Образование.Советский.Минск
2.93K subscribers
86K photos
4.07K videos
20 files
11K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI

1️⃣8️⃣ снежня ў яслях-саду № 314 выхавацель Сазданая Вераніка Юр'еўна правяла занятак "Мой дом".

Выхаванцы старэйшай групы:
🔺здзейснілі падарожжа па кватэры;
🔺даведаліся, з чаго можна прыгатаваць суп;
🔺склалі апавяданне аб сваёй сям'і.

💯Занятак прайшоў вельмi цiкава i пазнавальна!

Вучымся роднай мове разам. ❤️

"Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю".
Я. Колас

#яслiсад314
#дашкольнаяадукацыя
#савецкiраён
🎯 У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - СВЯТА

⭐️Ты запалi y нябёсах зоркi,
Няхай збяруцца на вячоркi,
Чаруюць нас красой нязводнай....
Я гавару на мове роднай. 🇧🇾


📚 Немагчыма ўявiць сабе культурнага і адукаванага сучаснага чалавека, якi б не ведаў гicторыi, звычаяў і абрадаў, мовы свайго народа.
🎶 Музычны кiраўнiк ясляў-саду
№ 314 👩‍🎓 Караеўская Вольга Сцяпанаўна запрасiла 👫 выхаванцаў на вячоркi, каб павучыцца ў нашых продкаў як працаваць, весялiцца, танцаваць, у гульнi розныя гуляць.
Вельмi важна з маленства выхоўваць павагу i цiкавасць у дзяцей да:
🔹 гicторыi роднага краю;
🔹 абрадаў і звычаяў беларускага народа;
🔹 любовi да роднай мовы;
🔹️ развiваць творчыя здольнасці.


📌 Асеннімі і зімовымі вечарамі нашы продкі збіраліся ў якой-небудзь хаце і бавілі час за вясёлымі гульнямі, песнямі, танцамі, жартамі, цікавымі размовамі і, зразумела, працай, напрыклад, рукадзеллем🧶🪡.

#савецкiраён
#дашкольная_адукацыя
#расцёмбеларусамi
#яслiсад314
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!

🎄Важны элемент беларускага Раства - гэта калядаванне. Пачынаючы з вечара 6 студзеня і да самага Вадохрышча, па дварах хадзілі каляднікі-калядоўшчыкі і спявалі калядкі. Калядка-гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. За спевы каляднікаў ўзнагароджвалі манетамі і пачастункамі.

🔔Каляда ў яслях-садзе № 314
была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі вакол ёлкі, цікавымі гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць дзецям, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў.

❗️❗️❗️Галоўная гераіня каляд - «каза». У старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і.

#дашкольная_адукацыя
#савецкiраён
#яслісад314
❄️🌟ПРЫЙШЛА КАЛЯДА
ПАД ЦЯСОВЫ ДВОР!

«Каляда-калядзiца
Прыходзь павесялiцца!😄

☝️Лiчыцца, як правядзеш Каляды, такiм увесь год будзе.

👶👧Таму выхаванцы яслей-садку
No 230 разам з музычным кiраўнiком Пузанавай Марынай Васiльеўнай пакалядавалi на славу:
спявалi,
танцавалi,
весялiлiся,
частавалi адзiн аднаго,
жадалi ўсiм здароўя i дабрабыту.

📌Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах, прызнаныя зараз гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны. 

#савецкiраён
#каляда
#яслiсад230
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добры вечар, шчодры вечар!
Ходзім, ходзім грамадой,
Усіх віншуем з Калядой!


🌟Завяршаюцца калядныя тыдні. Гэты святочны перыяд быў насычаны выдатным настроем, вяселлем і радасцю.
Так, у дзіцячых садках №№ 5, 111, 283, 371 гучалі 🪗калядныя песні, заклічкі, прымаўкі, якія ўслаўлялі Каляду. Адбываліся цудоўныя сустрэчы з Казой, 🐻Мядзведзем, Цыганкай, Бабай-Ягой і іншымі героямі Каляд.
🌟Магічны сэнс свята - багаты стол, падарункі, паходы ў госці, маскарад, таямніцы ды казкі застануцца надоўга ў памяці выхаванцаў👫.

Жадаем вам здароўя, шчасця,
Каб не было нянасця,
Каб ваша хата
Была заўсёды багата!🎉


#савецкiраён
#каляда
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI 🇧🇾!

2⃣1⃣ ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

⭐️Я нарадзiўся беларусам, Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цанiць, любiць!


У дзень роднай мовы 👩‍🎓выхавацель дзiцячага садка №314 Беляева Наталья Генадзеўна запрасіла 👫дзяцей у "Паэтычнае падарожжа". На шляху іх чакалі наступныя станцыі:
🔹 паэтычная, дзе дзеці успаміналі беларускіх пісьменнікаў Янку Купалу, Якуба Коласа і іх творы;
🔹 загадкавая, на ёй дзеці разгадвалі літаратурныя загадкі Васіля Віткі;
🔹 музычная - 🎼 з музыкай, песняй ды гульнёй - усякая справа 😊 весялей!

📌 Мiжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесii ЮНЕСКА i штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта - захоўванне моўнай i культурнай разнастайнасцi у свеце, падтрыманне нацыянальных моў i культур, таксама забеспячэнне права кожнага грамадзянiна карыстацца роднай мовай.

#савецкiраён
#дашкольная_адукацыя
#расцембеларусамi
#яслiсад314
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.


❗️Фальклор - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Аб гэтым ведае👩‍🎓 Рудзінская Таццяна Мікалаеўна, выхавацель яслей-сада № 283. На занятках👫 дзеці з задавальненнем чытаюць і развучваюць:
🔹 забаўлянкі, заклічкі;
🔹 загадкі, прыказкі і прымаўкі;
🔹 песенькі, калыханкі.


📌Адной з адметных асаблівасцей беларускай мовы з'яўляецца літара ў (у кароткае ці «нескладовае»). Больш за тое – гэтая літара стала своеасаблівым сімвалам мовы, у 2003 годзе ёй нават устанавілі помнік у Полацку.

#савецкiраён
#дашкольная_адукацыя
#расцембеларусамi
#яслiсад283