Стоўпцы 🏛Краязнаўчы музей🏛
369 subscribers
154 photos
6 videos
14 links
Краязнаўчы музей Стаўпецкага раёна. Афіцыйны тэлеграм-канал.
Download Telegram
🤗 Сёння нарэшце забраў зборнік тэзісаў дакладаў з 23-й Усерасійскай нумізматычнай канферэнцыі.

👨‍🏫 19-25 мая 2025 г. я (Канстанцін Пяцінкін) разам з Анатолем Богушам і Дзьмітрыем Гулецкім выступалі на канферэнцыі ў Пскове.

📜 Выступалі з артыкулам - Старажытнарускія свінцовыя пломбы, якія захоўваюцца ў музейнай комнаце Цэнтральнай раённай бібліятэкі горада Стоўпцы.

🔎 З тэкстам артыкула можна будзе праз пару тыдняў азнаёміцца ў музейным пакоі горада Стоўпцы, заадно і паглядзець цікавыя артэфакты.

👍 Цяпер у Пскове ведаюць пра існаванне музейнага пакоя ў горадзе Стоўпцы!

#Стоўбцы #канферэнцыя #пломбы
👏12👍73🔥2
200 лет столбцовскому храму: история священника, спасшего сотни жизней

⛪️История хранится не только в книгах и документах, но и в стенах зданий и сердцах людей. В центре города Столбцы стоит храм, которому в этом году исполняется двести лет. Его стены хранят многое: радость, тяжесть, тишину, боль. Много уже написано, но эта история заставит вернуться в прошлое и открыть новые факты для жителей Столбцовщины.

📍Екатерина Юхнель, студентка Академии управления при Президенте Республики Беларусь, вместе со своим научным руководителем Раисой Малаховой проделали большой труд, чтобы эта история стала частью нашей национальной истории.

👉Подробнее.

🟩 Подпишись - Столбцы | Народные новости
👍106👏1💔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хотели когда-нибудь немного заглянуть в прошлое?

📸Решили с помощью ИИ и ретро-фотографий подсмотреть за краткими моментами жизни столбчан из прошлого.

🟩 Подпишись - Столбцы | Народные новости
👍17🔥3👏2🤔1
🌍 У Х-ХІІІ стагоддзях на прасторах ад Балтыкі да Акі быў распаўсюджаны загадкавы зааморфны амулет, які ўяўляе сабой звера з шырокімі лапамі, хвастом, доўгай шыяй і доўгімі вушамі.

🔮 Магчыма, яны належалі жрацам і былі прызначаны для вызначаных сакральных дзеянняў. Культ святога каня быў шырока распаўсюджаны ў германскіх плямёнаў, славян і ў балтаў.

🐴 Усе абярэгі-конікі, знойдзеныя практычна ў курганах, звязаны з жаночымі пахаваннямі, гэта значыць ёсць несумненная іх сувязь з жаночымі паганскімі рытуаламі.

📿 Прадмет гэты быў прывескай, якую насілі на поясе, звычайна ў комплексе з іншымі абярэгамі - такімі, як лыжка, сякерка або грэбень. Часта да прыбаўленняў дадаваліся шумлівыя бразготкі.

📸 У экспазіцыі Стаўбцоўскага краязнаўчага музея можна пабачыць сапраўдную падвеску-конік Х-ХІІІ стст. са Стаўпцоўскага раёна, з вёскі Ціскаўшчына.

#Стоўбцы #экспанат #прывеска
10👍10👏2🔥1
👍 Працягваем публікацыю бязменаў. Бязмен — гэта шалі з няроўнымі плячыма, на адным баку якіх знаходзіцца гіра, а на другім — чаша або кручок для ўзважвання прадмета.

Існуе два тыпы бязменных вагаў: на рымскіх бязменных вагах груз перамяшчаецца ўздоўж самай доўгай часткі з насечкамі.

🥌 На скандынаўскіх бязменных вагах груз замацаваны на адным канцы, а прадмет падвешаны на другім. Груз трымаецца ў рухомай падвесцы.

Просты бязмен скандынаўскага тыпу можа быць зроблены з драўлянага ці металічнага стрыжня з грузам на адным канцы, пятлі шнура для падвешвання і прадмета, падвешанага на другім канцы. Пятля шнура перамяшчаецца, пакуль не будзе дасягнута раўнавага.

🔩 На абодвух тыпах вагаў адзнакі ўздоўж пляча паказваюць вагу прадмета. Адзінка вагі часта называць - бязменны фунт, ён прыкладна раўняўся 249 грам.

📸 Вышэй можаце пабачыць бязмены скандынаўскага тыпу са збораў Стаўпецкага краязнаўчага музея.

#Стоўбцы #экспанат #бязмен
👍1632👏2
🎉 Віншую ўсіх з Раством!!! 🎊
394👏3🔥2😇1
😱 Праслухоўваючы творы нашага славутага кампазітара, Станіслава Манюшкі, знайшоў цікавы факт які можа быць звязаны са Стоўпцамі.

🎻 Вядомая песьня «Прасьнічка» (польск.: Prząśniczka) — была напісана з верша Яна Чачота 1840-х гадоў.  Гэты верш быў пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам.

🎤 Сюжэт песні такі, што маладзіца-прыгажуня прадзе ніткі на вячарах поруч з іншымі дзяўчатамі, памяць якіх пра каханага такая ж доўгая, як іх пража. Да маладзіцы, нарачоны якой паехаў у «КРАЛЯВЕЦ ВІЦІНАЙ», заляцаецца іншы хлопец, і праз тры дні яе нітка рвецца і заканчаецца вернасць далёкаму любаму, яе шчокі заліваюцца сорамам.

⁉️ Сюжэт гэтай песні мог з'явіцца і ў нашым краі. Бо са Стоўпцаў гналі віціны на Кралявец па Нёмане. Ды і сам Ян Чачот, нарадзіўся ў суседнім, Карэліцкім раёне, дзе віцін небыло.

🎺 Прычым у XIX стагоддзі «Прасьнічка» была адной з найпапулярнейшых песень у Польшчы і на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі сённяшняй Беларусі.

#Стоўбцы #віціны #Манюшка

https://youtu.be/ZJaThhR91pE?si=IpmKtYvD65B2Ljnp
👍20🔥7👏2🥰1😱1