Образование.Советский.Минск
2.96K subscribers
82.5K photos
3.9K videos
20 files
10.8K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
📸В фотообъективе ПРОЕКТ "ШАГ"⬆️⬆️⬆️

8️⃣ красавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта "Школы Актыўнага Грамадзяніна"✔️

🔵Тэмай адзінага дня інфармавання стала: “Духоўныя і маральныя каштоўнасцi: дыялог пакаленняў"👥

🔷У гэты раз госцем стаў - протаіерэй Павел Юр'евіч Сярдзюк:
🔹старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства👪

Сустрэча прайшла ў форме круглага стала🗣️

✔️Вучні разам з госцем абмеркавалі тэму духоўна-маральнага развіцця моладзі, а таксама пагутарылі аб беражлівым захаванні і развіцці культурна-гістарычнай спадчыны нашай краіны🤗

#советскийрайон
#шаг #гімназія_23
#gymn23 #гимназия_23
#学校23明斯克
📚С пылу, с жару🔥

Прадстаўляем метадычны дапаможнік для настаўнікаў
“МОВА ПАСПЯХОВА"
(сшытак-трэнажор
па беларускай мове).
2021

Аўтар - настаўнік пачатковых класаў “Гімназіі з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска”
Красуцкая Наталля Адольфаўна.

У дапаможніку прадстаўлены
🔹усе тэмы вучэбнай праграмы па беларускай мове для 2 класа;
🔹кожная тэма ўключае тэорыю і трэніровачныя заданні.

👆Карыстайцеся з задавальненнем!💯

#навінкі
#вопытнастаўнікаў
#магунавучыць
#гімназія_23
📜 МЕТАДЫЧНЫЯ БУДНІ

2️⃣7️⃣ красавіка ў ДУА Гімназія з беларускай мовай навучання №2️⃣3️⃣ г. Мінска” прайшоў семінар-практыкум па тэме:
📲💻Выкарыстанне інтэрнэт-прасторы на вучэбных занятках “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

👩🏼‍🏫Семінар-практыкум правяла:
Мачэль Алена Лявонцьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

🎯Мэта:
стварэнне інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя як асновы для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» для забеспячэння якасці і мабільнасці прадастаўляемых адукацыйных паслуг.

📌Падчас правядзення семінара-практыкума настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Савецкага раёна г. Мінска:
➡️пазнаёміліся са складнікамі Google-платформы для выкарыстання ў адукацыйных мэтах.
Прэзентацыя тут ⬅️

❗️Вынікі:
Актуальна, Змястоўна, Пазнавальна🌟

#савецкіраён
#вопытпедагогаў
#магунавучыць
#гімназія_23
🇧🇾МЫ ПОМНИМ!

Напярэдадні свята вучні і педагогі Гімназіі 23 павіншавалі ветэранаў🎖️👏
Нам пашчасціла павіншаваць ветэрана, якому споўнілася 1️⃣0️⃣0️⃣гадоў Гэтыя моманты сустрэчы - мы пранясём ў пямяці праз гады🙏

✔️Успаміны нашых ветэранаў - бясцэнныя моманты, дзе кожнае слова - лепшы выхавальнік падрастаючага пакалення🤗 Сёння наш абавязак памятаць гэта і берагчы мір🕊️

Мы назаўжды захаваем у нашых сэрцах памяць аб іх мужнасці, адказнасці да сваёй Радзімы🌍

#советскийрайон
#мыпамятаем #гімназія_23
#gymn23 #学校23明斯克 #мыпомним #День_Великой_Победы
ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ў Гімназіі 23🔝

2️⃣1️⃣.0️⃣2️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣ на базе рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнага накірунку “Цэнтр беларускай мовы і культуры” прайшло адкрыццё Тыдня вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”!

📝На працягу дня⤵️⤵️⤵️
🔛гучалі песні🎵🎶 пра Беларусь,
🔛🇧🇾вучні знаёміліся з малавядомымі беларускімі словамі праз работу выставы “Цікавосткі беларускай мовы”,
🔛удзельнічалі ў адкрытых вучэбных занятках,
🔛а таксама давалі інтэрв’ю “Дыялог пакаленняў…” для кампаніі СТВ🎥

👀Падрбязней 📲 ТУТ.

#савецкіраён #гімназія_23
#学校23明斯克 #gymn_23 #мовародная_мовамодная
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥ПАМЯТАЕМ. ЗАХОЎВАЕМ. ПРЫМНАЖАЕМ🇧🇾

Музей Савецкага раёна г.Мінска “Гісторыя працягваецца...”
ДУА "
Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска"

➡️Гімназія23 можа ганарыцца сваім музеем, разынкай якога з’яўляецца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і сучаснасці Савецкага раёна, сівой мінуўшчыне, выбітным жыхарам і сучасным дасягненням.

➡️Рашэнне аб стварэнні музея было прынята 1 лістапада 2002 года. Музей быў адкрыты 1 верасня 2003 года. Першым кіраўніком музея была Сасноўская Ганна Сяргееўна. 22 сакавіка 2024 года музей адкрыўся пасля рэканструкцыі.

➡️На дадзены момант музей налічвае амаль 200 экспанатаў. Музейны фонд пастаянна папаўняецца.

➡️У нашым музеі можна глыбока пазнаёміцца з гісторыяй Савецкага раёна, сучаснымі прадпрыемствамі і людзьмі, якія з’яўляюцца галоўным багаццем і скарбам нашага раёна.

Наш музей - гэта:

📌 месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі, даведацца аб слаўнай мінуўшчыне і сучаснасці Савецкага раёна;

📌 вынік шматгадовай навукова-даследчай, творчай працы вучняў і педагогаў;

📌 магчымасць азнаёміцца з унікальнымі асабістымі рэчамі, якія належалі “камароўскаму вартавому”.

Тры экспанаты, якімі мы ганарымся:

🔵асабістыя рэчы “камароўскага вартавога” Сяргея Рыгоравіча Канавалава;

🔵шэраг экспанатаў, звязаных з рэлігійным жыццём раёна: кадзіла, катэхізіс і іншыя;

🔵дыярама, якая паказвае мінулае і сучаснасць раёна.

Эксклюзіў ад музея:

Усе музейныя экспанаты, атрыманыя ў выніку мэтанакіраванай працы вучняў гімназіі і настаўнікаў, з’яўляюцца вынікам плённай працы музея з прадпрыемствамі і арганізацыямі Савецкага раёна горада Мінска.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#помнимхранимприумножаем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ📜
           🔴🔴🔴🔴

🔎ЗНАЁМЦЕСЯ🔴

Экспанат музея Савецкага раёна ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» -
МІЛІЦЭЙСКІ КІЦЕЛЬ “КАМАРОЎСКАГА ВАРТАВОГА”

🔴У музеі Савецкага раёна горада Мінска "Гісторыя працягваецца..." у экспазіцыі, прысвечанай “камароўскаму вартавому” Сяргею Рыгоравічу Канавалаву, сярод ганаровых грамат, фотаздымкаў і асабістых рэчаў, якія належалі яго сям’і, пачэснае месца займае вельмі важны экспанат, які асабіста музею перадаў сам Сяргей Рыгоравіч, - уласны кіцель з медалямі.

🔴Сяргей Рыгоравіч Канавалаў 26 гадоў праслужыў у міліцыі Савецкага раёна, 20 з якіх (з 1953 па 1973 гг.) на Камароўскім рынку. Людзей там заўсёды было вялікае мноства. Сярод тысяч наведвальнікаў было шмат кішэннікаў, скупшчыкаў і збытчыкаў крадзенага. Рахунак раскрытых ім злачынстваў ішоў на дзясяткі, дастаўленых правапарушальнікаў - на сотні.

🔴Вартавы стаў кавалерам трох медалёў за выслугу гадоў, а таксама нагруднага знака службовай доблесці “Выдатнік міліцыі”. У 1976 годзе ветэран міліцыі С.Г. Канавалаў сышоў на заслужаны адпачынак.

Калі вы жадаеце ўбачыць гэты ўнікальны экспанат, а таксама шмат чаго іншага, дзверы музея для вас заўсёды адчыненыя.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#живаяистория
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏫МЕРАПРЫЕМСТВА ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ🤗
0️⃣4️⃣.0️⃣5️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣4️⃣

🥚Майстар-клас "Беларуская пісанка"🖌🎨

🤔💭Што такое пісачок? Гэта стальное пярцо для роспісу яек. 🕯Па халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам, потым мачаюць у халодную фарбу і асцярожна "стапліваюць" воск з яйка! 🎨🪺

👧Сёння вучаніцы 5 класа пазнаёміліся з традыцыйнай тэхналогіяй роспісу пісанкі👩‍🎨 -  распаўсюджаным відам дэкаратыўнага мастацтва ў славянскіх народаў.🇧🇾🐣

#гімназія_23
#шостышкольныдзень