Образование.Советский.Минск
2.97K subscribers
88.1K photos
4.25K videos
20 files
11.2K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
1⃣2⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Анісія Зімовая.

📌 У  праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Анісіі.

Народныя традыцыі

🔸Працягваліся Святкі.
🔸Моладзь праводзіла час на вячорках, а дзяўчаты варажылі, каб даведацца пра сваю будучыню.
🔸Прынята ў гэты дзень хадзіць у госці.
🔸 На стале сярод страў  абавязкова павінны быць на стале свініна і свіныя вантробы.
🔸Гэта ежа сімвалізавала багацце і непарыўнасць жыцця.
🔸У народзе святую празвалі Жалудачніцай, бо ў гэты дзень забівалі свіней і рыхтавалі фаршыраваны страўнік.
🔸Мужчыны ладзілі адмысловую забаву - паляванне на дзіка.
🔸Верылі: 12 студзеня нельга шыць і прасці, бо гэта прынясе няшчасце.
🔸Па гэтым дні меркавалі, якім будзе надвор’е.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 12 студзеня будуць добрымі паляўнічымі. Насіць ім варта апал.

#народны_каляндар
1⃣3⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Багатая Каляда.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Меланіі.

Народныя традыцыі

🔸Шчодрая (багатая) куцця — абрадавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасцю.
🔸Лічылі: шчодры стол забяспечыць гаспадарам дома дастатак на ўвесь год.
🔸Знаёмых і суседзяў абавязкова частавалі пірагамі і стравамі са свініны.
🔸Днём вернікі ішлі ў царкву, каб памаліцца святой Меланіі, а ўвечары ладзілі шумныя гулянні.
🔸Перад Старым новым годам прынята шчадраваць.
🔸Вадзілі “казу”і спявалі песні, галоўнай з якіх з’яўлялася “Го-го-го, каза”.
🔸Са шчодрым вечарам звязана шмат забабонаў, павер’яў і варажбы пра будучае замужжа.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 13 студзеня старанныя, акуратныя і стрыманыя асобы. Насіць ім варта хрызапраз.

#народны_каляндар
1️⃣4️⃣студзеня адзначаецца народнае свята Васільеў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Васіля Вялікага.

Народныя традыцыі

🔸
14 студзеня - першы дзень новага года па старым стылі.
🔸Гэты дзень адзначалі з асаблівым размахам.
🔸 14 студзеня праводзілі наступныя абрады: калядаванне, варэнне кашы, варажба.
🔸Перш чым сесці за стол, запальвалі свечку перад іконай і маліліся святому.
🔸Лічылі: на Васільеў дзень грошы займаць нельга, інакш увесь год у даўгах будзеш.
🔸Верылі: 14 студзеня трэба парадаваць сябе абноўкай, тады ўвесь год будзеш у абноўках хадзіць.
🔸У гэты дзень нельга лаяцца і ліхасловіць.
🔸Каб фруктовыя дрэвы добра пладаносілі, раніцай з іх страсалі снег.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰
Народжаныя 14 студзеня дысцыплінаваныя, акуратныя і ўпартыя людзі. Насіць ім варта рубін.

#народны_каляндар
1⃣5⃣ студзеня  адзначаецца народнае свята Сільвестраў дзень, ці Курынае свята.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Сільвестра.

Народныя традыцыі

🔸У народзе святы быў вядомы як заступнік хатняй птушкі, асабліва курэй.
🔸Сяляне ў гэты дзень чысцілі куратнікі, абкурвалі іх духмянай травой.
🔸 Маленькім дзецям у гэты дзень давалі асаблівы пачастунак у выглядзе пеўнікаў.
🔸На Сільвестра стараліся не есці мяса, асабліва курынага.
🔸Верылі: 15 студзеня певень чорнага колеру адкладае яйка.
🔸4 чэрвеня з гэтага яйка з'яўляецца на свет змяіны цар Васіліск.
🔸 Працягваліся гулянні, звязаныя з Калядамі.
🔸Прыкмячалі: на Сільвестра валасы не стрыгуць, інакш яны з галавы ўцякуць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 15 студзеня старанныя, практычныя, адданыя і эканомныя. Насіць ім варта турмалін.

#народны_каляндар