Образование.Советский.Минск
2.98K subscribers
80.8K photos
3.82K videos
20 files
10.6K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
💻 РЕСУРСНЫЕ ЦЕНТРЫ ПРЕДЛАГАЮТ

У гімназіi з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска склалася сістэма работы педагагічнага калектыву ўстановы па развіцці і ўдасканаленні выкладання беларускай мовы і літаратуры. 🖌📖

У гімназіі створана🔝 адукацыйнае асяроддзе, якое накіравана на фарміраванне міжкультурных зносін, на захаванне і развіццё беларускай культуры.
🎯З гэтага года на базе гімназіі працуе “Цэнтр беларускай мовы і культуры”грамадска-гуманітарнага накірунку, які прапануе:
метадычнае суправаджэнне педагогаў па выкарыстанні ў практыцы эфектыўнага вопыту, навукова-даследчай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры;
трансляцыю эфектыўнай адукацыйнай практыкі праз афіцыйны сайт гімназіі і сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі;
аказанне дапамогі настаўнікам у засваенні розных тэхналогій, у арганізацыі заняткаў па інтарэсах грамадска-гуманітарнага накірунку;
абагульненне перадавога педагагічнага вопыту.

‼️Чакаем вас у госцi🌟

#советскийрайон
#гімназія23мінск
#рэсурсныцэнтр
💻РЭСУРСНЫ ЦЭНТР ПРАПАНУЕ

На базе рэсурснага цэнтра “Цэнтр беларускай мовы і культуры” ўстановы “Гімназія №23 г.Мінска”
мiнулыя сем дзён прайшлi як тыдзень па вучэбных прадметах “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” і “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”.

На працягу тыдня⤵️

Вучні знаёміліся з малавядомымі беларускімі словамі праз работу выставы “Цікавосткі беларускай мовы" 📘🖌

Інтэрв’ю “Дыялог пакаленняў…” для кампаніі СТБ📲💻

📺Пра нас у СМІ ◀️◀️◀️.

Да 1️⃣4️⃣0️⃣-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа і з нагоды святкавання Дня роднай мовы вучні 9️⃣ класа наведалі магілы пісьменнікаў і ўсклалі кветкі🌷

Круглы стол “Жанчына і мова: у чым сувязь"👩‍🏫📚

Конкурс "Я люблю Беларусь"❤️💚

Гульня “Ведай роднае"🇧🇾

"Турнір знаўцаў" 🧿🌐

🔝❇️Вучні паказалі добрыя веды ў літаратурнай і культурнай спадчыне нашай краіны💎

‼️Далучайцеся i вы🌟
РАСЦЕМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾


#советскийрайон
#рэсурсныцэнтр
#гимназия23минск
#学校23明斯克
💻 РЭСУРСНЫ ЦЭНТР ПРАПАНУЕ

На базе рэсурснага цэнтра “Цэнтр беларускай мовы і культуры” установы “Гімназія №23 г.Мінска” прайшоў конкурс аратарскага майстэрства.

👋Вучні 1️⃣1️⃣ класа з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы 📕прынялі ўдзел у конкурсе аратарскага майстэрства.
Удзельнікам конкурса было прапанавана некалькі тэм, распрацавана табліца для ацэньвання.
🙋🏼🙋🏻‍♀️Вучні праявілі сябе як выступоўцамі, так і членамі журы.
➡️Для кагосьці гэта было першае выступленне, а хтосьці такі вопыт ужо меў, але хваляваліся ўсе.
✔️Як паказалі вынікі, выступаць перад незнаёмай аўдыторыяй лягчэй, чым перад сваімі аднакласнікамі.
✔️Вучні добра падрыхтаваліся, вельмі адказна паставіліся да конкурсу і да ацэньвання, што таксама даволі складана.

Самае каштоўнае, што яны атрымалі, - гэта вопыт, які дапаможа ў будучым трымацца перад любой аўдыторыяй.


#советскийрайон
#гімназія23мінск
#рэсурсныцэнтр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM