Минск | Советский район
2.1K subscribers
35.8K photos
4.07K videos
6 files
9.13K links
Официальный канал Советского района г.Минска

Задать вопрос или прислать новость можно в наш чат-бот @sov_minskbot
Download Telegram
❤️СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ💚
🔆🔆🔆🔆🔆🔆🔆🔆🔆

Пераемнасць пакаленняў - гэта сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, якая забяспечвае перадачу ведаў, вопыту і каштоўнасцяў ад аднаго пакалення да другога.

Наша гімназія падтрымлівае дадзены прынцып і імкнецца захаваць элементы мінулага, перанесці іх у сучаснасць, а затым перадаць у будучыню, дзякуючы кіраўніцтву гімназіі, настаўнікам, вучням і, вядома ж, бацькам, якія традыцыйна давяраюць нам выхаванне і развіццё сваіх дзяцей.

Прыкладам сувязі пакаленняў у гімназіі з’яўляецца сям’я Раманавых. Старэйшая дачка - выпускніца 2020/2021 навучальнага года, а сёння ў гімназіі навучаецца першакласнік і дзевяцікласнік!

Менавіта таму сёння на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага 2023/2024 навучальнага года, са словамі віншавання выступіла Раманава Вікторыя Віктараўна.

💚Гімназія ❤️- гэта тое месца, дзе зараджаецца і развіваецца будучыня Беларусі.🇧🇾

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#сувязьпакаленняў