Учительская
5.33K subscribers
1.83K photos
33 videos
729 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔖 Раздрукуйце сабе чэк-ліст на год

Зусім хутка пачнецца новы навучальны год, нас закруціць вір справаў і падзей! Таму мы склалі чэк-ліст, які дапаможа ўдасканаліць сваю працу і палепшыць самаадчуванне💛

У каментарах вас чакае файл для раздрукоўкі, у якім зручна адзначаць зробленае🔥

#жнівеньскі_адвэнт
Бінга!

Сабралі смешныя і жыццёвыя сітуацыі пра кожнага і кожную напярэдадні навучальнага года
😁

Хутчэй глядзіце выявы і дзяліцеся, колькі ў вас супала!

Пішыце ў каментарах свае варыянты💛

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Паглядзіце фільмы, прасякнутыя атмасферай школьнага жыцця!

Дзелімся часткай 2 падборкі цікавых фільмаў па-беларуску! Глядзіце таксама частку 1.

🌟 Уздымі планку / Hækkum rána (2021)
Дакументальны фільм пра ісландскага трэнера Брын'яра Карла Сігурдсана і яго каманду дзяўчынак-баскетбалістак. Фільм закранае пытанні гендэрнай роўнасці ў спорце і выклікі, з якімі сутыкаюцца маладыя спартсменкі і іх нестандартны трэнер.

🌟 Нябачны бок / The Blind Side (2009)
Натхняльная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях, пра Майкла Оэра, бяздомнага афраамерыканскага падлетка, якога прымае да сябе заможная белая сям'я. З іх падтрымкай ён пераадольвае цяжкасці і становіцца паспяховым футбалістам.

🌟 Дзённік Берта / Berts dagbok (2020)
Вясёлая шведская камедыя, заснаваная на папулярных кнігах пра Берта. Фільм распавядае пра прыгоды 15-гадовага падлетка, які спрабуе разабрацца ў сваіх пачуццях, сяброўстве і першым каханні, адначасова змагаючыся з тыповымі школьнымі праблемамі.

🌟 Рока змяняе свет / Rocca verändert die Welt (2019)
Натхняльны нямецкі фільм пра 11-гадовую Року, якая жыве самастойна, пакуль яе бацька знаходзіцца на касмічнай станцыі. З яе нестандартным падыходам да жыцця, Рока спрабуе змяніць свет вакол сябе: яна супрацьстаіць школьным хуліганам і дапамагае бяздомным.

🌟 Гары Потэр і таемная зала / Harry Potter and the Chamber of Secrets (2002)
Другая частка магічнай серыі пра Гары Потэра. У гэтым фільме Гары вяртаецца ў Хогвартс, дзе сутыкаецца з новай загадкай: нехта адкрыў таемную залу, і цяпер вучням пагражае небяспека. Разам з сябрамі Гары павінен раскрыць гэтую таямніцу і выратаваць школу.

🌟 Чырвонае і сіняе / Il rosso e il blu (2012)
Глыбокая італьянская драма, якая паказвае жыццё настаўнікаў і вучняў у адной з рымскіх школ. Фільм раскрывае складаныя ўзаемаадносіны, асабістыя драмы і прафесійныя выклікі, з якімі сутыкаюцца героі.

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Скарыстайцеся файным інструментам!

Хочаце паспрабаваць нешта незвычайнае ў новым навучальным годзе? Стварыце свой віртуальны клас і кіруйце ім з дапамогай ClassDojo.

Стварыўшы віртуальную выяву кожнага навучэнца ў вашым класе, вы атрымаеце магчымасць налічваць і здымаць ім рэйтынгавыя балы за дасягненні і парушэнні. Такім чынам, сэрвіс гейміфікуе працэс кіравання класам і робіць яго больш цікавым.

Чым яшчэ карысны сэрвіс?

Ён змяшчае ў сабе некалькі інструментаў:

📚 Таймер.

📚 Дзяленне навучэнцаў на групы.

📚 Выбар выпадковага навучэнца.

📚 Стварэнне праблемнага пытання для абмеркавання.

Да сэрвісу можна падлучыць не толькі навучэнцаў, але і іх бацькоў, што створыць адзіную платформу для зносінаў з усімі бакамі адукацыйнага працэсу.

ClassDojo даступны як для камп'ютара, так і ў выглядзе дадатку для Apple і Android смартфонаў. Версія для настаўнікаў бясплатная, але калі вы захочаце падключыць да класа бацькоў, то, магчыма, ім давядзецца скарыстацца платнымі функцыямі.

Калегі, а якія сэрвісы выкарыстоўваеце вы ў сваёй працы? Дзяліцеся ў каментарах!

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚Топ-5 кніг ад рэдакцыі «Настаўніцкай»

📖 Гульні, у якія гуляюць людзі. Людзі, якія гуляюць у гульні (Эрык Берн) — гэта «база», адна з асноўных культавых кніг пра псіхалогію чалавечых узаемаадносінаў. Сістэма, распрацаваная Бернам, прызначаная, каб выратаваць чалавека ад уздзеяння сцэнароў жыцця, што праграмуюць яго паводзіны, каб навучыць яго менш «гуляць» у адносінах з сабой і іншымі, каб атрымаць сапраўдную свабоду і расці.

📖 Sapiens. Кароткая гісторыя чалавецтва (Юваль Ной Харары). Аўтар звязвае гістарычны падыход да прыродазнаўства і абмяркоўвае лёс чалавецтва, улічваючы глыбокае мінулае, сучаснасць і будучыню. Кніга для цікаўных людзей, якім хочацца больш адказаў на ўсе свае «чаму?». Дарэчы, Біл Гейтс назваў яе адной з дзесяці кніг, якую б узяў на незаселены востраў.

📖 Кароткія адказы на вялікія пытанні (Стывен Хокінг). У сваёй апошняй кнізе, над якой Стывен Хокінг працаваў амаль да самага канца, вялікі фізік дзеліцца з намі сваім стаўленнем да жыцця, цывілізацыі, часу, Бога, да глабальных рэчаў, якія хвалююць кожнага і кожную з нас.

📖 НІ СЫ (Джэн Сінсэра). Аўтарка сцвярджае, што назва кнігі паўстае з усходняй мудрасці, якая гаворыць: будзь упэўнены ў сваіх сілах і не дазваляй сумневам перашкаджаць табе рухацца наперад. Джэн Сінсэра дае 25 методык самаразвіцця, якія яна праверыла на сабе. Кніга сапраўды глыбокая і карысная, але лёгкая і поўная гумару. (Рэкамендуем рабіць усе практыкаванні з кнігі, тады пачнеце заўважаць змены).

📖 Тайная апора (Людміла Петраноўская). У гэтай кнізе аўтарка грунтуецца на навуковай тэорыі прывязанасці, лёгка і даступна распавядае пра ролю бацькоў на шляху сталення. Пасля гэтай кнігі вы можаце не толькі ўбачыць тое, што на самой справе стаіць за дзіцячымі «капрызамі», «агрэсіяй», «дрэнным характарам», але і зразумець, як дапамагчы дзіцяці, каб яно вырасла, не марнуючы сілы на барацьбу за вашую любоў.

Напішыце ў каментарах вашыя ўлюбёныя кнігі, мы зробім яшчэ адну падборку😉

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часам настаўнікам даводзіцца быць «псіхолагамі», каб падтрымаць дзяцей, якія толькі вучацца спраўляцца з сваімі эмоцыямі і развіваюць свае навыкі камунікацыі. Сабралі для вас матэрыялы, якія могуць дапамагчы ў падобных сітуацыях.

🔖 Пытанні для выяўлення праблем у падлетка

Калі ў вас ё падазрэнні, што з дзіцём нешта не так, і вы заўважылі змены ў яго паводзінах і паспяховасці, то скарыстайцеся гэтымі пытаннямі, каб зразумець сітуацыю і, магчыма, звярнуцца да школьнага псіхолага.

☝🏻Шаблон «Я-выказванне»
Гэты шаблон дапаможа дзіцяці выразіць свае эмоцыі тактоўна і без абвінавачанняў. Будзе дужа карысна ў спрэчках паміж дзецьмі, бо дасць ім магчымасць паказаць сітуацыю менавіта са свайго боку (напрыклад, замест «ён усё робіць няправільна» можна сказць «Я не зусім разумею, чаму ён так робіць, я праз гэта хвалююся»).

🫂 Плакат «Як прасіць прабачэння»
Шаблон таго, як экалагічна папрасіць прабачэння і прызнаць віну за словы ці ўчынкі.

🧘Плакаты «Што рабіць з пачуццём злосці» і «Як справіцца з трывогай»
Рэкамендацыі канкрэтных дзеянняў, што можна зрабіць, калі перапаўняюць такія моцныя эмоцыі як злосць і трывога. Гэта дае дзіцяці інструмент, якім яно можна скарыстацца, калі з’явіцца патрэба.

Усе гэтыя матэрыялы на беларускай і рускай мовах вы можаце знайсці ў каментарах!

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📝 Пачніце весці дзённік настаўніка(іцы)

Такі дзённік дапаможа фіксаваць дасягненні, цікавыя моманты, звязаныя з вамі і вашымі вучнямі і вучаніцамі. У момант страты матывацыі, бяссілля можна звяртацца да дзённіка, ён дапаможа ўзбадзёрыцца і ўбачыць, якія вы насамрэч малайцы!

Вось што можна занатоўваць:

💎 Як прайшоў дзень, што вас моцна ўразіў (адбылося нешта класнае ці наадварот, вы з кімсьці пасварыліся, раззлаваліся? Занатоўвайце вашыя моцныя перажыванні і рэфлексуйце).

💎 Цытаты вучняў і вучаніц (напрыканцы года можна з дзецьмі зрабіць «Залаты цытатнік класа»:)

💎Свае паводзіны (колькі разоў вы падвысілі голас на дзяцей? А можа занадта адчыталі кагосьці, хаця правіна была не такая ўжо і страшная? Гэта дапаможа фіксаваць эмоцыю, разумець, што адбылося, і ўдасканальвацца!)

💎Дасягненні вашыя і вашых вучняў(іц) (занатоўвайце невялікія і глабальныя падзеі і дасягенні. Вы здзівіцеся, колькі шмат вы ўсяго робіце!)

💎 Як выглядае ваш ідэальны дзень, тыдзень і год у школе. Звяртайцеся да гэтага апісання і штодзень прыкладайце намаганні, каб змяняць сваю рэальнасць да лепшага.

💎 Геніяльныя ідэі. Адразу запісвайце любыя ідэі, нават якія здаюцца дзіўнымі!

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📽Расслабцеся і паглядзіце класныя камедыі!

У апошнія дзянькі лета прапануем паглядзець класныя камедыі і падняць сабе настрой!

📍«Тоні Эрдман». Нямецкая стужка 2016 года.
У цэнтры гісторыі — адносіны бацькі і дачкі: каб ізноў зблізіцца з Інэс, якая працуе бізнес-кансультанткай, былы настаўнік музыкі Вінфрэд выдае сябе за эксцэнтрычнага прадпрыемца па імені Тоні Эрдман.

📍«Другое жыццё Уве». Шведская стужка 2015 года.
Гэта цёплая гісторыя, што спалучае драму, меладраму і камедыю. Стужка дэманструе нам партрэт пажылога мужчыны Уве. Ён тыповы мізантроп, які строга сочыць за парадкам у сваім раёне і не прапускае магчымасці ўказаць суседзям на іх памылкі. Але пасля страты каханай жонкі, яго жыццё нечакана змяняецца, калі побач пасяляецца новая сям'я з дзецьмі. Суседзі абуджаюць ўнутры Уве зусім новыя пачуцці і прымушаюць яго зірнуць на свет па-новаму.

📍«1+1/Недатыкальныя». Французская стужка 2011 года.
Прыкаваны да інваліднага вазка арыстакрат наймае да сябе ў памагатыя чалавека, які падыходзіць для гэтай працы менш за ўсё, – ён толькі што вызваліўся з турмы. Што з гэтага атрымалася, трэба глядзець абавязкова!

🎥А якія камедыі вы любіце больш за ўсе? Пішыце ў каментарах!

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😴 Адпачніце і адаспіцеся на месяц наперад

Вось і надышоў апошні дзень лета! Наперадзе настаўнікаў чакае праца, школьнікаў чакае вучоба, а бацькоў - 2 у 1🙂. Менавіта сёння мы ўсёй рэдакцыяй "Настаўніцкай" раім вам адпачыць і адаспацца!

Перанясіце ўсе вашыя справы з суботы (дзякуй, 1 верасня, што ты выходны😄) на нядзелю, ці на наступны тыдзень. І прысвяціце час толькі тым рэчам, якія вас расслабляюць, вашым хобі, або проста правядзіце цэлы дзень у позе Шавасана з ёгі.

На працягу 31 дня мы рабілі адвэнт-каляндар. Абралі для вас з яго варыянты “як можна правесці гэты дзень, не ўзгадваючы пра школу😁”:

📌 Адпачынак дома, на канапе ці ложку:

🔹 Пачытайце беларускую кніжку;
🔹 Зладзьце дзень творчасці;
🔹 Пачытайце навукпоп кнігі;
🔹 Паглядзіце камедыі.

📌 Актыўны адпачынак:

🔹 Пабаўце час на прыродзе;
🔹 Пачніце трэніроўкі;
🔹 Зладзьце міні вандроўку;
🔹 Зрабіце фотасесію на прыродзе;
🔹 Паглядзіце музеі Беларусі.

📌А вось яшчэ матэрыялы пра тое, як добра спаць сёння і ўвесь навучальны год:

◽️ Першы
◽️ Другі
◽️ Трэці

Жадаем вам зараджанага на адпачынак дня і якаснага сну ❤️

#жнівеньскі_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Днём ведаў!

Са святам, даражэнькія💛 Заўтра нас чакае важны дзень, поўны доўгачаканых сустрэчаў, абдымкаў і смеху! Спадзяемся, кожны і кожная цудоўна яго правядуць!

Сёння мы ўрачыста завяршаем наш адвэнт-каляндар, які штодзень рабілі, каб напоўніць вашае лета цікавымі момантамі і падзяліцца карыснай інфармацыяй🔥 Усе пасты адвэнту шукайце тут #жнівеньскі_адвэнт

Нашае галоўнае пажаданне: правядзіце гэты год актыўна, клапаціцеся пра сябе і няхай усё будзе добра!