Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.2K photos
3.68K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
2⃣6⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ціхан Страсны.

📌У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці епіскапа Ціхана і вялебнага Максіма Спавядальніка.

Народныя традыцыі

🔸Свяціцеля Ціхана лічылі заступнікам і абаронцам людзей ад засмучэння.
🔸 26 жніўня яму маліліся аб супакаенні душы.
🔸Людзі, у чыіх сэрцах жыла роспач, у гэты дзень хадзілі ў царкву і заказвалі набажэнства.
🔸 Таксама на Ціхана абыходзілі дом з іконай Божай Маці.
🔸 26 жніўня працягвалі прыбіраць ва ўсіх гаспадарчых памяшканнях.
🔸Іх рыхтавалі да таго, каб скласці сабраны ўраджай і  харчовыя нарыхтоўкі.
🔸Усе гаспадарчыя пабудовы загаворвалі адмысловымі замовамі.
🔸 Гаспадыні развешвалі па кутах сховішчаў чартапалох і палын.
🔸Сцены акраплялі святой вадой.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 жніўня адважныя і валявыя. Насіць ім варта нефрыт.
#народны_каляндар
2⃣7⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Міхей Ціхавей.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Міхея.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень назіралі за ветрам і прадказвалі надвор'е на бліжэйшы час.
🔸Звычайна 27 жніўня пачынаецца першы лістапад, настае пара халодных раніц.
🔸Нашы продкі даставалі з куфраў цёплае адзенне, рыхтаваліся да восені.
🔸27 жніўня пачыналася пара вяселляў.
🔸На Міхея хлопцы сваталіся да дзяўчат,  каб паспець заручыцца ў гэтым годзе.
🔸Работы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.
🔸У гэты дзень шанавалі муляроў - будаўнікоў дамоў і храмаў.
🔸Прыкмячалі: жураўлі паляцелі ў вырай - у кастрычніку чакай марознага надвор'я.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 27 жніўня ціхія і непрыкметныя з выгляду. Насіць ім варта апал.

#народны_каляндар
2⃣8⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Дажынкі.

📌  У праваслаўным календары гэта дзень шанавання Успення Багародзіцы.

Народныя традыцыі

🔸 28 жніўня звязвалі не толькі з царкоўным святам, але і з канцом жніва.
🔸Казалі: "Прыйшла Прачыста – стала ў полі чыста".
🔸Да гэтага дня пакідалі адну нязжатую паласу, якую дажыналі на Прачыстую.
🔸Некалькі каласоў пакідалі на полі.
🔸 Лічылі: так зямля хутчэй набярэцца сіл, каб даць на наступны год багаты ўраджай.
🔸 На пустым полі пасля праходзіў хрэсны ход.
🔸Апошні сноп свяцілі ў царкве і ставілі ў чырвоным куце.
🔸Зерне з яго бралі для абрадаў, а таксама давалі хворым і дамашняй жывёле.
🔸У дамах ладзіліся багатыя сталы і вячоркі.
🔸Лічылі: з гэтага дня пачынаецца "маладое" бабіна лета.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 28 жніўня практычныя і знаходлівыя. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Трэці Спас.

📌 Царква адзначае дзень памяці перанясення ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Абраза (Убруса) Госпада Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔸Да гэтай пары завяршалася жніво.
🔸Пачыналі сеяць азімыя.
🔸Адсюль свята атрымала яшчэ адну назву - Хлебны Спас.
🔸Галоўная асаблівасць дня - выпяканне хлеба, караваяў, пірагоў з мукі новага ўраджаю.
🔸 Каб атрымаць благаславенне звыш, у гэты дзень паўсюдна частавалі пірагамі бедных і хворых.
🔸Выкідаць або наступаць на хлебныя дробкі ў гэты дзень - вялікі грэх.
🔸 Спас Арэхавы — яшчэ адна назва гэтага дня.
🔸На досвітку неабходна было абавязкова схадзіць у лес і назбіраць крыху арэхаў, каб асвяціць у храме.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 29 жніўня дадзена ведаць таямніцы дрэў. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар
3⃣0⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Мірон Ветрагон.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Мірона.

Народныя традыцыі

🔸З гэтага дня пачынаецца лістапад.
🔸Спачатку ападае лісце з бярозы, а затым з ліпы і з чаромхі.
🔸 30 жніўня спальвалі старыя рэчы, каб разам з імі ў агонь сышлі хваробы і смутак.
🔸Каб засцерагчыся ад новых напасцяў, рабілі абярэгі з дрэва і сухой травы.
🔸Пад дахам дома вешалі паношаныя лапці, каб ніхто не сурочыў.
🔸Лічылі, што чым больш лапцей, тым надзейней абарона.
🔸Маленькіх дзяцей на парозе хаты аблівалі вадой з вядра.
🔸Дзень лічылі няўдалым для сватаўства, вяселля і заручын.
🔸У гэты дзень нельга было чараваць, гадаць і доўга глядзець у люстэрка.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 30 жніўня наканавана доўгае і  шчаслівае жыццё. Насіць ім варта агат.

#народны_каляндар
3⃣1⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Фрол і Лаўр.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Флора і Лаўра.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты дзень адзначалася свята коней.
🔸Жывёл не выкарыстоўвалі для працы, давалі ім адпачыць.
🔸Сяляне з раніцы кармілі жывёл аўсом і свежым сенам, запляталі грывы стужачкамі.
🔸Коней прыводзілі да бліжэйшых вадаёмаў, дзе іх купалі.
🔸Пасля абеду каля храмаў коней крапілі святой вадой.
🔸 Верылі, што гэта дапаможа абараніць жывёл ад усякага ліха.
🔸Гаспадыні рыхтавалі абрадавую выпечку ў форме падковы.
🔸 Выпякалі такое печыва ў вялікай колькасці.
🔸Каб абараніць жыллё ад нячыстай сілы, у гэты дзень у двары палілі вогнішча з сухога палыну.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 31 жніўня маюць моцнае здароўе. Насіць ім варта карал.

#народны_каляндар
1⃣ верасня адзначаецца народнае свята Андрэй-страцілат.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Андрэя і Фёклы.

Народныя традыцыі

🔸Да гэтага часу паспявалі морква і буракі.
🔸 Адсюль і другая назва дня - Фёкла-бурачніца.
🔸Па народных прыметах гэтага дня прадказвалі надвор'е на бліжэйшыя тры месяцы.
🔸 У дапятроўскія часы ў гэты дзень адзначалі Новы год.
🔸1 верасня ладзілі народыя гулянні.
🔸 Сустрэча Новага года адбывалася ноччу.
🔸Сваякі і госці збіраліся разам.
🔸 Усе абдымаліся, трохразова адзін аднаго цалавалі, віншавалі з надыходам Новага года.
🔸Нашы продкі прасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі.
🔸Пасля гэтага будавалі планы на будучы год, маліліся Богу і прасілі дапамогі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🎂 Народжаным 1 верасня дадзена адмысловая мудрасць. Насіць ім варта агат.
#народны_каляндар
2⃣ верасня адзначаецца народнае свята Самойлаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Самуіла.

Народныя традыцыі

🔸 Звычайна да гэтага дня з'яўляліся познія апенькі і іншыя грыбы.
🔸 Іх збіралі ў лесе, а потым рыхтавалі разнастайныя стравы.
🔸Асаблівай папулярнасцю карысталася смажаная бульба з грыбамі.
🔸Прарока Самуіла продкі лічылі заступнікам мужчын.
🔸 Жанчыны рыхтавалі смачныя стравы.
🔸Раніцай старэйшая дачка падносіла бацьку кашулю, пажадана новую і вышытую сваімі рукамі.
🔸Лічылі, што жаданне, якое загадалі ў гэты дзень, абавязкова спраўдзіцца.
🔸2 верасня продкі ў малітвах звярталіся да прарока і прасілі добрае надвор'е.

Яшчэ больш чытайце тут.

🎂 Народжаныя 2 верасня адрозніваюцца асаблівай прыгажосцю. Насіць ім варта цытрын.
#народны_каляндар
6⃣ верасня адзначаецца народнае свята Яўціхій Ціхі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Яўціхія.

Народныя традыцыі

🔸 6 верасня ў лес не хадзілі: баяліся заблукаць ці сустрэцца з лесуном.
🔸Лічылі, што ў гэты дзень актывізуецца нячыстая сіла.
🔸Праз душ самагубцаў яна прываблівае чалавека ў лясны гушчар.
🔸 Гэты дзень з'яўляецца вельмі небяспечным.
🔸Людзі не адыходзілі далёка ад дома, сцерагліся ляснога рэха, чырвоных кветак на могілках і балотных агнёў.
🔸Паводле легенды, чырвоныя кветкі і вандроўныя агні - гэта душы самагубцаў.
🔸Той, хто пачуе лясное рэха, хутка памрэ страшнай смерцю.
🔸Не глядзелі на сонца, якое ўзыходзіць, каб не наклікаць на сябе няшчасце.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 6 верасня
валодаюць лёгкім характарам, аптымізмам. Насіць ім варта халцэдон.

#народны_каляндар
7⃣ верасня адзначаецца народнае свята Ціт Лістападнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці апостала Ціта.

Народныя традыцыі

🔸Да гэтага дня завяршалася грыбная пара.
🔸З самага ранку людзі збіралі кашы і адпраўляліся ў лес.
🔸Лічылі, што гэты дзень апошні, калі грыбы прыдатныя для засолкі.
🔸 Сабраныя пазней грыбы ўжывалі ў смажаным або вараным выглядзе.
🔸Працягваліся сельскагаспадарчыя работы.
🔸Пачыналі збор рабіны.
🔸Ягады збіралі раніцай у яснае і сухое надвор'е.
🔸Важна паспець сабраць рабіну да першых замаразкаў, каб яна не страціла свае гаючыя ўласцівасці.
🔸Ягады развешвалі для захоўвання ў прахалодным месцы.
🔸7 верасня пачынаўся сапраўдны лістапад.
🔸Па яго характары меркавалі пра надвор'е.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 7 верасня здабудуць сваё шчасце ў сталыя гады. Насіць ім варта бурштын.

#народны_каляндар