Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.3K photos
3.69K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
🕊️ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI

1⃣0⃣ снежня ў музейнай экспазіцыі ўстановы дашкольнай адукацыі №230 выхавацель Шаўчук Алена Фёдараўна правяла занятак "Мая Радзіма Беларусь". 🇧🇾

Выхаванцы старэйшай групы:
🔺зазірнулі ў гісторыю Беларусі;
🔺убачылі самабытнасць культуры беларускага народа;
🔺змаглi на практыцы выпрабаваць прылады працы таго часу.

💯Занятак прайшоў вельмi цiкава i пазнавальна.

Вучымся роднай мове разам. ❤️

"Няма ў чалавека нічога больш прыгожага і даражэйшага чым Радзіма. Чалавек без Радзімы - жабрак чалавек".
Я. Колас

#санаторныяслісад230 #дашкольнаяадукацыя #савецкіраён
ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI

1️⃣8️⃣ снежня ў яслях-саду № 314 выхавацель Сазданая Вераніка Юр'еўна правяла занятак "Мой дом".

Выхаванцы старэйшай групы:
🔺здзейснілі падарожжа па кватэры;
🔺даведаліся, з чаго можна прыгатаваць суп;
🔺склалі апавяданне аб сваёй сям'і.

💯Занятак прайшоў вельмi цiкава i пазнавальна!

Вучымся роднай мове разам. ❤️

"Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю".
Я. Колас

#яслiсад314
#дашкольнаяадукацыя
#савецкiраён
З КАЛЯДКАМІ🎄

Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!

🌟Весела і заўзята прайшлі Калядкі ў дзіцячым садзе №341. Свята прынесла дзецям радасць і выдатны настрой, а таксама:
дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа;
адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

📌Лічылася, што прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце і дабрабыт сям'і на працягу ўсяго года. Зачыніць жа перад калядоўшчыкамі дзверы азначала наклікаць непрыемнасці і на дом, і на гаспадарку. Не дужа гасцінных гаспадароў у гэты вечар высмейвалі і жартаўліва дакаралі.

#Дашкольнаяадукацыя
#савецкіраён
#дзіцячысад341
#каляда