Образование.Советский.Минск
3.03K subscribers
78.2K photos
3.69K videos
20 files
10.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
💫Сузор’е МАЦІ

МАЦІ

Ты прыйдзеш нечакана, як святло
Блакітнай зоркі ў мроіве вясеннім.
Тваіх вачэй адчую я цяпло,
Перад табою стану на калені.
Я абдыму, пяшчотную, цябе,
У твой падол уб'юся галавою.
Рукой пагладзіш ціха па ілбе,
І стану раптам зноўку сам сабою,
Маленькім, неслухмяным, гаваркім.
Ад шчасця скалануся і заплачу...
Табе я абавязан сёння ўсім,
Калі хоць нешта на зямлі я значу.
Алег
Салтук

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Знайшоў старое пакрывала -
І светлы сум працяў мяне.
Яго мая матуля ткала...
Я кросны ў
спомніў, як у сне:

Малюнак дзіўны нараджаўся,
Чаўнок снаваў туды-сюды...
Той каларыт не захаваўся -
Забралі доўгія гады...

У неба звонкае гляджу я,
Дзе сінь бясконцая цячэ.
Там, у раі, мая матуля
Анёлам пакрывалы тчэ.
Міхась
Пазнякоў

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
ДОРОЖЕ ВСЕХ ПОДАРКОВ🔝

👀Вы только посмотрите!
Сколько любви в одном рисунке...


🤱Простое ласковое слово,
Что шепчем с детства мы упрямо,
Два дорогих и милых слога:
Любимая, родная
МАМА!

❤️Ты даришь мир и безмятежность,
Тепло души своей бесценной!
Тебе, тебе - вся в мире нежность
И все сокровища Вселенной!

🌺🌸🌺

В группе продлённого дня СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ 178 под руководством Поплавской Аллы Владимировны в преддверии Дня Матери ребята
🌷 рассказывали о своих мамах,
🌷 учились говорить им комплименты и тёплые слова,
🌷 сочиняли поздравления для мам,
🌷 рисовали мамин портрет,
🌷 делали поздравительные открытки 💐💕

#день_матери #гпд #творидобро #мама
💫Сузор’е МАЦІ

***
Што такое чаканне?
Гэта ведае толькі
мама.
Што такое сустрэча?
Гэта ведае
мама таксама.
І ведае толькі
мама,
Што такое і гора і страта.
Гэта тыя ж чатыры вуглы,
З якіх і складаецца
маміна хата.
Што ж такое шчасце людское?
Весялосць што такое?
А пра гэта сыноў запытайце.
Казімір
Камейша

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

СЛОВА ПРА МАЦІ
Раней за ўсіх яна ўстае,
Пазней за ўсіх кладзецца,
Яна жыве, яна пяе, -
І дзецям лепш пяецца.

Ты рос, як цёплы каласок,
Пры месяцы і зорах.
Пачуеш мілае "сынок",
Хоць будзе і за сорак...

За словам маці ў свет пайшлі
Маленства, мара, мова,
І мір, і мужнасць на зямлі -
Жыцця твайго асновы.

Каб не тужыла па начах, -
Ёй падрастай на ўцеху!
Хай будзе ў матчыных вачах
Пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў
Для роднай, для адзінай.
Адказвай маці на любоў -
Будзь верным, добрым сынам!
Эдзі
Агняцвет

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Дарога -
Шэрая бясконцая нітка
з вузламі памяці.
З гэтай ніткі маці
На прызбе старой хаты
Вяжа і вяжа сустрэчы
І радуецца,
Калі скрыпнуць весніцы,
Калі пачуе знаёмыя крокі,
Калі зможа хоць на хвіліну
Адкласці пруткі
І прынесці на стол пачастунак:
Збан жывой вады - квасу -
І толькі што выцягнуты з печы
Хлеб -
акраец жнівеньскага сонца.
Максім
Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

ТВОЙ ВОБРАЗ

Твой вобраз прасветлы
Стаіць прад вачыма.
І, можа, таму мне
Далёка відно.
Радзімая Маці
І Маці-Радзіма,
Цяпер вы навечна
Зліліся ў адно.
Алесь
Пісьмянкоў

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***

Рыпіць старэнькі калаўрот -
Вецер укруціўся ў спіцы.
Ля матулі дрэмле кот.
Час цячэ па белай нітцы.
Сонца села за акном
У стажок на загуменні.
І ў матулі на ўвесь дом
Свецяць з-пад рукі праменні.
Цемра ўхутала сяло.
Светла ў нас.
Мы не заснулі.
Пэўна, дзённае святло
Спрадзена ў клубок матуляй.
Віктар
Шніп

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***

Жанчына на балконе
Стаіць уранні
з дзіцем.
Нібы
сышлі з іконы...
Вы толькі паглядзіце:
Дзве поўныя даверу
Істоты.
Іх адзінства...
...І, як ніколі,
веру -
У вечнасць
мацярынства.
Уладзімір
Мазго

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект