ГУО «Средняя школа №66»
1.05K subscribers
27.7K photos
1.5K videos
14 files
4.98K links
Официальный Telegram-канал ГУО «Средняя школа 66 г. Минска»
Download Telegram
Forwarded from Настаўніцкая
Парк высокіх тэхналогій запрашае педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі прыняць удзел у адкрытым конкурсе #STEM-праектаў

Мэта конкурсу - абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту па ўкараненні STEM-падыходу ў адукацыйны працэс для развіцця ў навучэнцаў цікавасці да навукова-тэхнічнай, даследчай і інавацыйнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях «Дашкольнік у свеце STEM» і «Stem-педагог». На конкурс прымаюцца індывідуальныя і камандныя работы, якія прадстаўляюць апісанне заняткаў з выкарыстаннем STEM-падыходу ва ўстановах дашкольнай адукацыі, а таксама апісанне STEM-праектаў для навучэнцаў I-VIII класаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені і каштоўнымі прызамі ад Парку высокіх тэхналогій.