Образование.Советский.Минск
2.98K subscribers
80.8K photos
3.82K videos
20 files
10.6K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
1⃣3⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Міхаіл Саламяны.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень шанавання свяціцеля Міхаіла і пакутніка Рыгора.

🎭 Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень сяляне абнаўлялі ложак, палілі старую салому з падушак і матрацаў.
🔸Верылі: 13 кастрычніка лесуны вылі звярынымі галасамі, вырывалі з каранямі елкі, палохалі звяроў.
🔸Продкі аблівалі дзяцей на парозе хаты калодзежнай вадой праз срэбнае рэшата.
🔸Лічылі, што гэта зберажэ не толькі ад псуты, але і ад зімовай прастуды.
🔸Парог са старажытнасці асацыяваўся з мяжой паміж хатай і «другім» светам.
🔸 Рэшата - з дастаткам, урадлівасцю і звязана было з дажджом, небам і сонцам.
🔸Вада, пралітая праз рэшата, надзялялася асаблівай лячэбнай сілай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 13 кастрычніка валодаюць спакойным норавам. Насіць ім варта берыл.

#народны_каляндар
1⃣4⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Пакроў.

📌 Праваслаўная царква святкуе Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Народныя традыцыі

🔸Багародзіцу лічылі заступніцай земляробства.
🔸Казалі: «Да Пакрова - восень, пасля Пакрова - зіма надыходзіць».
🔸Напярэдадні свята ў хатах наводзілі парадак.
🔸У гэты дзень першы раз тапілі печ.
🔸З гэтай нагоды пяклі бліны.
🔸 Вытокі звычаю печ бліны на Пакроў звязаны з культам продкаў і шанаваннем усіх памерлых сваякоў.
🔸 Па павер'і, душы продкаў насяляюць куты хаты і ахоўваюць жыллё ад усяго благога.
🔸З Пакрова пачыналася вясельная пара.
🔸Дзяўчаты, якія мараць хутчэй выйсці замуж, ішлі ў царкву і ставілі святочную свечку.
🔸Паводле легенды, хто раней свечку паставіць, той і замуж раней выйдзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 14 кастрычніка надзелены стрыманасцю. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
1⃣5⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Купрыян і Усціння.

📌У царкоўным календары гэта дзень памяці пакутнікаў Кіпрыяна і Іўсцінні.

Народныя традыцыі

🔸15 кастрычніка лічылі днём ачышчэння і пазбаўлення ад злых духаў.
🔸Калі не прачытаць адпаведную малітву, на чалавека мог напасці нячысцік.
🔸Лічылі, што нецвярозага абавязкова ў гэты дзень чэрці наведаюць.
🔸У дзяўчат працягваліся вячоркі.
🔸 Весялосць, якая суправаджала іх раней, знікала.
🔸15 кастрычніка хадзілі ў лес збіраць апенькі і рыжыкі.
🔸 Гэтыя грыбы цаніліся: яны не бывалі чарвівыя, падыходзілі для сушкі, салення і прыгатавання ўсіх грыбных страў.
🔸 Апенькі салілі цэлымі бочкамі, іх лічылі выдатнай стравай на стале.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 15 кастрычніка адрозніваюцца павышаным пачуццём справядлівасці. Насіць ім варта горны крышталь.

#народны_каляндар
1⃣6⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Дзяніс Пазімні.

📌 Праваслаўная царква ў гэты дзень успамінае апостала Дыянісія.

Народныя традыцыі

🔸 Лічылі, што гэты дзень за сабой зіму цягне.
🔸Па ўяўленні нашых продкаў з 16 кастрычніка пачыналася глыбокая восень.
🔸Гэта час лістападу, першых снегападаў, замаразкаў і адлёту птушак.
🔸Казалі, што ў гэты час на зямлю выходзяць ліхаманкі - злыя духі, якія выклікаюць хваробы.
🔸Найлепшым сродкам ад іх лічылі асінавую кару, якую належыла заўсёды насіць з сабой.
🔸У хаце звычайна трымалі асінавае палена.
🔸16 кастрычніка асцерагаліся сурокаў.
🔸Супраць іх выкарыстоўвалі лук, часнок, рэдзьку і соль.
🔸Меркавалі, што пах часнаку і лука палохае нячыстую сілу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 16 кастрычніка валодаюць дарам лекавання. Насіць ім варта гранат.

#народны_каляндар
1⃣7⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Ерафееў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары ў гэты дзень ушаноўваюць пакутніка Іерафея Афінскага, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸Верылі, што на Ерафея ў лясах перад зімой адбываецца апошні разгул лесавікоў.
🔸У лес 17 кастрычніка не хадзілі.
🔸 Лесуны ў гэты дзень ламалі дрэвы, ганялі дзікіх жывёл, хадзілі па лесе, біліся, свісталі, крычалі і жудасна рагаталі.
🔸Калі ж прыходзіў час і лесуны правальваліся пад зямлю, то яны зацягвалі з сабой звяроў і птушак, травы і ягады, грыбы і арэхі.
🔸Калі ж трапляўся лесуну чалавек, то і яго ён мог пацягнуць пад зямлю.
🔸Супраць лесуна ў гэты дзень выкарыстоўвалі падпаленую бярозавую галінку.
🔸Непажаданыя ў Ерафееў дзень вяселлі: шлюб нядоўгім будзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 17 кастрычніка адрозніваюцца сумленнасцю. Насіць ім варта берыл.

#народны_каляндар
1⃣8⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Харыціны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніцы Харыціны Амісійскай.

Народныя традыцыі

🔸Казалі: «Харыціны - першае палатно».
🔸 З гэтага дня жанчыны садзіліся за ткацкія станкі, каб выткаць першае палатно.
🔸 У народзе святую лічылі заступніцай ткачых.
🔸Нітку, вытканую 18 кастрычніка, называлі «жыватворнай».
🔸Яе трэба павязаць на левае запясце, каб абараніцца ад сурокаў.
🔸Ткацкае рамяство вельмі шанавалася.
🔸Нашы прашчуры верылі, што дзяўчынка, якая з'явілася на свет у гэты дзень, будзе добрай ткачыхай.
🔸Яшчэ ў гэты дзень каталі шэрсць на валёнкі.
🔸Прыкмячалі: пералётныя птушкі дружна на поўдзень ляцяць - зіма будзе суровай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 18 кастрычніка адрозніваюцца стойкасцю духу. Насіць ім варта аметыст і рубін.

#народны_каляндар
1⃣9⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Фамін дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці апостала Фамы, аднаго з 12 вучняў Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔸Калі ў гэты дзень нараджалася дзіця, пяклі каравай, адламвалі акраец, пасыпалі яго соллю і падносілі да нованароджанага.
🔸Таксама хлебнай лустай частавалі слабых здароўем людзей.
🔸Верылі, што гэта дапаможа ім хутчэй паправіцца.
🔸 Лічылі, што апостал Фама заахвочвае беражлівасць і запаслівасць.
🔸Да гэтай даты падводзілі вынікі гаспадарчага года.
🔸Калі свірны, скляпы  былі поўнымі, то адпраўляліся ў царкву і ставілі свечку.
🔸Ва ўраджайныя гады па вечарах у гэты дзень ладзілі сапраўднае свята.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 19 кастрычніка дажывуць да глыбокай старасці. Насіць варта аметыст і рубін.

#народны_каляндар
2⃣0⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Сяргей Зімні.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святых Сергія і Пелагеі.

Народныя традыцыі

🔸Лічылі: з Сергія зіма пачынаецца, а на Матрону (22 лістапада) усталёўваецца.
🔸Казалі: "Сяргей інеем травы б'е, а Матрона зіме назад павярнуць не дае".
🔸У гэты дзень нашы продкі спачатку кармілі хатнюю жывёлу, а потым ужо снедалі самі.
🔸Запаліць у печы давяралі самаму малодшаму члену сям'і.
🔸Верылі, што тады ўсю зіму ў хаце цёпла будзе.
🔸Руплівыя гаспадары апускалі на дно возера, рэчкі бочкі з засоленымі агуркамі.
🔸 Вясной бочкі даставалі з вады і на стале з'яўляліся смачныя агуркі.
🔸Прыкмячалі: снег, які выпаў днём, хутка растане.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 20 кастрычніка могуць быць міласэрнымі і бязлітаснымі адначасова. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
2⃣1⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Трыфан і Пелагея.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебных Трыфана і Пелагеі.

Народныя традыцыі

🔸У гэты час набліжэнне зімы станавілася ўсё больш адчувальным.
🔸Казалі: «З Трыфана-Пелагеі ўсё халадней».
🔸Людзі выходзілі на самую высокую гару і назіралі за тым, як узыходзіць Сонца.
🔸 Гэта рабілі для таго, каб паказаць прыродзе, як народ шануе яе.
🔸У гэты дзень было прынята займацца рамонтам, пашывам зімовага адзення.
🔸 У народзе казалі: «Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавіцы шые».
🔸Для тых, хто збіраўся жаніцца ці выходзіць замуж, рыхтавалі новае адзенне.
🔸Прыкмячалі: да гэтага дня з бярозы не апала ўсё лісце - снег выпадзе позна.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 21 кастрычніка валодаюць здольнасцю да абутковага майстэрства. Ім уласцівы спакойны нораў. Насіць ім варта хрызаберыл.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Якаў.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева.

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі гэты дзень называлі "дрэвапілец".
🔸У гэта час нарыхтоўвалі дровы, а таксама рубілі дрэвы ў лесе для будаўніцтва.
🔸 Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі.
🔸Секчы дровы можна было ў месцах, дзе раслі асіна, бяроза, алешына, вярба, елкі і сосны.
🔸Часта яны знаходзіліся ў багністых месцах.
🔸Таму дровы вывозілі толькі пасля таго, як падмарозіць і выпадзе снег.
🔸 22 кастрычніка называлі Днём першай кашы.
🔸У кожнай хаце на Якава варылі кашу са свіным салам.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 22 кастрычніка на першы погляд суровыя, але на самой справе мараць пра каханне і рамантыку. Насіць ім варта сапфір.

#народны_каляндар