаджэты, паведамляйце бяспечным спосабам пра затрыманні праваабаронцам
(напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой).

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby