Школа № 18 г.Минска
152 subscribers
12.5K photos
704 videos
27 files
1.05K links
ГУО "Специальная школа № 18 г.Минска имени братьев Евдокимовых"
Download Telegram
📖🌾 СКАРБОНКА ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ

🔆 ДЗЯКУЕМ

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

🔆 ПРОСІМ ПРАБАЧЭННЯ

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

🔆 РАДУЕМСЯ

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

🔆ЖАДАЕМ

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра!
#люблю_Беларусь
#па_беларуску #мова