Образование.Советский.Минск
2.94K subscribers
85.4K photos
4.06K videos
20 files
11K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
🎯 У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ

Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!


🇧🇾Славілі свой край, дарагую Беларусь, 👫выхаванцы дзіцячага сада № 247 разам з педагогам 👩‍🎓Рыбінскай Маргарытай Сяргееўнай. Падчас праходжання квэсту, дзеці:
🔹абагульнілі і сістэматызавалі уяўленні аб Беларусі, яе сталіцы - горадзе-героі Мінску, яго абаронцах;
🔹замацавалі уяўленні аб прыродных сімвалах нашай краіны;
🔹выхоўвалі патрыятычныя пачуцці, грамадзянскасць.


💯Квэст-гульня - гэта сучасная форма адукацыйнай тэхналогіі ў дзіцячым садзе, якая стварае спрыяльныя ўмовы для актывізацыі ў дзяцей цікавасці да пазнавальнай дзейнасці. Акрамя таго, фармат гульні абуджае ў дзецях камандны дух, дзеці вучацца прымаць неардынарныя рашэнні, а таксама ўзаемадзейнічаць з дзецьмі🧐.

#дашкольная_адукацыя
#савецкi
#дзіцячысад247
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

Калі шануеш тую мову
Якую продкі збераглі,
Скажы на ёй такія словы,
Каб у вяках яны жылі.


💯 Асноўнымі формамі работы па папулярызацыі беларускай мовы з дашкольнікамі з'яўляюцца заняткі, гульні-заняткі, каляндарныя народныя святы і забавы, чытанне мастацкай літаратуры, беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе.🧐.

#савецкi_раен
#дашкольнаевыхаванне
#расцём_беларусамі
#дзіцячысад247