Учительская
3.93K subscribers
2.26K photos
70 videos
868 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
Download Telegram
#КУДЫПАЙСЦІ

Сабралі для вас імпрэзы, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні 💛

🌸 Сёння і заўтра ў Батанічным садзе праходзіць сямейны фестываль «Твой дзень». Для дарослых будуць лекцыі ад вядомых дактароў, пляцоўка з рознымі майстар-класамі, стаяннем на цвіках, духоўнымі практыкамі. Для дзяцей: пенная вечарынка, азотнае шоу, тэатральныя пастаноўкі, гульнявыя пляцоўкі. Таксама арганізатары абяцаюць добрую музыку, смачную ежу і кветкі.

👗Таксама на гэтых выходных праходзіць «Open Шкаф». Вам абяцаюць: селектыўны вінтаж, гаражны распродаж, калекцыйны вініл, дызайн праекты адзення і аксесуараў, антыкварыят, вінтажны посуд і прадметы інтэр'еру, велізарны фуд-корт.

🎨 Завітайце на тыдні ў музей Азгура на выставу «Мне не сумна». Ігар Нікалаенка – малады аўтар, які працуе на мове канцэптуальнага мастацтва. Натхніцеся тонкімі выказваннямі пра штодзённасць, створанымі з дапамогай фатаграфіі, плакатаў і арт-аб’ектаў.

🖼 Калі хочацца пагрузіцца ў больш знаёмае мастацтва, наведайце выставу «150 гадоў імпрэсіянізму. Вялікія майстры». У цэнтры ўвагі – рэпрадукцыі палотнаў такіх майстроў, як Каміль Пісара, Эдгар Дэга, Пʼер Агюст Рэнуар і іншых, якія адыгралі вядучую ролю ў станаўленні і развіцці імпрэсіянізму.

🧵18 ліпеня завітайце разам з дзецьмі на майстар-клас «Нацыянальнае беларускае праз прызму сучаснага мастацтва» з удзельніцай выставы па выніках Міжнароднага фестывалю «Тэкстыльны букет», мастачкай Вікторыяй Валюк. Зробіце свой прадмет мастацтва з выкарыстаннем сімвалаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці – ільну і беларускай мовы. Неабходная рэгістрацыя па спасылцы, падрабязнасці пра мерапрыемства тут.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні❤️

🌟Зарадзіцеся яскравымі фарбамі на выставе „Энергіі колеру”. У мастацкай галерэі №8 прадставілі каля 30 карцін лічбавага жывапісу мастака-касміста Уладзіміра Баланчука ў дызайнерскім афармленні.

🌟Натхніцеся творамі вядомай беларускай мастачкі Галіны Крываблоцкай на выставе „Над гарызонтам”. Габелены, графіка і калажы творцы поўныя лёгкасці, святла і паветра.

🌟Паспейце завітаць у „Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” на праект „Посцілкі+”. Посцілкі магчыма разглядаць як універсальны інструмент для стварэння прыгожай і ўтульнай прасторы хаты, а таксама як унікальную „капсулу”, што захоўвае традыцыйныя веды і яднае пакаленні, кажуць арганізатары.

🌟Калі любіце творчасць вядомага Уладзіміра Жбанава, наведайце выставу „Гарадскі летапіс у бронзе”. У экспазіцыі прадставілі работы са збораў сям’і мастака і фондавых калекцый музеяў Беларусі.

🌟Абавязкова завітайце ў Нацыянальны мастацкі на выставу „Рака часу”. Мастацтва, якое стваралася на працягу больш за сто гадоў, дазваляе адчуць атмасферу розных эпох, пазнаёміцца ​​з эвалюцыяй густаў мастакоў і грамадства, ажыццявіць падарожжа ў часе, падкрэсліваюць арганізатары.

Файных выходных, даражэнькія!
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

💎 Наведайце праект „Слоўнікавы запас” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Выстава расстаўляе акцэнты, вызначае актуальныя для беларускага мастацтва напрамкі. Праект — цудоўная магчымасць прыняць свет мастацтва ў якасці Сусвету з бясконцай колькасцю зорак, планет і іншых касмічных целаў.

💎 Там жа паглядзіце на „З’яву” Захара Кудзіна. Гэты праект — спроба асэнсаваць феномен творцы, які за свой кароткі жыццёвы шлях стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.

💎 Паспейце на выставу фотаздымкаў, прымеркаваную да Дня народзінаў Мінска, „Мае негатывы. Разабраць”. Архівы не павінны проста пыліцца на паліцах, у цёмных скрынях, яны павінны «гаварыць», падкрэсліваюць арганізатары. На выставе пабачыце шмат здымкаў нашага горада, якія зрабіў фотакарэспандэнт і творца Анатоль Каляда.

💎 Калі вам хочацца наблізіць утульную восень, завітайце на выставу мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі „Па паверхні вады, па краі восені”. Мастак працуе ў розных жанрах, натхненне шукае і знаходзіць у самых розных сферах, але яго творчай ментальнасці найбольш блізкія пейзаж і нацюрморт, любімая тэхніка — акварэль, кажуць арганізатары.

Файных выходных! ❤️
#КУДЫПАЙСЦІ

Падборка імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

🍁 Абавязкова наведайце „Восеньскі салон”. Асноўная задача праекта — папулярызацыя мастацтва і знаёмства гледачоў з творчасцю маладых мастакоў Беларусі. Наведвальнікі таксама могуць прагаласаваць за работу, якая найбольш спадабалася.

🍁Завітайце на выставу „Наш маршрут”, арганізаваную ў супрацоўніцтве з вядомай „Глебаўкай”. Мэта праекта — стварыць ўмовы для падтрымкі творчых здольнасцяў моладзі і пазнаёміць грамадства з архітэктурным асяроддзем і асаблівай атмасферай беларускіх гарадоў і вёсак.

🍁Пашукайце натхненне на фотавыставе „Запределье” Валерыя Сібрыкава. Аўтар здымае на інфрачырвоную фотастужку, дыяпазон светлавой адчувальнасці якой выходзіць за межы бачнага чалавечым вокам дыяпазону даўжыні хвалі святла, апавядаюць арганізатары.

🍁А на выходных завітайце на Open Шкаф. Вам абяцаюць: вініл і антыкварыят, вінтаж, дызайн маркет і шмат чаго яшчэ.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні🔥

🍁 «Настройся і адчувай» — выстава сучаснай беларускай мастачкі Жасміны Германавай. Яе творы выкананыя ў такіх стылях, як канцэптуалізм, абстракцыянізм, экспрэсіянізм і сімвалізм. У кожнай рабоце мастачкі адчуеце характар і асаблівую энэргетыку.

🍁 Натхніцеся беларускай прыродай на персанальнай фотавыставе Ганны Куташэнкі «Мой край задуменны і пяшчотны». У экспазіцыі — панарамныя здымкі і краявіды самых розных куткоў нашай Радзімы, якія зачароўваюць, прыносяць пачуццё свабоды і бясконцасці, падкрэсліваюць арганізатары.

🍁 Завітайце на выставу жывапісу «Крыніцы» ў галерэі «АртХаос». Маладыя мастакі Сяргей Ашух і Міраўлад Палачыч ілюструюць сваё аўтарскае бачанне свету вельмі па-рознаму, а аб'ядноўвае іх канцэптуальны кірунак.

🍁 Загляніце ў сябе на выставе Надзеі Хмыль. Праект «Вельмі прыемна, Надзя» ўздымае тэмы інтраспекцыі, пошуку ідэнтычнасці, праблемы погляду Іншага. Мастачка выкарыстоўвае малюнкі, фотаздымкі, мультымедыйныя аб'екты, рэдзі-мэйды і г.д. Выставе ўласцівая камернасць, інтымнасць, аўтарка смела дзеліцца асабістым, спадзяючыся на спагадлівасць гледача.

Файных выходных! 💛
#КУДЫПАЙСЦІ

Падборка выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

🍁 Паглядзіце на „Знітаваную прастору” — персанальную выставу жывапісу Анатоля Отчыка. Творы мастака вельмі разнастайныя, экспануюць як рэалістычныя пейзажы, партрэты, нацюрморты, тэматычныя карціны, так і кампазіцыі, блізкія да канцэптуальнага і абстрактнага мастацтва.

🍁 Абавязкова наведайце новую выставу ў Музеі Якуба Коласа „Космас — наш!”. Язэп Драздовіч — першы беларускі мастак, які звяртаецца да тэмы космаса ў сваёй творчасці. Менавіта ў гэтай тэме Драздовіч праявіў сябе не толькі як мастак, але як літаратар і даследчык. Дарэчы, менавіта Драздовіч напісаў першую на Беларусі кнігу па астраноміі „Нябесныя бегі”.

🍁 У Нацыянальным мастацкім натхніцеся акварэльнымі работамі Аляксандра Лакоткі — мастака, у творчасці якога спалучаюцца жывапіс, архітэктура і навука. Яго работы адлюстроўваюць маляўнічы каларыт беларускай прыроды розных рэгіёнаў і яе асаблівы настрой.

🍁 А калі захочаце яшчэ больш паглыбіцца ў прыгажосць роднай Беларусі, завітайце на выставу “Сямён Дамарад. Краявіды радзімы”. Творы мастака зробленыя ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым складаныя па вобразнай сістэме, надзвычай рамантычныя і паэтычныя. 

Файных выходных!
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні🔥

🍁Завітайце ў галерэю FARBA ды натхніцеся праектам «Осень? Очень!». У яго аснове творы беларускіх аўтараў, якія адлюстроўваюць восеньскую тэматыку ва ўсіх яе фарбах і формах - ад залатых палёў да задуменных дажджлівых вуліц. Зірніце на восень скрозь прызму розных асацыяцый!

🍁Калі вам не хапае колераў, абавязкова наведайце яркі і загадкавы свет Дзяніса Еўціхіева на яго персанальнай выставе «Жывое жыццё». У сваіх работах мастак даследуе ўзаемасувязі сентыментальнасці і візуальных адчуванняў жаночых вобразаў.

🍁Зазірніце ў сябе на выставе Галіны Івановай «Вершы на неба». Вось што мастачка кажа пра свой праект: «Гэтая выстава прадстаўляе зборнік маіх вершаў, казак і апавяданняў, увасобленых на палатне. Для мяне жывапіс - гэта спосаб выказаць свайго ўнутранага казачніка. Разнастайнасць мастацкіх вобразаў на гэтай выставе - гэта вершы і гісторыі, нашэптаныя мне небам».

🍁Натхніцеся творамі Ірыны Гаспадарскай на выставе «П’еса для пэндзля». Творы мастачкі можна аднесці да своеасаблівага жанру фэнтэзі ў жывапісе: аўтарка перапрацоўвае міфалагічныя і казачныя матывы, але больш канцэнтруецца не на наратыўнай частцы, а на візуальных характарыстыках герояў, або на адлюстраванні асяроддзя для «п’есы» стварае своеасаблівыя дэкарацыі з гарадскімі матывамі, кажуць арганізатары.

Файных выходных, шаноўныя💛
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

🍁 Завітайце на выставачны праект у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Новы погляд імпрэсіяністаў на пейзаж, пераасэнсаванне канонаў цялеснай прыгажосці ў работах Гагена, унутраны свет чалавека і яго страхі ў экспрэсіяніста Мунка, авангардныя ідэі Грыса, Клее і Кандзінскага — усё гэта стала натхненнем для распрацоўкі праекта, кажуць арганізатары.

🍁 Пашукайце натхненне на выставе „Лірыка восеньскага настрою”. Убачыце разнастайныя пейзажы, якія адлюстроўваюць далікатную прыгажосць, меланхалічныя, а недзе і яскравыя, фарбы прыроды, якая так цудоўна раскрываецца восенню.

🍁 Паглядзіце на праект Кацярыны Жучэнкі. У экспазіцыі вы ўбачыце серыю эцюдаў, створаных мастачкай за мінулы год. У іх аўтарка раскрывае свае ўсведамленні і запрашае пераасэнсаваць стаўленне да штодзённасці, знайсці адказы, асацыяцыі і эмоцыі, якія ўзнікаюць, калі глядзіш на простыя сцэны, пішуць арганізатары.

🍁 Паспрабуйце зразумець „Тонкі свет” Наталлі Шапавалавай. У чацвер у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адкрыецца персанальная выстава беларускай мастачкі, якая стварае асаблівыя вобразы, якія дазваляюць больш глыбока зразумець уласныя пачуцці і эмоцыі.

Файных выходных!
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

🍁Паглядзіце на „Чароўную тканіну прыроды Івана Дмухайлы”. У экспазіцыі каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага і збору сям'і мастака. Краявіды майстра ўвасабляюць гарманічную панараму суіснавання чалавека і прыроды.

🍁Завітайце на новую выставу Анатоля Отчыка „Нерухомае імгненне”. Паспрабуйце паглыбіцца ў свет, дзе прырода і філасофія, традыцыі і сучаснасць пераплятаюцца ў адзінай мастацкай мове. Абстрактныя работы майстра дакладна не пакінуць абыякавымі, справакуюць глыбокія разважанні і ўнутраныя пошукі.

🍁Натхніцеся фотаздымкамі Анатоля Кухарчука на выставе „Горад”. Вось крыху разважанняў перад наведваннем: „Чалавек - стваральнік. Усю сваю гісторыю ён змяняе свет вакол сябе. Парадокс у тым, што чым больш ён змяняе сваё асяроддзе, тым больш гэта асяроддзе змяняе самога чалавека. Гарады, у якіх мы пражываем, таму прыклад”.

🍁Наведайце выставу „Андрэй Заспіцкі. У сэрцы — Беларусь” у Нацыянальным мастацкім. Манументальным і станковым творам скульптара уласцівыя арыгінальнасць мастацкіх рашэнняў, выразнасць пластычных форм, узбагачанасць кантрастамі святлаценю, пранікненне у характары герояў, рамантычная ўсхваляванасць і ўзнёсласць вобразаў, кажуць арганізатары.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні💛

🍁Завітайце ў музей Азгура на выставу „Сігізмунд Антонавіч Юркоўскі. Аб’ектыў эпохі”, дзе паказваюць фотаздымкі 19-га стагоддзя. Майстар спрабаваў сябе ў розных відах і жанрах фатаграфіі, а таксама працаваў над удасканаленнем фотатэхнікі і фатаграфічнага працэсу.

🍁Наведайце „Postskriptum. Восеньскі Салон”. Выстава дазволіць больш глыбока пазнаёміцца ​​з найбольш цікавымі напрамкамі сучаснага мастацтва і ўбачыць выбраныя творы розных перыядаў.

🍁Натхніцеся дзіцячым поглядам на свет праз праект „Малюем каля карціны”. Яскравыя, шчырыя і прыгожыя творы, якія зрабілі навучэнцы студыі "У госці да Цюбіка”, дакладна падымуць вам настрой.

🍁У суботу схадзіце з сябрамі на арт-квіз у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Квіз прапануе ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў свет мастацтва. Удзельнікі сутыкаюцца з пытаннямі пра вядомых мастакоў і творы, пра гістарычныя перыяды і стылі. Патрэбная рэгістрацыя, падрабязнасці тут.

🍁Там жа наведайце аўтарскую лекцыю магістра гісторыі мастацтваў Лізаветы Філімонавай «Ад салона да салонаў: з гісторыі мастацкіх выставаў» (у рамках выставы «Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага»). Патрэбная рэгістрацыя, глядзіце падрабязнасці тут.
#КУДЫПАЙСЦІ

Выставы і лекцыя па мастацтве. Падборка імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні
🔥

🍁Завітайце ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, каб паглядзець на „Цёплыя адносіны”. Гэтая выстава – спроба раскрыць патрэбу чалавека ў сацыяльным узаемадзеянні, зносінах і станоўчых эмоцыях.

🍁Там жа ў чацвер наведайце куратарскую экскурсію з Дзінай Даніловіч па выставе „Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага”. У творах сучаснікаў ідзе канцэптуальнае пераасэнсаванне мастацкай спадчыны знакавага перыяду еўрапейскага мастацтва канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Патрэбная рэгістрацыя.

🍁У Нацыянальным мастацкім паглядзіце на „Метамарфозы колеру і вобразаў” на персанальнай выставе Леаніда Леанідавіча Мядзведскага. Яго жывапіс — аўтарская імправізацыя, дзе ўсё пабудавана на эмоцыях і пачуццях. А большасць твораў напісаная з натуры.

🍁Натхніцеся „Асаблівым дарам” — творамі мастакоў з сацыяльных пансіянатаў. Большасць з аўтараў не маюць прафесійнай мастацкай падрыхтоўкі і не прытрымліваюцца ніводнага з вядомых стыляў. Аднак усе гэтыя творы зачароўваюць, гэта – своеасаблівая інтэрпрэтацыя нашага далікатнага свету, загадкавага, іншага, у якім можна прачытаць перажыванні, мары і надзеі па-свойму таленавітых мастакоў, кажуць арганізатары.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні💛

🍁Завітайце ў Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва на выставу жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі "Паэма зямлі беларускай". У беларускі пейзаж мастак унёс сваю эстэтыку, характэрнай рысай якой з’явілася спалучэнне панарамнай кампазіцыі, эпічнасці пейзажу са свабоднай жывапіснай манерай і тонкай каларыстыкай, кажуць арганізатары.

🍁У галерэі „Універсітэт культуры” працуе файная выстава проекта "Палітра магчымасцяў", да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю. Праект паказвае творы праз свет шчырых і таленавітых людзей, а таксама сілу волі і духа.

🍁30 лістапада завітайце на канцэрт "Сем карцін Густава Клімта", арганізаваны сумесна з беларуска-французскай асацыяцыяй "Жыццё ў музыцы" пад кіраўніцтвам кампазітара Георгія Сасноўскага. Наведаць канцэрт можна па ўваходным квітку ў музей.

🍁1 снежня паслухайце лекцыю „Чаму Ван Гог адрэзаў вуха?”. Ван Гог — хіба што самая загадкавая фігура ў гісторыі мастацтва і яго ўвесь час даследуюць! На лекцыю патрэбная рэгістрацыя, падрабязнасці тут. Таксама паглядзіце творы з класнага праекту „Рэха мадэрнізму” ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні🔥

🌟Завітайце на выставу „Пятрусь Броўка без гальштука” ў Музеі беларускай літаратуры. Экспазіцыя расказвае пра жыццё творцы, сустрэчы з сябрамі на лецішчы ў Ждановічах, паездкі ў Пуцілкавічы і побыт у мінскіх кватэрах. Здымкі, асабістыя рэчы, рукапісы і нават хатні пінжак паэта дапамогуць наведвальнікам убачыць Петруся Броўку за кубкам гарбаты, у размовах з блізкімі, сярод сваіх “агародзікаў” у Каралішчавічах.

🌟А ў 9-га снежня там жа наведайце імпрэзу да Дня народзінаў Максіма Багдановіча „Светлыя згадкі…”. Новыя факты з жыцця сям’і Багдановічаў, унікальны аўтограф на кнізе “Вянок” і галінкі радаводнага дрэва, а таксама музычная частка — любімыя класічныя творы паэта і інструментальныя апрацоўкі песень у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард”.

🌟З 12 снежня па 15 студзеня наведайце „Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3d-паштовак”. Натхніцеся святочнай атмасферай ва ўтульнай сядзібе ХІХ стагоддзя і зрабіце творы сваімі рукамі. Будуць прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, драўляныя спілы, а таксама розныя дэкаратыўныя элементы. Майстар-клас разлічаны на ўсе ўзроставыя групы ад дзяцей да людзей старэйшага ўзросту, кажуць арганізатары.

🌟Паглядзіце новы праект у Цэнтры сучасных мастацтваў «Триада. Скульптура-архитектура-город». Экспазіцыя дэманструе формы сінтэзу архітэктуры і скульптуры, якія раскрываюць эстэтычны патэнцыял гарадскога асяроддзя, ствараючы гарманічнае ўзаемадзеянне паміж рознымі відамі мастацтваў.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні💛

🌟15 снежня паглядзіце „Казкі ў Траецкім”. У Музеі беларускай літаратуры з’явіцца чароўны куфар, які расчыняць батлейшчыкі „Дома з марамі”. Куфар паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Прэм’ера пазнаёміць вас і дзетак з творчасцю паэта Аркадзя Куляшова.

🌟У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў наведайце выставу „АБСТРАШКА и абстрактная АЗБУКА” — прэзентацыя новай кнігі пра абстрактнае мастацтва для дзяцей. На выставе прадставілі арыгінальныя палотны, якія сталі ілюстрацыямі да кнігі. „Унутраная прастора дзіцяці такая ж вялікая, як і ў дарослага. А патэнцыял яго развіцця - бязмежны. Маленькаму чалавеку патрэбна дапамога ў вызначэнні і ўдасканаленні яго талентаў, падрыхтоўцы і рэалізацыі плана навучання”, — мяркуе аўтар Сяргей Дождж.

🌟З 19 снежня завітайце на „Каляровы фэст” у Галерэі Міхаіла Савіцкага. Паглядзіце на габелены беларускай мастачкі Наталлі Сухаверхавай, у якіх шмат сэнсаў, але якія адрозніваюцца візуальнай яснасцю формы, сюжэтнасцю і тэматычнай вызначанасцю.

🌟20 снежня наведайце выставу Аляксандра Трускоўскага “[Не]асабістае пытанне”. Мастак, выкарыстоўваючы шкло як гісторыю, “канцэнтраты”, “цытаты” калісьці створаных работ, праяўляе не толькі яго “нябачную сутнасць”, але таксама фармулюе вельмі асабістае выказванне, прад'яўляе сваю праўду, інтуітыўна вызначаную дакладнасць – тое, што немагчыма прагаварыць/ артыкуляваць, апаядаюць арганізатары.
#КУДЫПАЙСЦІ на канікулах

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія можна наведаць на канікулах з дзецьмі, зарадзіцца святочнай атмасферай🎄

🌟СЁННЯ наведайце Калядную імпрэзу ў Літаратурным. Паўдзельнічайце ў абрадзе калядавання (бярыце з сабой прысмакі), а таксама ў спеўна-танцавальнай праграме (пачуеце беларускія народныя калядныя песні, інструментальную музыку і патанчыце як нашыя продкі).

🌟Завітайце ў Дом Раства. Гэта інтэрактыўная прастора для дзяцей і дарослых, якая дапаможа цалкам пагрузіцца ў навагоднюю атмасферу! Тут ідзе снег, пахне мандарынамі і шмат актыўнасцяў: злавіце для сябе і запусціце для іншага бумеранг падарункаў, знайдзіце выйсце ў люстраным лабірынце, станьце вядучым навагодняга радыё, зазірніце у камору Гары Потэра.

🌟Прагуляйцеся па Калядным кірмашы. Набудзьце навагоднія цацкі і падарункі, духмянае імбірнае печыва і іншыя прадукты. Кожную суботу на кірмашы працуе рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі. Усе госці змогуць сфатаграфавацца з навагоднімі персанажамі, або на тэматычнай навагодняй фотазоне.

🌟Паўдзельнічайце ў тэатральнай імпрэзе ў Камерным драматычным тэатры „Па слядах Новага Года”. Дзеда Мароза абабралі. Свята не адбудзецца. А дзеці перастануць верыць у Казку. Але Снягурка прыдумляе небяспечны і захапляльны спосаб вярнуць тое, што скралі…

🌟Па 15 студзеня наведайце „Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3d-паштовак”. Натхніцеся святочнай атмасферай ва ўтульнай сядзібе ХІХ стагоддзя і зрабіце творы сваімі рукамі. Будуць прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, драўляныя спілы, а таксама розныя дэкаратыўныя элементы. Майстар-клас разлічаны на ўсе ўзроставыя групы ад дзяцей да людзей старэйшага ўзросту, кажуць арганізатары.

🌟Завітайце ў музей „Краіна міні” на навагоднія экскурсіі. У экспазіцыі 22 славутасці Беларусі, да якіх вы можаце адправіцца тут і зараз! Таксама ёсць зона віртуальнай рэальнасці, дзе можна ўбачыць у здымцы 360 больш за 20 архітэктурных збудаванняў нашай краіны, як звонку, так і ўнутры.

🌟2 студзеня адпраўляйцеся на Свята "‎Пад ялінкай"‎. Атрымайце асалоду ад жывой музыкі і традыцыйных танцаў, батлейкі і калядных абрадаў ды забаваў. Вас ужо чакаюць любімыя героі зімовых святаў і мноства падарункаў. Навошта беднага ката пякуць у печы, адкуль у вашую хату ідуць Цары? Адказы шукай у Дукорскім маёнтку, пераконваюць арганізатары.
Нашыя вынікі года🔥

Дарагія падпісанты і падпісанткі! Шчыра дзякуем вам за падтрымку, актыўнасць і натхненне! Глядзіце на картах нашыя вынікі года, а ніжэй асноўныя моманты:

📆 Мы зрабілі для вас ажно два адвэнты, дзе сабралі шмат цікавага і карыснага! Каб дапамагчы настроіцца напярэдадні навучальнага года стварылі #жнівеньскі_адвэнт. А каб пагрузіць вас у святочную атмасферу — #калядны_адвэнт

📊 У рубрыцы #аналітыка мы якасна апрацоўвалі вельмі шмат інфармацыі, каб вы маглі ў даступнай і зразумелай форме яе атрымаць.

💻 #онлайн_магчымасці збіралі ў сабе крутыя інструменты, якія дапамагаюць у працы, навучанні і жыцці.

🎨 У штотыднёвых пастах #кудыпайсці рэкамендавалі, якія файныя культурныя імпрэзы наведаць.

📖 Праз  #дзень_у_гісторыі вы маглі даведацца пра важныя даты ў Беларусі і свеце, Дні народзінаў нашых культурных дзеячоў і цікавыя факты пра іх, і зрабіць свой дзень асаблівым.

😁 Мы стараліся весяліць вас у нашай рубрыцы #хіханькі_хаханькі, каб узняць вам настрой і аб’яднаць.

🫂 Напісалі шмат карысных матэрыялаў па псіхалогіі для настаўнікаў, бацькоў і дзяцей, каб вы знайшлі апору і падтрымку. Матэрыялы можна адшукаць тут #псіхалогія

🖼 Таксама мы рабілі матэрыялы пра сусветнае і беларускае мастацтва, напоўненыя незвычайнымі і цікавымі фактамі.

Заставайцеся з намі! А мы будзем ствараць для вас яшчэ больш цікавага і карыснага кантэнту❤️

Вашая каманда „Настаўніцкай"
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні!


🌟Завітайце на "Анатомікус". У этнаграфічнай частцы пабачыце маскі народаў свету. У анатамічнай пазнаёміцеся з паталогіямі чалавека і жывёлаў. Калекцыя цудоўных матылькоў і казурак, небяспечных раслін чакае вас у частцы "Энтамалогія".

🌟Пазнаёмцеся з праектам "Зімовая казка" ў галерэі FARBA. Аўтары аб'ядналі сучасныя тэхналогіі і старажытныя традыцыі, каб паказаць рамёствы беларусаў. У экспазіцыі таксама знойдзеце тэатр "выцінанкавых" ценяў, дзе зможаце паслухаць казкі і апавяданні беларускага Палесся ў выкананні Юрыя Жыгамонта.

🌟 Наведайце "Вернісаж Охры" ў кінатэатры "Цэнтральны". У экспазіцыі сюжэты ў розных тэхніках і стылях жывапісу. А самі творы зрабілі таленавітыя юрысты, праграмісты, маркетолагі, бухгалтары і людзі іншых прафесій. Бяжыце туды за натхненнем!

🌟Натхніцеся персанальнай выставай скульптуры Аляксандра Наймана "ПАРАДОКС NAY". Творы на выставе — аўтарская трактоўка старазапаветных сюжэтаў з глыбокім эмацыянальным напаўненнем. А героі іншай часткі — не біблейскія персанажы і не анёлы, а жыхары Мінска з мінулага стагоддзя. Стаяць скульптуры на кавалках асфальту!

🌟16 студзеня завітайце на лекцыю "Эстэтыка хаосу: мастацтва матэматычнай і метафізічнай графікі" ў НЦСМ. Уявіце, што вы можаце знайсці формулу прыгажосці, занурыцца ў таямнічы шыфр прыродных формаў, якія ад эпохі да эпохі выклікаюць у чалавека непадробную цікавасць і захапленне, кажуць арганізатары. Патрэбная рэгістрацыя, падрябазнасці тут.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

🖼 29 студзеня паўдзельнічайце ў куратарскай экскурсіі „Эхо модернизма. От Моне до Кандинского”. Новы погляд імпрэсіяністаў на пейзаж, пераасэнсаванне канонаў цялеснай прыгажосці ў работах Гагена, унутраны свет чалавека і яго страхі ў экспрэсіяніста Мунка, авангардныя ідэі Грыса, якія перавярнулі свет мастацтва, Клеі і Кандзінскага — гэта адпраўная кропка для распрацоўкі канцэпцыі праекта, тлумачаць арганізатары. Неабходная рэгістрацыя.

🖼 Завітайце на арт-выставу „Преломление реальности начинается здесь”. У гэтым праекце маладыя мастакі раскрываюць таямніцы сваіх палотнаў, а ілюзіі могуць прымусіць засумнявацца ва ўласных вачах. Арганізатары абяцаюць не проста выставу, а сапраўдны партал у іншае вымярэнне, дзе на ўсё трэба глядзець з розных бакоў.

🖼 Наведаце Палац мастацтва з выставай „Ван Гог. Ван Лав”. У гэтым праекце сучасныя беларускія мастакі пераасэнсоўваюць творчасць майстра постімпрэсіянізма. Тут сустрэнеце міфы і загадкі, яркасць і трагічнасць, глыбокую адзіноту і непадзельнае каханне, што так моцна звязаныя з жыццём Ван Гога. Творы вельмі разнастайныя — ад жывапісу і графікі да лічбавага мастацтва і інсталяцый. Можна паглядзець фільм пра мастака і прайсці захапляльны квэст.

🖼 Прагуляйцеся ў Нацыянальны мастацкі на выставу класіка беларускага выяўленчага мастацтва „Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя”. Аб’яднанае асаблівым лірызмам і шчырасцю, мастацтва майстра – тонкія “карункі” з розных мастацкіх “нітак”: рамантызму, жывапіснага рэалізму позняга перадзвіжніцтва, імпрэсіянізму, вытанчанага мадэрна, сімвалізму і інтуітыўна злоўленага экспрэсіяністычнага хвалявання, падкрэсліваюць арганізатары.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні💛

🖼 5 лютага завітайце ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на адкрыццё персанальнай выставы работ Грэгара Данэляна „Па алеі памяці…”. Мастак захапляўся экспрэсіянізмам, кубізмам, звяртаўся да поп-арту, калажу. Яго работы вельмі рознабаковыя: ад бытавых да сакральных сюжэтаў, ад пейзажаў і нацюрмортаў да міфалагічных вобразаў.

🖼 Наведайце „Імгенні прыгажосці” ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Паглядзіце на рэтраспектыву творчасці майстра беларускага станковага жывапісу Мікалая Кірэева. Сваімі жывапіснымі кампазіцыямі мастак імкнецца данесці да гледача пачуццё шчырай любові да роднага краю і яго людзей, захаваць у памяці вобразы сучаснікаў, перадаць прыродную гармонію - гэта тое, з чаго складаецца яго вобраз Беларусі, тлумачаць арганізатары.

🖼 Натхніцеся „Палітрай прыроды” Вячаслава Лугавога. Пабачыце краябразы Беларусі і Таджыкістана - дзвюх краін, з якімі звязаны лёс мастака. Тут і горныя краявіды, поўныя моцнай энергіі, і чароўная прырода Беларусі.

🖼 Завітайце на выставу „Густаў Клімт. Золата мадэрну”. Паглядзіце на творы аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў венскага мадэрну, чые работы, створаныя падчас „залатога перыяду”, бясконца цытуюцца ў сусветным мастацтве.
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🌟

🖼 Завітайце на выставу-колератэрапію „Энергія колеру”. Натхніцеся работамі інтуітыўнага жывапісу мастака Уладзіміра Баланчука. Мэта праекта - стварыць магчымасць пагрузіцца ў атмасферу пазітыўных вібрацый. Творчая група стварае ў кожнай залі каляровую сімфонію ў форме інсталяцыі.

🖼 Паглядзіце на творы Ганны Таўгень на выставе „Жывапісная графіка і акварэль”. Падчас работы з алоўкам мастачка выкарыстоўвае штрыхоўку і тушоўку, з дапамогай якіх лінейны малюнак набывае аб'ём і фактуру. У работах ёсць і класічная шматслаёвая акварэль.

🖼 Натхніцеся праектам Фрыда”, дзе сучасныя беларускія мастакі пераасэнсоўваюць творчасць неймавернай мексіканскай мастачкі. У экспазіцыі раскрываюцца тэмы фізічнага болю, траўмуючага досведу, кахання, нацыянальнай ідэнтычнасці, смерці і жанр аўтапартрэта. Пагрузіцца ў атмасферу праекта можна будзе з дапамогай імерсіўнага фільма „Viva la Frida”.

🖼 Наведайце „Паралелі” мастакоў з Гомеля Сяргея Ігнаценкі і Юрыя Платонава. На выставе паказаныя пленэрныя работы, а таксама карціны, створаныя ў майстэрні. Мастакоў звязвае не толькі доўгае сяброўства, але і любоў да творчасці, родных мясцін, падарожжаў. Экспазіцыя работ цалкам прадстаўлена ў выглядзе пейзажнага жывапісу, які адлюстроўвае разнастайнасць беларускіх абшараў, а таксама месцаў, адлюстраваных падчас сумесных паездак, тлумачаць арганізатары.

Файных выходных!