Образование.Советский.Минск
2.93K subscribers
86.4K photos
4.11K videos
20 files
11.1K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
🕊️ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI

1⃣0⃣ снежня ў музейнай экспазіцыі ўстановы дашкольнай адукацыі №230 выхавацель Шаўчук Алена Фёдараўна правяла занятак "Мая Радзіма Беларусь". 🇧🇾

Выхаванцы старэйшай групы:
🔺зазірнулі ў гісторыю Беларусі;
🔺убачылі самабытнасць культуры беларускага народа;
🔺змаглi на практыцы выпрабаваць прылады працы таго часу.

💯Занятак прайшоў вельмi цiкава i пазнавальна.

Вучымся роднай мове разам. ❤️

"Няма ў чалавека нічога больш прыгожага і даражэйшага чым Радзіма. Чалавек без Радзімы - жабрак чалавек".
Я. Колас

#санаторныяслісад230 #дашкольнаяадукацыя #савецкіраён
📜 МЕТАДЫЧНЫЯ БУДНІ

2️⃣7️⃣ красавіка ў ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання №2️⃣3️⃣ г. Мінска” прайшоў семінар-практыкум па тэме:
📲💻Выкарыстанне інтэрнэт-прасторы на вучэбных занятках “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

👩🏼‍🏫Семінар-практыкум правяла:
Мачэль Алена Лявонцьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

🎯Мэта:
стварэнне інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя як асновы для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» для забеспячэння якасці і мабільнасці прадастаўляемых адукацыйных паслуг.

📌Падчас правядзення семінара-практыкума настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Савецкага раёна г. Мінска:
➡️пазнаёміліся са складнікамі Google-платформы для выкарыстання ў адукацыйных мэтах.
Прэзентацыя тут ⬅️

❗️Вынікі:
Актуальна, Змястоўна, Пазнавальна🌟

#савецкіраён
#вопытпедагогаў
#магунавучыць
#гімназія_23
🎓МАЧЭЛЬ
Алена Лявонцьеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія з беларускай мовай 🇧🇾навучання № 2️⃣3️⃣г. Мінска”, удзельнік
КОНКУРСА для ПЕДАГОГАЎ “Акадэмія ўрока! 2022”.

⌛️Педагагічны стаж: 33 гады.

🔖Адказная, мэтанакiраваная,
iдзе ў нагу з часам.

🎯Крэда педагога: ”Перапрабаваць 10 метадаў і выбраць свой, перагледзець 10 падручнікаў і не прытрымлівацца ніводнага няўхільна - вось адзіна магчымы шлях жывога выкладання”.

🧩Хобі: падарожжа, плаванне, валейбол.

🦉Асноўнае жыццёвае правiла: Адчуваць кожнае дзіця сэрцам❤️

#савецкіраён
#конкурсдляпедагогаў
#акадэміяўрока
ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ў Гімназіі 23🔝

2️⃣1️⃣.0️⃣2️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣ на базе рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнага накірунку “Цэнтр беларускай мовы і культуры” прайшло адкрыццё Тыдня вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”!

📝На працягу дня⤵️⤵️⤵️
🔛гучалі песні🎵🎶 пра Беларусь,
🔛🇧🇾вучні знаёміліся з малавядомымі беларускімі словамі праз работу выставы “Цікавосткі беларускай мовы”,
🔛удзельнічалі ў адкрытых вучэбных занятках,
🔛а таксама давалі інтэрв’ю “Дыялог пакаленняў…” для кампаніі СТВ🎥

👀Падрбязней 📲 ТУТ.

#савецкіраён #гімназія_23
#学校23明斯克 #gymn_23 #мовародная_мовамодная
0️⃣9️⃣.0️⃣4️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣
🔅📚🖍📩🗂🔖📝

На базе Гімназіі 23 праходзіць другі (вочны) этап інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова " і "Беларуская літаратура"🙇‍♀️🙇.

На алімпіяду сабраліся знаўцы беларускай мовы і літаратуры нашай сталіцы. Інтэрнэт-алімпіяда арганізавана Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, рэсурсным цэнтрам “Цэнтр беларускай мовы і культуры” гімназіі.

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е,🌦 усе ўдзельнікі алімпіяды ў добрым настроі і зараджаныя на перамогу!🏆

#савецкіраён
#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#алімпіяда
З КАЛЯДКАМІ🎄

Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!

🌟Весела і заўзята прайшлі Калядкі ў дзіцячым садзе №341. Свята прынесла дзецям радасць і выдатны настрой, а таксама:
дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа;
адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

📌Лічылася, што прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце і дабрабыт сям'і на працягу ўсяго года. Зачыніць жа перад калядоўшчыкамі дзверы азначала наклікаць непрыемнасці і на дом, і на гаспадарку. Не дужа гасцінных гаспадароў у гэты вечар высмейвалі і жартаўліва дакаралі.

#Дашкольнаяадукацыя
#савецкіраён
#дзіцячысад341
#каляда