Блогеры Беларуси
1.31K subscribers
21.2K photos
6.84K videos
42 files
10.6K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых

Калі ты сядзіш у адміністрацыі і табе трэба зрабіць выгляд бурлівай дзейнасці, то пачынай змяняць назвы вуліц, прыпынкаў і ўсяго, што трапіць на вочы.

Намаганні мінімальныя, а сайт ёсць чым запоўніць. Ды ў справаздачы галачак натыкаць будзе повад. 👍👍👍
😁1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Добра сказана, прыгожа, кранальна, але....

А што цяпер мы маем? Колькі ў нас беларускамоўных выданняў, тэлеперадач, фільмаў?
Колькі дзяцей вучыцца на беларускай мове? Колькі з тых 10%, што вучацца маюць магчымасць прадоўжыць сваю адукацыю на роднай мове пасля школы?
Колькі людзей размаўляе і спявае калыханкі па-беларуску?

Пф, што казаць, калі канал во завялі на беларускай мове і то трапілі пад пільны кантроль палітолагаў і журналістаў!

Ніхто не аспрэчвае, што пад Польшча не жадала прызнаваць права беларусаў на ўласную мову і культуру. Толькі а зараз у чым прычына, што мы гэта амаль страцілі? Якая прычына ў тым, што пра нацыянальную культуру і "матчыну мову" прапаганда нам расказвае выключна па-руску?

Выглядае крывадушна, таварышы!

Зоя С
👎3👍2🔥1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Не знайшла нідзе магчымасці выказацца наконт форума, каб данесці свае пажаданні, пішу тут, можа хто дасць спасылку якую...

Карацей, хацелася б, каб у матэрыялах БелТА публікавалі спасылкі на старонкі тых блогераў, якія будуць удзельнічаць у форуме. А то прозвішчы і твары зусім незнаёмыя. Адчуванне, што мы ад жыцця адсталі і лепшых блогераў Беларусі не ведаем. Дайце магчымасць пазнаёміцуа, падпісацца..

Загаддзя дзякуй!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Нашым бы піражкам прапагандысцкім павучыцца! Без пагроз, без абзывалак, без надзімання шчокаў амаль 800 К падпісчыкаў.

Кажыце, патрыятычны і палітычны кантэнт не залятае? А можа справа не ў кантэксце, а ў яго падачы?

https://www.tiktok.com/@voenkom.pro?_t=8qEh9rSNLy2&_r=1


Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Год таму мы наведвалі музей у Хатыні разам з сынам і мамай. Такі своеасаблівы візіт трох пакаленняў атрымаўся.

Хачу сказаць, што музей гэты не падобны на музей у прывычным для нас сэнсе. Там больш пра пачуцці, пра пагружэнне ў пэўную сітуацыю, чым пра проста атрыманне інфармацыі.

А такія Юліі з суполкі абшчэственных вар'ятак актывістак няхай сваімі са пісулямі ідуць лесам!
Правільна зрабілі, што напісалі падрабязны артыкул. У такіх выпадках трэба яшчэ і прозвішча агучваць, каб людзі ведалі, каго бокам абыходзіць!

А рэакцыю маналіта на дзеянні галоўнай вар'яткі краіны пасля наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны я ўсё ж чакаю! Не веру я, што ім усё роўна!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Рыгор Азаронак і Аляксандр Дугін учора на стрыме адмянілі права выбару і свабоды волевыяўлення для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

З такой прапагандай і ворагаў не трэба!!! 🤦🏻‍♀️

Зоя С
🔥1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Суполка абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якая бегае па расійскіх чатах з лямантам "Русский язык притесняют!", заяўляе пра нейкую павальную беларусіфікацыю і знікненне шыльдаў на рускай мове.

Адзін з іх на днях нават у чат да Верашчакі зайшоў і запатрабаваў сфатаграфаваць шыльду на вуліцы.

Я, як нармальны чалавек, ніколі не звяртала ўвагі, на якой мове шыльды, бо звычайна людзі счытваюць інфармацыю не задумваючыся, па-якому там напісана.
Але калі папрасілі фота, то прайшлася па некалькіх бліжэйшых вуліцах. Вынікі вы бачыце ☝️
Адзіны надпіс на беларускай мове я знайшла на краме "Родны кут", якая даўно не працуе.

Адсюль вывады, што гэтыя таварышчы з моўных патрулёў ніхто іншы, як банальныя правакатары на заданні!

Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены! Правярайце інфармацыю, якую вам падаюць у сеціве!

Падманшчыкам і правакатарам скажам наша грамадзянскае НЕ!!!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

А вось яшчэ пра работу правакатараў, якія змагаюцца супраць беларускай мовы, прыкрываючы сваю дзейнасць тым, што нібыта расіяне не змогуць арыентавацца ў прасторы і не будуць ведаць, у каго купіць білет на праезд.

Правяла апытанне сярод расіян на сваім творчым канале. Адказы на скрынах 🤷🏻‍♀️

Так што, нетаварышчы абшчэственныя вар'яты актывісты, не рабіце з расіян ідыётаў!

Ні разу не чула, каб хтосьці з іх нешта абразлівае ў бок беларускай мовы сказаў або паскардзіўся, што беларуская мова ім замінае арыентавацца ў горадзе!

Нават наадварот, заўсёды толькі цёплыя водгукі атрымоўваю і пра нашу мову, і пра беларускія песні, і наогул пра Беларусь!

І толькі вам, падшыванцам, цесна тут жыць і ўсё не так! Хрэн вам у вочы і каросту на задніцу! )))
А беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
Дзермант
1. Продвигается инициатива принятия закона "О триединстве русского народа", в котором может быть введена ответственность за отрицание триединства
#ДумкіЎслых

Я, калі чую пра гэта "триединство русского народа", у мяне адразу некалькі пытанняў узнікае:

1. Навошта шматнацыянальнай Расіі ствараць нейкае "русское триединство", якое аўтаматам аддзяляе рускіх ад іншых народаў Расіі?

2. Калі гэта трыадзінства менавіта рускіх, а не ўсходнеславянскіх народаў, то тады сучасных рускіх трэба перайменаваць у Велікаросаў, а месца іх пражывання ў Велікаросію. Бо гістарычнае паняцце "рускі" не супадае з сучасным і атрымоўваецца што рускія ўваходзяць у склад яшчэ адных рускіх, а гэта смешна.

3. Як рускія, каторыя велікаросы растлумачыць іншым сваім народам, чаму яны імкнуцца стварыць нейкае адзінства, не ўзяўшы туды астнія 190 сваіх народаў?

4. Калі велікаросы правядуць нейкае апытанне сярод беларусаў і украінцаў, ці згодныя яны на нейкае трыадзінства. У нас таксама не толькі славяне жывуць і не толькі праваслаўныя. Мы ад іх адказвацца не збіраемся, калі што!

5. Такое вылучэнне ўсходніх славян сярод іншых нацыянальнасцей і народаў часам не падсмерджвае вам душком шавінізму? Проста ў гісторыі было некалі пра выдзяленне вышэйшай расы... Да гэтага часу апомніцца не можам!

👉 Але ж гэта так, толькі пытанні. Проста калі ты нарадзіўся і значную частку жыцця правёў у Краіне Дружбы Народаў, то гэта вось херня з трыадзінствам ў галаве не ўкладваецца ніяк. Ужо прабачце мяне!

Зоя С
👎1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

https://t.iss.one/AzarenokCTV/40509

Паважанае спадарства! Не будзьце як Рыгор! Не паліце грошы дзеля хайпа і праглядаў, а лепш правядзіце іх тым, хто чакае нашай падтрымкі і дапамогі.
Напрыклад, на лячэнне і рэабілітацыю хворых дзетак. Для іх кожны даляр і кожны рубель - крок да надзеі.

Зоя С.
👎1
Forwarded from Верашчака
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Все, что наша оппозиция сделала в эти 30 лет – это сокращение русскоязычного пространства. [.
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎСлых

Аказваецца, не толькі Бондаравай рускай мовы ў Беларусі мала. Яшчэ і гэтыя таварышы ў беларускамоўным кантэнце ўбачылі пагрозу!

А я думаю, якога ляда яны да Верашчакі ўсё чэпяцца!? Аказваецца во яно што! Беларуская мова ў Беларусі - прыкмета апазіцыі. Прыехалі, спадарства, далей мусіць тупік!

А праўда, цікава, дзе гэта рускую мову скарацілі за 30 гадоў? Мо універсітэтаў рускамоўных менш стала? Ці можа працэнт рускамоўных школ скараціўся? А можа кіно пачалі выключна па-беларуску здымаць? Або ў тэлевізары адна беларуская мова гучыць? Дзе? Пакажыце мне хоць адзін прыклад, хоць адну галіну, дзе адбылося скарачэнне рускай мовы!? Языкі б скараціць тым, хто такую ахінею гародзіць вокам не маргнуўшы!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#1917

На адным з манархічных рэсурсаў знайшоўся цікавы, на мой погляд, артыкул пра тое, што адбывалася з уладай у Расійскай імперыі напярэдадні рэвалюцыі.
Не скажу, што нешта новае для сябе адкрыла, але для тых, хто лічыць, што ў развале Расійскай імперыі вінаватыя бальшавікі і Ленін, гэта будзе нечаканым ударам пад дых.

Хаця насамрэч усё лагічна. Невялікая колькасць башавікоў не магла б здзейсніць рэвалюцыю, каб не шэраг перадумоў і здрада тых, каго некалі абапіраўся імператар.

У выніку, бальшавікі проста ўзялі тое, што дрэнна ляжала і выцягнулі краіну з крызісу безуладдзя, вайны і разрухі.

👉 Яшчэ раз звяртаю ўвагу, што матэрыял апублікаваў манархічны рэсурс, таму ківаць на прадузятасць не атрымаецца.

https://xn----7sbbz2c8a3d.xn--p1ai/myth/fevral-1917-istoriya-predatelstva-gluposti-i-izmeny-chast-2
👍2
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Ну і шуму Рыгор падняў з гэтай бульбай! А ўсяго і трэба было прааналізаваць сітуацыю і растлумачыць спакойна людзям чаму так адбываецца.

👉 Маўляў, максімальныя цэны крамам абмежавалі, таму яны закупляюць самую танную бульбу, не вельмі добрай якасці, мыюць яе і на мытую накручваюць цану.

* Прычына можа быць іншай, гэта чыста аўтарская версія

Растлумачылі б, звярнуліся да людзей з просьбай зразумець сітуацыю і не падымаць паніку - і ўсё, было б ціха і спакойна.

А то гвалт паднялі, абазвалі ўсіх жырабасамі, шавіністамі, паядальнікамі фекалій і ўсяк няхораша. Яшчэ і Каліноўскага ў кучу прыплялі))) Хіба гэта нармальна?

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Вось адказ, чаму ў Маскве маскіруюць Маўзалей і чаму правакі так старанна прасоўваць ідэю закапаць Леніна.

Ленін - быў і застаецца для людзей сімвалам! Сімвалам ідэй справядлівасці, сімвалам больш 70-ці год існавання магутнай сацыялістычнай дзяржавы, якая перамагла фашызм і выйшла ў космас, сімвалам магчымасці новага ладу жыцця народаў, дзе кіраваць будзе не капітал, а чалавек.

👉 Пакуль у памяці людзей жыве гэта гістарычная асоба - ідэі сацыялізма, дыктатуры пралетарыята, звяржэння ўлады імперыялістаў будуць таксама жывыя і будуць рэальнай пагрозай навісаць над буржуямі ўсіх масцей.

І, мяркуючы па тым, што зараз адбываецца, буржуям ёсць чаго баяцца!

https://t.iss.one/kompartya/7295?single

Зоя С
👍3
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых
Газета "Витебский пролетарий", 1930 год.

👉 Чытаю артыкул і разумею, што апісана сітуацыя сучасных беларускамоўных школ, дзе з беларускага толькі падручнікі.

Калі мой сын вучыўся, то ў школе працаваў калектыў яшчэ савецкіх настаўнікаў, якія былі хадзячым узорам правільнай літаратурнай беларускай мовы, як і падабае інтэлігентнаму чалавеку на вёсцы. Беларуская мова гучала ў школе не толькі падчас урокаў, але і ў паўсядзённым жыцці, у дакументазвароце, на мерапрыемствах, яна была мовай школьнай інфармацыйнай прасторы.

👉 Маладых настаўнікаў да працы ў беларускамоўных школках і садках не рыхтуюць. Прыходзяць спецыялісты, якія толькі што чытаць і разумець па-беларуску здольныя. Ніякай вольнай размовы з вучнямі ці выхаванцамі на беларускай мове ў іх не атрымліваецца.
Школьныя мерапрыемствы, асяроддзе, зносіны з дзецьмі - усё толькі па-руску.

Так што нават тыя 8% дзяй, якія вучацца ў беларускамоўных школах, не маюць магчымасці цалкам пагрузіцца ў беларускамоўнае асяроддзе.

Зоя С
👍1👎1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

🤷🏻‍♀️ Я пераглядаю розныя рэсурсы, іх ацэнку гістарычных падзей і асоб і заўважыла, што інфармацыйная прастора падзяліла грамадства на тры часткі:

1. Людзі савецкага часу. У іх ацэнка ідзе з сацыялістычных пазіцый, наколькі тая ці іншыя гістарычная з'ява была на карысць народа, якія свабоды адстойваў той ці іншы персанаж.

2. Сучасная прапаганда, у асноўным гэта пакаленне 90-х і плюс. У іх падзеі ацэньваюцца па сваёй лаяльнасці да Расіі і супрацьстаянні з Захадам. Не важна, якія сацыяльныя ідэі стаялі на чале, не важна, што адстойваліся інтарэсы дваран ці цара - калі гэта рускі цар ці рускія дваране, то ўсё добра. Дрэннай была толькі мясцовая шляхта. Карацей, нейкі капіталістычна-нацыяналістычны падыход

3. Прапаганда, якая фінансіруецца захадам і тыя, хто на ёй вырас. Там падыход той жа, толькі з ухілам супраць Расіі. Ні пра якую сацыяльную справядлівасць і ацэнку падзей з гэтага погляду размовы таксама няма. Гістарычныя асобы характарызуюцца па нацыянальнасці, па іх супрацьстаянні з Расіяй, а ніяк не з боку гледжання ідэй справядлівасці і думак пра народ.

На прыкладзе асобы Каліноўскага гэта выглядае так:

- Для першых ён барацьбіт за паляпшэнне долі сялян, паслядоўнік ідэй народнікаў, рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, патрыёт сваёй Радзімы.

- Для другіх - бунтар, які меў нахабства выступіць супраць рускага цара, паляк, а значыць русафоб.

- Трэція лепяць з яго нейкага нацыянальнага лідэра, барацьбіта супраць Расіі, ізноў жа, ні слова не кажучы пра чырвоную плынь паўстання і ідэі сацыяльнай справядлівасці.

👉 З гэтага ўсяго раблю вывад, што сучасную гісторыю выкручваюць выключна пад інтарэсы капіталістычнай сістэмы - як мага менш акцэнтаў на класавай барацьбе і ідэях справядлівасці і перасоўванне іх на нацыяльнае супрацьстаянне.

Як чалавеку савецкіх поглядаў, зразумела, што мне гэта не падабаецца. Таму ведаеце што, ідзіце вы ўсе лесам! Для мяне Каліноўскі - чырвоны рэвалюцыянер, які падняў паўстанне супраць буржуяў. Проста нарадзіўся крыху не ў свой час, ранавата было, таму і не здзейсніў тое, аб чым марыў.

Зоя С
🔥2