Манеты Пятра
Расейская манета, на ўсходніх тэрыторыях сучаснай Беларусі, умацавалася яшчэ ў першую чвэрць 18 стагоддзя, пра што сведчаць шматлікія згадваннi ў дакументах:
28 ліпеня 1729 г: "Попретщизна (падатак на зямлю) с прута жилого - по злотых два куренции тутэйшей, то ест половице рублями и копейками, а друга половица тынфами и шостаками".
4 красавіка 1714 г. гарадскі суд Віцебска пратакалюе страты маёнтка Савіна, разрабаванага шляхціцам Львом Рэу́там. У пераліку крадзеных рэчаў згаданыя парахаўніцы коштам у "гривны две - злотых 2".
Адна расейская грыўна раўнялася, як і злоты, 30 грошам або 10 расейскім капейкам, раўнасільным 30 грошам.
3 жніўня 1771 г. улады Крычава фіксуюць цэны на збожжа: "Осмина ржи - 40, ячменя - 28, гречихи - 24, овса - 16, конопли - 16, пшеницы - 60 злотых русских).
Рынак працягваў карыстацца дзяржаўнымі грашыма, але ўжо з сярэдзіны 18 стагоддзя расейская манета пачынае выцясняць любыя іншыя манеты не толькі на ўсходзе, але і ва ўсіх іншых частках ВКЛ.
Так, у сабранай з гарадзенцаў 5 траўня 1794 г. кантрыбуцыі расейская манета склала 89,5% усіх манет:
"Различность монет есть следующая: 2652 червонца (дуката) на 7976 рублев. Галанскими талерами на 285 рублев. Прусскими талерами на 117 рублев. Польскими злотыми и полузлотыми на 1846 рублев. Целковыми рублями на 20.211 рублев. Русскою мелкою монетою на 71.137 рублев. Всего на 101.552 рублев".
Рубель, які як манета з'явіўся толькі пры Пятры, у нас звалі рубельнікам, рублевіком, цалковым рублём, манетай рублёвай.
#нумiзматыка #Расея
VKN

👍14❤3👎1
Калекцыянаванне манет, асабліва сучасных, непарыўна звязана з каштоўнымі металамі, з інвестыцыямі, бо кошт металу ўплывае на кошт манеты не менш, чым кошт калекцыйны.
На сённяшні дзень срэбра падскочыла ў кошце аж да 90 долараў за ўнцыю - 31.1 грам (Пра золата нават казаць залішне. Яно ўжо нешта непаступнае для простых смяротных) і гэта моцна паўплывала на кошты манет.
У гэтым выпадку мы разгледзім сучасныя манеты Беларусі і змену іх коштаў.
Так, калі я толькі-толькі пачынаў займацца нумізматыкай у не вельмі далёкім 2021 годзе, 10 рублёў з Багдановічам каштавалі ў раёне 50 рублёў, цяпер іх знайсці танней, чым за 150, а то і за 200 будзе амаль немагчыма. "950-годдзе Менска" у тым жа годзе мелі кошт у раёне 125 рублёў. Сёння манета пайшла далёка за 300.
Далей будзе прыведзена параўнанне коштаў некаторых манет некалькі гадоў таму і сёння:
"120-годдзе Якуба Коласа"
120 р. у 2022 і 300+ у 2026.
"200-годдзе Дуніна-Марцынкевіча"
55 р. у 2022 і 120+ у 2026.
"200-годдзе Станіслава Манюшкі"
90р у 2023 і 300+ у 2026.
"Стралец 2013"
135р у 2024 годзе і 250+ у 2026.
"Кобрынскі строй"
220 р. на касе нац.банка у кастрычніку 2025 года і 300 на той же касе на сённяшні дзень.
З аднаго боку файна, калі рэчы, якія мяркуюць пад сабой каштоўнасць, становяцца каштоўнымі фактычна, але з другога калекцыянаваць манеты становіцца ўсё цяжэй.
Таму, калі планавалі нешта купіць, то лепш з гэтым паспяшацца, бо срэбра яшчэ і блізка не дасягнула сваёй "справядлівай" цаны.
#Беларусь #нумiзматыка

👍16
Падборка траякоў Баторыя манетных двароў Гданьска, Олькуша, Рыгі, Вільні, Познані.
Згодна статутам ВКЛ за 3 гроша, у той час, можна было купіць гуся, дзве курыцы або трох галубоў.
Для параўнання лебедзь абыйшоўся б у 180 грошаў, казёл і каза ў 5 і 20 грошаў, за карову 50, за працоўнага каня 60, а каршак абыйшоўся б вам аж у 300 грошаў.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая

❤12👍5🔥4