Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.3K photos
3.69K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
📕📗Чытай.Ведай.Шануй❣️📖

Рэкамендуе кнiгу дырэктар гімназіі №23 г.Мінска Пасюкевіч І.Л.

Раман з «Палескай хронікі»
💎І. Мележа «Людзі на балоце».

💻📘Чытайце, адкрывайце для сябе з іншага боку гэты твор.

🎓Блiц-апытанне пра кнігу:
✔️Чаму гэты твор?
Раман паўплываў на выбар маёй прафесіі.
✔️ У якiм узросце пазнаёмілiся?
У школьным узросце на ўроках беларускай літаратуры маладая настаўніца з натхненнем чытала радкі рамана: “Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна”. І мне на той час здавалася,што не толькі Ганна, але і мая настаўніца цвіла, як тая рабіна.
✔️Як паўплывала на Ваш лёс?
Усё вiдавочна: я стала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ❤️💚📖
✔️Любiмая цытата:
"… І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі зачаравана: «Глядзі ты!..»”.

❣️Гэта не проста раман,
гэта
лёсы людзей.

#любімаякніга