Образование.Советский.Минск
2.94K subscribers
85.4K photos
4.06K videos
20 files
11K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI 🇧🇾!

2⃣1⃣ ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

⭐️Я нарадзiўся беларусам, Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цанiць, любiць!


У дзень роднай мовы 👩‍🎓выхавацель дзiцячага садка №314 Беляева Наталья Генадзеўна запрасіла 👫дзяцей у "Паэтычнае падарожжа". На шляху іх чакалі наступныя станцыі:
🔹 паэтычная, дзе дзеці успаміналі беларускіх пісьменнікаў Янку Купалу, Якуба Коласа і іх творы;
🔹 загадкавая, на ёй дзеці разгадвалі літаратурныя загадкі Васіля Віткі;
🔹 музычная - 🎼 з музыкай, песняй ды гульнёй - усякая справа 😊 весялей!

📌 Мiжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесii ЮНЕСКА i штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта - захоўванне моўнай i культурнай разнастайнасцi у свеце, падтрыманне нацыянальных моў i культур, таксама забеспячэнне права кожнага грамадзянiна карыстацца роднай мовай.

#савецкiраён
#дашкольная_адукацыя
#расцембеларусамi
#яслiсад314
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.


❗️Фальклор - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Аб гэтым ведае👩‍🎓 Рудзінская Таццяна Мікалаеўна, выхавацель яслей-сада № 283. На занятках👫 дзеці з задавальненнем чытаюць і развучваюць:
🔹 забаўлянкі, заклічкі;
🔹 загадкі, прыказкі і прымаўкі;
🔹 песенькі, калыханкі.


📌Адной з адметных асаблівасцей беларускай мовы з'яўляецца літара ў (у кароткае ці «нескладовае»). Больш за тое – гэтая літара стала своеасаблівым сімвалам мовы, у 2003 годзе ёй нават устанавілі помнік у Полацку.

#савецкiраён
#дашкольная_адукацыя
#расцембеларусамi
#яслiсад283