ГУО «Средняя школа №66»
1.06K subscribers
27.4K photos
1.48K videos
14 files
4.94K links
Официальный Telegram-канал ГУО «Средняя школа 66 г. Минска»
Download Telegram
💫Сузор’е МАЦІ

***
Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку -
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні,
Святло якой
Вечна струменіць.

                         Максім Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
У запозненым прызнанні
Зноў ты, маці, прада мной:
Бачу я тваё старанне,
Бачу вечны клопат твой.
І на холадзе, і ў спёку
Досыць зроблена ўсяго.
Хоць заўсёды быў я збоку,
Недагледзеў аднаго.
І гадоў пражыў нямала,
А не знаю, як тады:
Дзе ты брала, намывала
Залацінкі дабраты?
                         Аляксей Пысін


#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Мама...
Маці...
Матуля...
Матуля...
Ты адна, як жыццё, як вясна.
Ты самотнага сына прытуліш,
І дачку ты прытуліш адна,
Бо найсветлыя словы ты знаеш,
Ад якіх пасвятлее ў душы.
Ты сабою наш дом асвятляеш
І, як сонца, ідзеш праз дажджы,
Праз мяцеліцы ў нашае Заўтра,
Каб мы Заўтра сваё бераглі
І не зніклі, нібы тыя таўры,
З нашай любай і слаўнай зямлі.
                         Віктар
Шніп

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

Пакланюся...

Я пакланюся
Матулі роднай,
Што мне дарыла
Жыццё вясною.

Я пакланюся
За тыя рукі,
Якімі рэжу
І сталь, і камень.

За тыя вочы,
Якімі бачу
Я свет цудоўны
Маёй Радзімы.

За тое сэрца,
Якім спяваю
Хвалу і славу
Маёй краіне.
                         Адам Русак


#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

МАМЕ


Вось, матуля, я зараз матуля сама.
Для цябе гэта трошачкі дзіўна, напэўна,
Што маленькай разумнай дзяўчынкі няма,
Ёсць жанчына з дзяўчынкай -
                                          другой -
                                           на каленях.
Толькі ты для мяне не змянілася, не -
Хай мінаюць гады і сплятаюцца лёсы,
І партрэты цямнеюць на бляклай сцяне,
І мяняюць свой колер і вочы, і косы -
Ёсць надмерная сувязь, якой не парваць,
Ёсць адбіткі на сэрцы. якіх не загладзіць.
Кожны год на лугах вырастае трава,
Кожны год аднаўляецца квецень у садзе,
І пяшчоты матулінай хочацца усім,
У любым, самым сталым, стамлёным узросце.
Мы, дарослыя, у вочы матулі глядзім
І дзяцінства сваё ў іх заўсёды знаходзім.
                   Людміла
Рублеўская

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

ЛЮСТЭРКІ МАТЧЫНЫХ ВАЧЭЙ

Я ў юнацтве ўглядваўся ў люстэркі:
Бог, прарок - ні больш таго, ні менш...
За душой не маючы капейкі,
Я ў душы вызвоньваў грошны верш.

І глядзеўся ў вочы я каханай:
Прынц, ды толькі, што там ні кажы...
Па сяле блукаў як апантаны
З пачуццём узнёсласці душы.

А нядаўна ў вочы роднай маці -
Слёзныя люстэркі - зазірнуў
І ўбачыў воблік там дзіцяці -
Сам сябе і ўсю сваю віну
Перад ёй, прад грэшным мілым людам,
Прад каханай, што сышла даўно...

Я ў люстэркі больш глядзець не буду.
Знаю: ёсць праўдзівае адно -
Вочы маці - вечнасці акно...
                        Леанід
Галубовіч

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

РУКІ
МАЦІ

Як салодка спіцца
У роднай хаце,
Калі пасцель табе
Слала маці.

Як хораша ранкам
Прачынацца,
Калі да сняданка
Будзіць маці.

Як рупна сонца
З паўдня прыпякае,
Нада мной узлятае
Матчынымі рукамі.

Ператомлена ўздрыгваюць
Рукі маці:
Як кара, шчасце
Неба трымаць ім!

На крокі твае,
Як на песню,
Галаву ўзнімаю.
Пакуль іх чую,
Мне жыць не страшна,
Мама.
                        Ніна
Мацяш

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект