Минск | Советский район
2.1K subscribers
35.8K photos
4.07K videos
6 files
9.13K links
Официальный канал Советского района г.Минска

Задать вопрос или прислать новость можно в наш чат-бот @sov_minskbot
Download Telegram
2️⃣1️⃣ лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае "дзе", і густое "чаго".
                               П. Панчанка


Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе 53 пачаўся з акцыі "Гавары са мной  па-беларуску!"
(За слова--цукерачка!🍬)

Мова служыць сродкам чалавечых зносін, мыслення, развіцця культуры і здольная выявіць усю сукупнасць ведаў, вераванняў і ўяўленняў чалавека аб свеце і аб сабе самім.
Мовы няма без грамадства, і грамадства няма без мовы.

#средняяшкола53 #sch53 #советскийрайон #дзеньроднаймовы
🌾СВАЁ РОДНАЕ, МАТЧЫНА СЛОВА🌾

⁉️Цi ведаеце Вы, што 2️⃣1️⃣ лютага адзначаецца Дзень роднай мовы?

📜Дзень роднай мовы – гэта свята, што заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года штогод з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Сёння ў фае гiмназii 3️⃣0️⃣ г.Мінска настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры разам з вучнямi 8 класаў прапаноўвалi ўсiм:
🖌праверыць свае веды, кемлiвасць i пачуццё гумару;
🖌разгадаць  народныя загадкi;
🖌перакласцi словы на беларускую мову;
🖌хутка прачытаць скорагаворкi.

🍭🍬Самыя разумныя, кемлiвыя i знаходлiвыя атрымалi салодкiя пачастункi.
Захоўвай мову, захоўвай традыцыі!

Сёння для нас важней за ўсё - Мова,
на першым плане павінна быць Мова!
Будзе Мова — будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь.
Не будзе Мовы - не будзе Беларусі! Ніл Гілевіч

#советскийрайон
#гимназия30
#дзеньроднаймовы
Forwarded from ONT NEWS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Беларускі Чырвоны Крыж за 2022 год аказаў падтрымку больш чым 200 тысячам чалавек

Асноўныя атрымальнікі — пажылыя людзі з інваліднасцю. У гэтым пасадзейнічаў не толькі медыка-сацыяльны праект "Дапамога", але таксама валанцёры. Тысячы чалавек падтрымалі добрую справу.

#дзеньроднаймовы
Літаратурны вечар да Міжнароднага дня роднай мовы📖📚📘📙📕📓📰

У прыгожай і ўрачыстай абстаноўцы ў Мінскай гарадской ратушы 16 лютага прайшло мерапрыемства напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

➡️У святочным вечары прыняла ўдзел вучаніца 8 “А” Нэльсан Ціяна, 👩🏻🔆якая адзначыла, што свята прайшло ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы.👍🏻

Святочнае мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам замежных спраў Беларусі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі.
Паэтычны вечар сабраў кіраўнікоў больш за 30 замежных дыпмісій. Сярод якіх Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Се Сяоюн,які выступіў з вершам на беларускай мове.🇨🇳🇧🇾🤝

Для Беларусі🇧🇾 гэта ўжо добрая традыцыя - праводзіць літаратурныя вечарыны, якія пацвярджаюць важнасць і запатрабаванасць моўнай разнастайнасці.👏🏻

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#дзеньроднаймовы