Образование.Советский.Минск
2.96K subscribers
83.2K photos
3.93K videos
20 files
10.8K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

Лашчыш слух мой, слова-ззянне, Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска
.

🇧🇾Прыгожыя словы для любай Беларусі падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага садка №432.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад_432
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
ў вянках лясоў і стужак рэк.


🇧🇾Любай старонцы прысвячае верш Эдзі Агняцвет "Зямля з блакітныі вачамі" выхаванка дзіцячага садка №307.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад307
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ВОСПИТЫВАЕМ ПАТРИОТА💚

💯Встреча с музыкой поражает воображение детей, помогает воспитать чувства любви к Родному краю и окружающему его миру. И от нас с Вами зависит, какими будут наши дети, что они унесут из детства.

🇧🇾Танец «Здравствуй, Беларусь»,  музыка Евгении  Зарицкой в исполнении  воспитанников детского сада № 379.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад379
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

🇧🇾Валошка, васілёк... Кветка сімвал нашай беларускай душы, які народжаны самой гармоніяй прыроды, "жывой красой" неба, жытняга поля, нашых азёраў і рэк.
Гэта кветачка жыве ў песнях, мастацтве, казках і легендах, праходзіць праз усю беларускую паэзію.

🪻Слухаем верш "Васілёк" Авяр'яна Дзеружынскага ў вакананні выхаванкі дзіцячага сада № 371 Шчарбовіч Сафіі.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад371
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

💯Выхаваўчая сіла мастацкай літаратуры накіравана на фарміраванне ў дзяцей вобразаў роднага краю, героя, абаронцы сваёй дзяржавы. Праслухоўванне і развучванне твораў дапамагае выхаванню пачуцця гонару і любові да Радзімы, на якой дзіця нарадзілася і якую для яго збераглі продкі.

🇧🇾Прысвячае верш «Беларускія краявіды» Анатоля Грачаннікава
сваёй любай старонцы выхаванка дзіцячага садка № 379 Вера Анішчык.


#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад379
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

Куды ні глянь — лясы шумяць,
цвіце за полем гай,
а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.


🇧🇾Пра свой край з любоўю разважаюць выхаванцы дзіцячага садка №375.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад375
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

💯Ні ў адной культуры свету простае рамяство саломапляцення і аплікацыі не дасягнула такіх вяршыняў, як у Беларусі, ні ў адной краіне работы з саломкі не нясуць у сабе столькі ўнутраных нацыянальных традыцый і рыс, як у работах беларускіх майстроў. Аплікацыя саломкай і саломапляценне – яркая самабытная з'ява беларускай культуры. Беларуская саломка стала пятым нацыянальным элементам у спісах Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

🇧🇾З традыцыяй вырабу з саломкі знаёмяцца выхаванцы дзіцячага садка №376.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад376
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚


🇧🇾Прысвячае верш сваёй любай старонцы выхаванка дзіцячага садка № 379 Анастасія Маліноўская. «Зямля з блакітнымі вачамі», Эдзі Агняцвет.

#расцём_беларусамі
#лето
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад379
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

🇧🇾Захапляюцца прыгажосцю роднай старонкі і прысвячаюць ёй верш Яніны Жабко "Да апошняй бярозкі" выхаванкі дзіцячага садка № 410.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад410
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

💯Музейныя экспазіцыі ў дзіцячым садзе – гэта сапраўдныя каштоўнасці, з дапамогай якіх можна знаёміць дзіця з маральнымі асновамі і важнымі гістарычнымі фактамі, выклікаць у яго свядомасці пачуццё гонару за свой народ і краіну.

🎞 На фота: занятак "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы" у музейнай экспазіцыі дзіцячага садка №406.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячысад406