Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.3K photos
3.69K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
🎯 У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ГУЛЬНЯ

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!


👩‍🎓Выхавацелі ясляў-сада №302 Рамашка Алена Васільеўна і Барысевіч Наталля Анатольеўна далучаюць сваіх 👫выхаванцаў да роднай мовы з дапамогай гульняў. Дзеці ахвотна водзяць карагоды і размаўляюць па-беларуску. Гэта садзейнічае:
🔹развіццю першапачатковых навыкаў разумення мовы;
🔹уменню паўтараць за выхавацелем і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення.

💯 Апошнія гады з'яўляецца ўсё больш і больш даследаванняў, якія сведчаць аб перавагах двухмоўя. Аказалася, што двухмоўныя дзеці часцей за ўсё апярэджваюць аднагодкаў па многіх паказчыках нервова-псіхічнага развіцця. Навукоўцы выявілі, што памяць двухмоўных дзяцей лепш развітая. Такое дзіця больш лагічна разважае і часта кемлівей свайго аднамоўнага аднагодкi🧐.

#савецкi
#дашкольная_адукацыя
#яслiсад302