Образование.Советский.Минск
2.97K subscribers
82.5K photos
3.89K videos
20 files
10.8K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
2⃣8⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Яфім.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Яўфімія Салунскага.

Народныя традыцыі

🔸Казалі: «Яўхім холадам карэнне траў і дрэў з зямлёй змыкае, насякомых у траве хавае, на прыроду сон навявае».
🔸Зіма набліжалася, усе расліны і жывёлы рыхтаваліся да яе прыходу.
🔸Зіма набірала сілу, а разам з ёй актывізавалася і нячыстая сіла.
🔸Па павер'і, з Яфіма кікімара пачынала перашкаджаць дзяўчатам: блытала пражу, рвала тканіну, біла гаршкі.
🔸Сяляне мялі і трапалі лён, рыхтавалі пражу.
🔸Мужчыны ж выраблялі валёнкі, рамантавалі сельскагаспадарчы інвентар, ладзілі сані.
🔸Прыкмячалі: шмат мышэй на гумне - зіма з адлігамі будзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 28 кастрычніка валодаюць выдатнымі арганізатарскімі якасцямі. Насіць ім варта амазаніт.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Лонгін Сотнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання пакутніка Лонгіна Сотніка.

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі верылі, што Лонгін стаіць паміж добрым і злым светам, ахоўвае людзей.
🔸Меркавалі, што вароты - гэта самае небяспечнае месца, паколькі тут стаіць нячыстая сіла.
🔸З гэтай прычыны часта размяшчалі над варотамі выяву заступніка.
🔸Згодна з паданнем, святы Лонгін лічыўся лекарам хвароб вачэй.
🔸 29 кастрычніка яму маліліся ўсе, у каго былі праблемы са зрокам.
🔸 Традыцыйна ў гэты дзень людзі мыліся халоднай вадой з калодзежа або ключа.
🔸 Асабліва стараліся памыць дзяцей, лічалі, што гэта дапаможа зроку.
🔸Для паляпшэння вастрыні зроку прымушалі дзяцей глядзець на ваду некалькі гадзін запар.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 29 кастрычніка  адрозніваюцца рашучасцю і непахіснасцю. Насіць ім варта агат.

#народны_каляндар
3⃣0⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Асія Калеснік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Асія

Народныя традыцыі

🔸У народзе лічылі, што прарок Асія адказвае за калёсны транспарт сялян.
🔸З гэтай нагоды ў народзе казалі: «На прарока Асія кола з воссю развітваецца».
🔸Мужчыны ў гэты дзень прыводзілі вазы ў парадак (чысцілі, чынілі, змазвалі) і прыбіралі да вясны ў хлеў.
🔸Замест іх даставалі сані.
🔸Звычайна вазы выраблялі з дрэва. У іх запрагалі коней.
🔸На выраб кола цесляру неабходна было больш за месяц працы.
🔸У гэты дзень па рыпенні кола на возе вызначалі, якім будзе ўраджай у наступным годзе.
🔸Колы едуць ціха і не рыпяць - на наступны год уродзіцца шмат хлеба і гародніны.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 30 кастрычніка адрозніваюцца мэтанакіраванасцю і арганізаванасцю. Насіць ім варта апал.

#народны_каляндар
3⃣1⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Лукаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Лукі - апостала ад сямідзесяці, паплечніка апостала Паўла.

Народныя традыцыі

🔸31 кастрычніка маліліся святому Луке аб добрых адносінах у сям'і.
🔸Да яго таксама звярталіся за дапамогай рыбакі і агароднікі.
🔸З-за сугучча з імем святога ў гэты дзень вялікую ўвагу надавалі луку і яго гаючым уласцівасцям.
🔸Казалі: «Лук ад сямі пакут».
🔸31 кастрычніка арганізоўвалі лукавыя кірмашы.
🔸Сяляне ў гэты дзень абавязкова з'ядалі трохі лука, каб умацаваць сваё здароўе.
🔸Лічылі, што лук, з'едзены ў Лукаў дзень, можа вылечыць нават ад хранічных захворванняў.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 31 кастрычніка дадзены дар лекарства. Насіць ім варта аквамарын.

#народны_каляндар
1⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Іванаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень перанясення мошчаў вялебнага Іаана Рыльскага.

Народныя традыцыі

🔸На Іванаў дзень праводзілі восень і сустракалі зіму.
🔸У гэты час пачыналіся сапраўдныя маразы.
🔸Лічылі, што 1 лістапада нячыстая сіла спускаецца на зямлю, ведзьмы праводзяць шабашы.
🔸У гэты дзень коням давалі адпачыць.
🔸Існавала павер'е, што на Івана дамавік, які жыве ў канюшні, цярэбіць грывы жывёле, уздымае на дыбкі жарабцоў.
🔸 1 лістапада рэзалі кур.
🔸 Абавязкова гаспадыні рыхтавалі з свежага курынага мяса суп-лапшу, падавалі смажаную курыцу.
🔸Галоўным упрыгожаннем стала былі курнікі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 1 лістапада адрозніваюцца гаварлівасцю. Насіць ім варта гранат.

#народны_каляндар
2⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Дзяды.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Арцемія.

Народныя традыцыі

🔸Дзяды — свята, звязанае з ушанаваннем продкаў ("дзядоў").
🔸Верылі, што памерлы ператвараецца ў духа-продка.
🔸Лічылі яго магутным, здольным уплываць на жывых.
🔸Перад святам гаспадыні звычайна прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы.
🔸У святочны дзень мыліся ў лазні, пакідаючы крыху вады і венік для "дзядоў".
🔸Гатавалі смачныя стравы для ўрачыстай вячэры.
🔸За святочным сталом збіралася ўся сям'я.
🔸Гаспадар пасля малітвы звяртаўся да продкаў, запрашаў іх прыняць удзел у вячэры.
🔸Казалі: "Святыя Дзяды, просім за пачэсны стол".
🔸На кароткі час адчынялі вокны і дзверы, а ўюшку ў печы не зачынялі ўсю ноч.

 Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 2 лістапада па сваёй натуры пераможцы. Насіць ім варта малахіт.

#народны_каляндар
3⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Іларыёнаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Іларыёна.

Народныя традыцыі

🔸Прыкмячалі, што з 3 лістапада пачынала замятаць пароша.
🔸На Іларыёна аглядалі дрэвы.
🔸Калі лісце з іх ападала не цалкам, то чакалі халодную зіму.
🔸Снег выпадаў на сырую  зямлю і не раставаў — вясной чакалі ранняга цвіцення пралесак.
🔸Прыкмячалі:  снег лёг на мерзлую зямлю - наступны год будзе багатым на ўраджай збожжавых.
🔸Верылі: у гэты дзень на дарозе можна на свае вочы ўбачыць ведзьму, русалку, а то і нячысціка.
🔸Лічылі, што нельга ў гэты дзень збірацца ў дарогу - гэта абяцае няшчасце.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 3 лістапада пражывуць шчаслівае жыццё. Насіць ім варта смарагд.

#народны_каляндар
5⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Дзень Якава.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці апостала ад 70-ці Якава.

Народныя традыцыі

🔸На Якава спраўлялі апошнія праводзіны восені.
🔸 Верылі: птушкі 5 лістапада могуць супакоіць зямлю сваім спевам.
🔸Казалі, што чым больш мёду з'есць гаспадар у гэты дзень, тым больш удасца сабраць наступным летам.
🔸 У гэты дзень таксама частаваліся мядовымі пернікамі і медавухай.
🔸Якаў лічыўся заступнікам любой мужчынскай работы.
🔸 У гэты дзень сяляне рабілі гужы са скуры, правяралі конскую збрую.
🔸 У гэты дзень мужчыны таксама выраблялі валёнкі, займаліся цяслярскімі, скабянымі і сталярнымі справамі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 5 лістапада валодаюць упартым характарам. Насіць ім варта хрызапраз.

#народны_каляндар
6⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Гаротная Божая Маці.

📌 У  праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання іконы Божай Маці "Усіх гаротных Радасць".

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі ў гэты дзень маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах, вылечыла нядугі.
🔸У народзе гэты дзень называлі таксама Лучына.
🔸Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну.
🔸Дзяўчаты ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі.
🔸Па лучыне меркавалі пра надвор'е.
🔸Прыкмячалі: лучына доўга не загараецца – будзе адліга, а трашчыць – да маразоў.
🔸Верылі: разбіць талерку ў гэты дзень - страціць кагосьці са сваякоў у наступным годзе.
🔸Незамужнія дзяўчаты  варажылі 6 лістапада на наканаванага.
🔸Меркавалі: чалавека ў гэты дзень можна вельмі лёгка прычараваць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 6 лістапада валодаюць спакойным і ганарлівым норавам. Насіць ім варта цытрын.

#народны_каляндар
7⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Дзедаўскія плачы.

📌 У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Тавіфы.

Народныя традыцыі

🔸 Лічылі, што 7 лістапада нават неба плача снегам або дажджом, аплаквае памерлых.
🔸Ішлі на могілкі, запальвалі там свечкі.
🔸Дома таксама ладзілі памінкі.
🔸Сталы накрывалі стравамі, якім аддавалі перавагу пры жыцці нябожчыкі.
🔸Дапамагалі ў гэты дзень жабракам і сіротам.
🔸Жанчыны каяліся ў сваіх грахах і плакалі, каб сустрэць зіму з чыстымі думкамі.
🔸Сіротам 7 лістапада трэба маліцца Богу. Іх малітва будзе абавязкова пачута.
🔸Калі рана ўстаць, памаліцца, запаліць свечку і папрасіць нябожчыкаў дапамагчы, вырашэнне праблемы прыйдзе само сабой.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 7 лістапада валодаюць асаблівым дарам. Яны могуць палегчыць чужыя пакуты. Насіць ім варта крышталь.

#народны_каляндар
8⃣ лістапада адзначаецца народнае свята Дзмітрыеў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Дзмітрыя Салунскага.

Народныя традыцыі

🔸 8 лістапада хадзілі на могілкі, наводзілі парадак і паміналі памерлых.
🔸На Дзмітрыеў дзень успаміналі памерлых бацькоў.
🔸Да жывых бацькоў хадзілі ў госці, дарылі ім падарункі.
🔸Вяселле гуляць стараліся да гэтага дня.
🔸Верылі, што ў гэты дзень душы памерлых прылятаюць на магілу ў выглядзе птушак.
🔸Таму людзі наведвалі могілкі і рассыпалі на месцах пахавання зерне.
🔸Таксама 8 лістапада пяклі бліны, якія заўсёды стаялі на памінальным стале.
🔸Першы блін не елі, а пакідалі на акне для нябожчыкаў.
🔸Верылі, што чым больш страў на памінальным стале, тым лягчэй нябожчыкам на тым свеце.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 8 лістапада будуць захоўваць сямейныя традыцыі. Насіць ім варта берыл.

#народны_каляндар