РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра вышыванне.
Вышыванне на Беларусі лічылася рамяством выключна жаночым, хоць і з пэўнымі ўзроставымі абмежаваннямі. Вышыванне было справай дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе думкі і жаданні накіроўваліся на вяселле. Дзяўчынку з 8 гадоў пачыналі навучаць рукадзеллі. З 12-15 гадоў яна пачынала асвойваць працэс арнаментацыі тканін (дома, на вячорках).
Беларуская вышыўка валодае асаблівымі рысамі. Яна адрозніваецца строгасцю арнаменту, выразнасцю геаметрычнага ўзору, стрыманасцю каларыту. Вышыўка ў асноўным чырвоная з невялікім даданнем чорнага і шэрага колераў. Няма ніводнага сюжэтнага ўзору, які атрымаў бы паўсюднае распаўсюджванне.
Найважнейшым элементам вышывак беларусаў з'яўляўся ромб, яго варыянты і асобныя часткі. Ромб, па народнай тэрміналогіі, амаль усюды называўся»кругам". Ён з'яўляўся сімвалам ўраджаю, дажджу, Вялікага Сонца, Зямлі – карміцелькі.
#советский_район #расцем_беларусамі

👍1🔥1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра люты.
Люты — апошні месяц зімы, багаты на мяцеліцы. Сучасная беларуская назва адлюстроўвае яго характэрную асаблівасць — месяц моцных і злосных маразоў. Аб гэтым сведчыць і такая народная прыказка: «Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі».
Нашы продкі па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор’я. Напрыклад, калі ў гэтым месяцы быў востры мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: калі люты — сухі, то жнівень будзе гарачы.
Існавала такая прыкмета: шмат вады на дарогах – чакай добрага сенакосу. Сяляне чакалі павелічэння статкаў коз і авечак.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра традыцыі святкавання 23 лютага ў Беларусі.
Традыцыі адзначаць Дзень абаронцаў Айчыны больш за 100 гадоў. Аднак нямногія ведаюць, што за час свайго існавання свята некалькі разоў мяняла назву.
Асаблівае гучанне дата 23 лютага набыла пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна стала ўвасабляць адвагу і мужнасць савецкіх салдат.
Цікавы нюанс: першапачаткова 23 лютага лічылася памятным днём, зусім не святочным. Толькі з 1949 года ў гонар вайскоўцаў пачалі праводзіць урачыстыя мерапрыемствы з парадам тэхнікі і канцэртамі. Хутчэй за ўсё, адсюль і бярэ пачатак традыцыя дарыць падарункі мужчынам у гэты дзень.
Але з часам сітуацыя змянілася, і віншаванні ў гэты дзень зараз прымаюць і жанчыны, служачыя ў войску.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Міжнародны жаночы дзень.
8 сакавіка ў Беларусі сапраўды лічыцца днём вясны. А яшчэ — жаночай пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчыны, незалежна ад яе статусу.
Афіцыйна свята 8 сакавіка было абвешчана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1975‑м — у год, аб’яўлены ААН Міжнародным годам жанчын. Пасля распаду Савецкага Саюза некаторыя дзяржавы адмовіліся ад гэтага свята. У Беларусі яно засталося.
У Беларусі — самыя папулярныя кветкі на 8 сакавіка — цюльпаны, бо гэты дзень асацыюецца з прыходам вясны. А вырошчваюцца яны «па- буйному» ў многіх рэгіёнах Беларусі. Папулярныя, вядома ж, і ружы, і крокусы, і гіяцынты… Не здае пазіцый і мімоза. Хоць жыццё гэтай так званай Акацыі серабрыстай вельмі кароткае, яна працягвае заставацца фаварыткай і ў беларускіх жанчын.

👍3
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра народныя прыкметы вясны.
Многія прыкметы былі звязаны не толькі з прыроднымі з'явамі, але і з жывёламі, птушкамі і нават казуркамі.
▪️Так ўбачыць ранняй вясной белага зайца азначала, што вясна яшчэ не ўступіла ў свае законныя правы і надвор'е ў бліжэйшы час будзе халодная.
▪️Доўгая лінька зайцоў таксама казала пра не хуткім пацяпленні.
Калі па ранняй вясне вароны купаюцца - да цяпла і добрай вясны.
▪️Качкі, якія прыляцелі з зімоўе тоўстымі прадказвалі халодную і зацяжную вясну.
▪️Дзяцел, які пачаў гучна стукаць у сакавіку, таксама прадказваў доўгую вясну.
▪️Гракі, якія вярнуліся пасля зімоўе ў свае старыя гнёзды, абяцалі дружную і цёплую вясну.
▪️Прыкмячалі ранняй вясной як раставаў снег. Так, калі снег раставаў, а на дарозе заставаўся бугор, то год будзе добрым і ураджайным, а калі снег спачатку цалкам схадзіў з дарогі, то і год не парадуе.

🔥3
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Камаедзіцу.
«Камаедзіца» – старадаўняе свята шанавання мядзведзя.
У гэты дзень нашыя продкі імкнуліся ўлагодзіць і задобрыць махнатага звера. Зранку гатавалі любімыя стравы мядзведзя: гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель. А пасля абеду качаліся на зямлі і імітавалі звычкі асілка беларускіх лясоў .
Свята ўключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы.
Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра самых прыгожых птушак.
▪️Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
▪️Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
▪️Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра красавiк.
Красавік — другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова «красаваць», бо менавіта ў гэты перыяд з’яўляюцца першыя краскі — кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры, – квецень.
Гэта месяц з вясновым настроем, але прырода яшчэ захоўвае сляды зімы: «Красавік чорны ў полі, а ў бары — белы». Калі ж вясна здаралася ранняя, дрэвы пачыналі пакрывацца маладымі лісткамі, пасля чаго ўжо гром на зялёнае голле ўспрымаўся ў народзе як паказчык будучых поспехаў у жыцці і гаспадарцы. Пра гэта гаварылася і ў прыкмеце: «У красавіку грымот — цёплы будзе год».
У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі замаразкі — будзе добры ўраджай; калі ідзе дождж, то лета будзе засушлівым; якое надвор'е сёння, такое будзе на Вялікдзень.

🔥2
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам аб тым, як зберагчы вярбу да наступнага года.
▪️Зразайце галінкі вострым нажом, каб не паламаць дрэва.
▪️Прыйшоўшы дадому наліце ў вазу чыстай халоднай воды і пастаўце іх.
▪️Вазу можна размясціць на стале, падваконніку ці побач з абразам.
Вярбу можна захоўваць як у вадзе, так і без яе. Аднак у вадзе яна доўга стаяць не будзе, а праз некаторы час верхняя частка высахне, ніжняя можа загніць. Большасць вернікаў захоўваюць букеты ў вазе без вадкасці. Так ён можа захоўвацца некалькі месяцаў.
Калі пакінутая ў вадкасці галіна дала гучкі — гэта выдатны знак. У хаце ўсё добра і яе насельнікі чыстыя намерамі. Рэкамендуюць пасадзіць чаранкі ў зямлю і даглядаць за імі.
Прыйшоўшы дадому пасля асвячэння, калі ў вас ёсць хворы чалавек у сям'і, то можна заварыць галіны з чытаннем малітвы, а потым даць адвар хвораму. Яшчэ адзін варыянт — пакласці асвячоны пучок пад падушку хворага і памаліцца аб яго здароўі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Велікодныя звычаі беларусаў.
У старажытныя часы лічылася: каб муж і жонка жылі ў гармоніі, на велікодны стол абавязкова трэба паставіць запечаную свініну, а для дабрабыту — сала. Тыя, хто хацеў папаўнення ў сям'і, рыхтавалі каўбасу. А вось алей, сыр, тварог, а таксама прадукты з іх (пірагі, булкі з тварагом) сімвалізавалі сытае жыццё і поспех.
Сімвал свята — яйкі (крашанкі), што ўвасаблялі перамогу жыцця над смерцю. Іх здаўна фарбавалі пераважна ў чырвоны колер. У народзе казалі: «Свята Вялічка з чырвоным яечкам!» Дарэчы, нашы продкі надавалі асаблівае значэнне не толькі крашанкам, але і ўсім велікодным стравам. Булкі і пірагі сімвалізавалі цела Хрыста і радасць жыцця, соль — сувязь Бога з народам, дабрабыт і сэнс існавання, а віно — кроў Ісуса.
Адно з правіл свята — сход сям'і за адным сталом. Даўней перад трапезай гаспадар апырскваў асвячонай вадой усе пабудовы на сваёй сядзібе.