Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.3K photos
3.69K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
❄️🌟ПРЫЙШЛА КАЛЯДА
ПАД ЦЯСОВЫ ДВОР!

«Каляда-калядзiца
Прыходзь павесялiцца!😄

☝️Лiчыцца, як правядзеш Каляды, такiм увесь год будзе.

👶👧Таму выхаванцы яслей-садку
No 230 разам з музычным кiраўнiком Пузанавай Марынай Васiльеўнай пакалядавалi на славу:
спявалi,
танцавалi,
весялiлiся,
частавалi адзiн аднаго,
жадалi ўсiм здароўя i дабрабыту.

📌Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах, прызнаныя зараз гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны. 

#савецкiраён
#каляда
#яслiсад230
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добры вечар, шчодры вечар!
Ходзім, ходзім грамадой,
Усіх віншуем з
Калядой!

🌟Завяршаюцца калядныя тыдні. Гэты святочны перыяд быў насычаны выдатным настроем, вяселлем і радасцю.
Так, у дзіцячых садках №№ 5, 111, 283, 371 гучалі 🪗калядныя песні, заклічкі, прымаўкі, якія ўслаўлялі Каляду. Адбываліся цудоўныя сустрэчы з Казой, 🐻Мядзведзем, Цыганкай, Бабай-Ягой і іншымі героямі Каляд.
🌟Магічны сэнс свята - багаты стол, падарункі, паходы ў госці, маскарад, таямніцы ды казкі застануцца надоўга ў памяці выхаванцаў👫.

Жадаем вам здароўя, шчасця,
Каб не было нянасця,
Каб ваша хата
Была заўсёды багата!🎉


#савецкiраён
#каляда
З КАЛЯДКАМІ🎄

Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!

🌟Весела і заўзята прайшлі Калядкі ў дзіцячым садзе №341. Свята прынесла дзецям радасць і выдатны настрой, а таксама:
дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа;
адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

📌Лічылася, што прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце і дабрабыт сям'і на працягу ўсяго года. Зачыніць жа перад калядоўшчыкамі дзверы азначала наклікаць непрыемнасці і на дом, і на гаспадарку. Не дужа гасцінных гаспадароў у гэты вечар высмейвалі і жартаўліва дакаралі.

#Дашкольнаяадукацыя
#савецкіраён
#дзіцячысад341
#каляда
З КАЛЯДКАМІ❄️

Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!


Весела і цікава адбываюцца святкаванні калядак ва ўстановах дашкодьнай адукацыі. У народнай традыцыі гэтае свята адзначаюць  шчодрымі пачастункамі, танцамі і песнямі. Выхаванцы падрыхтавалі гасцям-калядоўшчыкам вершы і танцы. Кожны з дзяцей змог:
🔹 пакарміць казу;
🔹патанчыць і расказаць ёй верш;
🔹пагуляць і праявіць свае творчыя здольнасці.


🎞У кадры: выхаванцы дзіцячых садкоў №№181, 306.

❤️ Народныя традыцыі - з самага дзяцінства!💚

#савецкi_раен
#дашкольная_адукацыя
#каляда
#дзiцячы_сад181
#дзiцячы_сад306