ГУО "Средняя школа №1 г.Ганцевичи"
167 subscribers
2.4K photos
68 videos
8 links
Если вы хотите поделиться новостью или фактом из жизни нашего УО, присылайте материалы администраторам канала:
+375292057913
+375296022592

Официальный сайт УО:
https://sch1.gancevichi.edu.by/
Download Telegram
Сёння, 21 лютага, у Дзень роднай мовы ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” прайшоў фінал раённага літаратурнага фестывалю-конкурсу “Пясняр, гучыць тваё слова”. Вучні нашай школы прымалі ўдзел у намінацыі конкурсу “Аматары слова” і прадстаўлялі на суд журы вершы беларускіх пісьменнікаў П.Броўкі “Не трэба вайны” (Пракопчык Іван, 3 “Б” клас) і А.Мацулевіча “Донарскі матэрыял” (Бабіч Юлія, 11 клас). Віншуем Юлію і яе настаўніка – Мінько Таццяну Уладзіміраўну – з дыпломам 1 ступені! Віншуем Івана і яго настаўніка – Аляксейчык Наталлю Іванаўну – з дыпломам 3 ступені! Жадаем далейшых поспехаў і творчага плёну!

#СШ_1_Ганцевичи #Дзень_роднай_мовы #Гучыць_пясняр_тваё_слова