📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.
Занятак1⃣4⃣Таямніцы назваў беларускіх месяцаў
🌬Студзень
🔺Слова ўтворана ў праславянскі перыяд (V-ІХ стст. н. э.) ад прыметніка *studenъ(jь) 'халодны'. 🔺Часта ўжывалася ў рукапісных творах. А вось з пачаткам кнігадрукавання (ХVІ ст.) Францыск Скарына і яго паслядоўнікі часцей выкарыстоўвалі генуар, январ, стычень (знаходзіцца на стыку гадоў).
🔺У народзе ж месяц называлі па-свойму: шчыпун, сочэнь, сечань, просинец, студзіч, стужайла, ледастой і нават мясаед.
🔺Калі ж у пачатку ХХ ст. пачалі стварацца нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выдаўцы першай легальнай газеты «Наша Ніва» цягам 1910-1912 гг. вырашылі скарыстаць даўні гаваркі назоўнік студзень як назву, звязаную з кліматычнымі ўмовамі, характэрнымі для Беларусі.
🌪Люты
✔️Назва суадносіцца з індаеўрапейскім дзеясловам *leu 'аддзяляць', які існаваў да праславянскай мовы — каля 6 тыс. год назад.
✔️Прыклады ўжывання гэтай назвы знаходзім у рукапісных і друкаваных працах беларускіх, украінскіх (лютий), польскіх аўтараў (luty). У прыказках і прымаўках: «Пытаецца люты, ці добра ногі абуты». «Вже лютий сніг підгриз, кидай сани, бері віз».
✔️Сама ж назва ўтварылася ў выніку пераходу прыметніка люты ('злы, крыважэрны', 'жорсткі, бязлітасны') у разрад назоўніка.
✔️У народных гаворках засведчана яшчэ шэсць назваў лютага, звязаных з адметнасцямі клімату, гаспадарчымі патрэбамі чалавека: сечань, ветрадуй, межань, бокагрэй, бліннік, люцень.
🌞Сакавік
✔️Да 153 года н. э. для еўрапейцаў гэта быў першы месяц года.
✔️Славянскія народы называлі яго сухый (сухій, сухавей), беразень, беразазол, зімабор, пратальнік, капельнік (кропельнік), пралетный (перадлетні).
✔️Продкі беларусаў — вадацёк, гракоўнік, ветранос, вясеннік, шклярнік, марэц або марац (ад лац. Martius — бог земляробства і жывёлагадоўлі, затым бог вайны). ✔️Апошняя назва шырока выкарыстоўвалася Францыскам Скарынаю, у творах ХІХ — пач. ХХ стст. «Марац, / Думак схіліўшы галлё, / Марыць / Аб мурожнай мяжы» (Я. Пушча).
✔️Назоўнік сакавік як найменне першага вясновага месяца ў нас замацаваўся дзякуючы выдаўцам газеты «Наша Ніва», якія ў календары за 1912 г. падалі назвы месяцаў па-беларуску з адпаведнымі тлумачэннямі.
🌱Красавік
✔️У мінулым назвы чацвёртага месяца ўказвалі на адкрыццё вясны, якая рухалася з захаду на ўсход: брезень, снегогон, цветень, водолей, ручейник.
✔️Старажытныя беларусы выкарыстоўвалі квецень — назоўнік, утвораны ад праславянскага кораня -квет- 'краска, кветка'.
✔️Параўнайце: ва ўкраінцаў сёння — квітень, палякаў — kwiecień. У друкаваных кнігах нашы продкі часцей ужывалі лацінскія апрыль і апрэль.
✔️Назва красавік замацавалася ў якасці літаратурнай з 1913 г. Яна падкрэслівае агульную прыгажосць прыроды, а не асобных яе частак. ✔️Паходзіць ад праславянскага krasa (краса) 'хараство, прыгажосць'. Асновай для ўтварэння паслужыў дзеяслоў красаваць 'цвісці' — з'яўляюцца першыя краскі (г. зн. кветкі).
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску

Занятак1⃣5⃣Спалучэнні галосных у запазычаных словах
1⃣Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:
паміж зычнымі – літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам:
у пачатку слова – літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам:
2⃣Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
пасля галосных – праз ё пад націскам і я не пад націскам:
у пачатку слова – праз ё:
3⃣Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые):
4⃣Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е:
5⃣Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску:
6⃣Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
пасля галосных і ў пачатку слова – праз я:
пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья, пасля астатніх зычных – праз ’я:

біёлаг, біёграф, дамініён, патрыёт, рацыён, біяло'гія, бібліятэ'ка, нацыяна'льны, рацыяналіза'тар;
у пачатку слова – літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам:
іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, Іашка'р-Ала', Іаа'н.
2⃣Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
пасля галосных – праз ё пад націскам і я не пад націскам:
раён, Маёраў, Лаёла; маянэ'з, маяра'н;
у пачатку слова – праз ё:
ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ.
3⃣Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые):
гігіе'на, кліе'нт, аўдые'нцыя абітурые'нт, кліенту'ра, іера'рхія.
4⃣Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е:
езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.
5⃣Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску:
авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, варыя'нт, дыяфра'гма.
6⃣Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
пасля галосных і ў пачатку слова – праз я:
раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;
пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья, пасля астатніх зычных – праз ’я:
мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.
Занятак1⃣6⃣Правапіс спалучэнняў літар

Занятак1⃣7⃣«Таямніцы назваў беларускіх месяцаў»
🌱Май і травень
Для 5⃣ месяца ў нас выкарыстоўваюцца дзве назвы.
✔️Першая ўзнікла ў дахрысціянскія часы. Маем (ад лац. Maius) тады называлі міфічную істоту, што нагадвала старажытнарымскую багіню вясны Мáю, якая ўпрыгожвала зямлю травамі. Затым так сталі абазначаць першую зеляніну дрэў, якой упрыгожвалі хаты на Сёмуху. Выраз «Умаіць хату» абазначаў 'прыбраць зеленню'. Пасля традыцыя іменаваць рытуальную зелень🌿 перайшла на назву месяца.
✔️Назоўнік травень — праславянскі. Утвораны ад трава, ён рэдка ўжываўся ў старабеларускі перыяд, а за савецкім часам лічыўся састарэлым. Толькі ў канцы ХХ ст. яго прызналі літаратурным для беларускай мовы.
⬇️⬇️⬇️

🌸Чэрвень
✔️У народзе першы месяц лета называлі:
▶️сенакоснік
▶️румянец
▶️разнацвет
▶️санцакрэс
▶️галадай
▶️крэсень або крэснік (указвае на Іаана Хрысціцеля).
❗️Лічылася, што месяц, на які прыпадае летні сонцаварот🌞, запальвае гаючы ачышчальны агонь🔥 і надзяляе ваду💦 і расліны🍃 лекавымі здольнасцямі.
✔️У беларускіх выданнях да ХVI ст. выкарыстоўваліся чирвець, чырвецъ. У ХVII— XIX стст. перавага аддавалася лацінскаму июнь. Назва ж чэрвень канчаткова замацавалася з 1912 г.
✔️Існуюць 3⃣ версіі ўзнікнення:
➡️1.чырванеюць першыя ягады (вішні);
➡️2.перавага ў прыродзе «червоннага», г. зн. яркага, сонечнага, прыгожага колеру жыцця;
➡️3.перыяд збору насякомых, якіх называлі «червец» (чырвоны).
🌳Ліпень
✔️Продкі ўсходніх славян у парý, адпаведную сёмаму месяцу, нарыхтоўвалі лíпец — мёд🍯, што збіралі пчолы🐝 з кветак ліпы. Гэтак жа доўгі час называлі яны і сам месяц.
✔️Прынамсі, у выданнях Францыска Скарыны📖 ёсць форма липець. У перыяд фарміравання літаратурнай мовы (ХІХ ст.) найменне пад уплывам рускай мовы выцясняецца лацінскім июль. Аднак супрацоўнікі «Нашай Нівы»📰 аднавілі праславянскае ліпень, якое па сёння з'яўляецца нарматыўным для другога летняга месяца.
✔️Народныя назвы:
▶️бялец
▶️гразавíк
▶️навальнíчнік
▶️дажджавíк
▶️стрáднік
▶️косень

🌻Жнівень
✔️На славянскіх землях у аснову назвы быў пакладзены вобраз сярпа — асноўнай прылады для жніва. Называлі тады месяц — серпень.
✔️Да нашых дзён захавалася гэтая назва ў мове ўкраінцаў — серпень, чэхаў — srpen, палякаў — sierpien. У беларускай мове да 20-х гг. ХХ ст. паралельна ўжываліся два назоўнікі — серпень і аўгуст. Цягам ХХ ст. беларускія слоўнікі пакінулі адзін — жнівень. Назву, якая нагадвае пра галоўную сялянскую працу гэтай парою — жніво🌾: «Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае».
✔️Як і іншыя назвы месяцаў, жнівень у народзе меў больш за пяць найменняў, якія таксама датычыліся ўраджаю:
▶️копень
▶️густар
▶️хлебасол
▶️серпень
▶️гароднік
▶️прыбярыха-прыпасіха
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
✔️На славянскіх землях у аснову назвы быў пакладзены вобраз сярпа — асноўнай прылады для жніва. Называлі тады месяц — серпень.
✔️Да нашых дзён захавалася гэтая назва ў мове ўкраінцаў — серпень, чэхаў — srpen, палякаў — sierpien. У беларускай мове да 20-х гг. ХХ ст. паралельна ўжываліся два назоўнікі — серпень і аўгуст. Цягам ХХ ст. беларускія слоўнікі пакінулі адзін — жнівень. Назву, якая нагадвае пра галоўную сялянскую працу гэтай парою — жніво🌾: «Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае».
✔️Як і іншыя назвы месяцаў, жнівень у народзе меў больш за пяць найменняў, якія таксама датычыліся ўраджаю:
▶️копень
▶️густар
▶️хлебасол
▶️серпень
▶️гароднік
▶️прыбярыха-прыпасіха
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.
Занятак1⃣8⃣Сінонімы
▶️Сінонімы –гэта словы адной часціны мовы, якія маюць блізкае значэнне, але гучаць і пішуцца па-рознаму.
▶️Група сінонімаў складае сінанімічны рад.
▶️Кожны сінанімічны рад мае стрыжнявое,стылістычна-нейтральнае слова-дамінанту. У слоўніках дамінанта падаецца першай.
▶️Сінонімы паміж сабой адрозніваюцца адценнямі значэнняў.
▶️Могуць ужывацца для больш дакладнай перадачы думкі; эмацыянальна-ацэначных адносін: каб пазбегнуць паўтораў аднаго і таго слова.
#сш66 #советский_район #не_маўчы_па-беларуску

Занятак1⃣9⃣Ці ведаеце вы...
▶️Беларуская мова самавітая.
Беларускі філолаг Ф.М.Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі:
✔️2⃣7⃣ фанетычных адрозненняў
✔️4⃣3⃣ марфалагічныя
✔️болей за 2⃣0⃣ сінтаксічных
▶️Пісьменнік Адам Міцкевіч любіў і цаніў беларускую мову.
📝У сваёй лекцыі ў Парыжы назваў яе самай гарманічнай.
▶️Паводле ЮНЕСКА, беларуская мова - самая мілагучная пасля італьянскай.
✔️Мілагучнасць абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў.
↪️пес[с’]ня
✔️Плаўную музычнасць надае вялікая колькасць адкрытых складоў.
✔️Павышае мілагучнасць санорны гук “ў”:
↪️зрабіў, аўторак
✔️А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’!
↪️шматгалос-се, завугол-ле
▶️Беларуская мова — 1⃣ з самых багатых.
✔️У літаратурнай мове ~250—500 тысяч слоў, у дыялектнай — ~2⃣млн!
🎶Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная, старажытная…

📝КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ
▶️трапныя вобразныя выразы.
📍Крыніцы:
✔️літаратурныя творы
✔️кіно
✔️выказванні
🔑Многія крылатыя выразы - выслоўі вялікіх людзей, з'явіліся стагоддзі таму, але значнасць не згубілася да нашых дзён, можа быць закладзены філасофскі сэнс, народная мудрасць або стандартнае словазлучэнне.
❗️Можа зарадзіцца ў побыце у малавядомай народнасці, але паступова пераўтвараецца і падыходзіць пад славесныя стандарты сучаснасці, могуць перавесці з іншай мовы і адаптаваць для сучаснага грамадства.
❗️
⬇️⬇️⬇️
1⃣Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Францішак Багушэвіч
2⃣Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Якуб Колас
3⃣Чалавек - гэта цэлы свет. Кузьма Чорны
4⃣Без чалавечнасці не будзе вечнасці. Пімен Панчанка
5⃣Трэба дома бываць часцей. Рыгор Барадулін

Крылатыя выразы, выказаныя публічнай асобай, артыстам, пісьменнікам, становяцца упрыгожаннем прамовы.
⬇️⬇️⬇️
1⃣Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Францішак Багушэвіч
2⃣Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Якуб Колас
3⃣Чалавек - гэта цэлы свет. Кузьма Чорны
4⃣Без чалавечнасці не будзе вечнасці. Пімен Панчанка
5⃣Трэба дома бываць часцей. Рыгор Барадулін
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.🇧🇾
Занятак2⃣2⃣ З НАРОДНАЙ МУДРАСЦІ📝
📍Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.☀️🌙
📍
📍Дзе розумам🧠 не дайду, дык у кніжцы📚 знайду.
📍
📍Адклад не ідзе у лад.💡
📍
📍Дзе справа, там і слава.🎉
📍
📍Рабі не тады, калі хочаш, а калі можаш.🔝
📍
📍Рыхтуй калёсы зімой🚘, а сані летам. 🛷
📍
#сш66 #советский_район #не_маўчы_па-беларуску
Занятак2⃣2⃣ З НАРОДНАЙ МУДРАСЦІ📝
📍Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.☀️🌙
📍
За агульным сталом яда🥞🍳🥘 смачней.
📍Дзе розумам🧠 не дайду, дык у кніжцы📚 знайду.
📍
Усякая птушка🦅🦉🦆 сваё гняздо бароніць.
📍Адклад не ідзе у лад.💡
📍
Гнуткага дрэва вецер не зломіць.
💨🌳 📍Дзе справа, там і слава.🎉
📍
Праца нікога не ганьбіць.
❗️ 📍Рабі не тады, калі хочаш, а калі можаш.🔝
📍
Няма ліха без дабра.
♾ 📍Рыхтуй калёсы зімой🚘, а сані летам. 🛷
📍
Хто палюе і рыбачыць🏹🎣, той хлеб рэдка бачыць
.🍞🥖#сш66 #советский_район #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І. 🇧🇾
Занятак 2⃣3⃣ СКОРАГАВОРКІ💨
📝СКОРАГАВОРКІ-НЕВЯЛІЧКІ
1⃣Жаліцца яноцік🦝, што баліць жывоцік.
2⃣Злазь, Нічыпар, з печы, калачы🥖 пячы ў печы.
3⃣Прынеслі тры скрынкі для Марынкі.
4⃣Грыбы збіралі ў бары🌳🌲, перабіралі на двары.
5⃣Пасадзіла Лілея з ліпы🌳 алею.
6⃣З’еў Аўсей цукеркі🍬 ўсе.
7⃣Чыж не стрыж, стрыж не чыж.
8⃣Скача вельмі лоўка праз вяроўку Воўка🕺.
9⃣За гарой⛰ – рака🌊, за ракой- гара.
🔟Зачапіўся за кручок шчупачок🐟.
1⃣1⃣Акінь нябёсы🌧 вокам: колькі на іх аблокаў☁️.
1⃣2⃣На машыне🚘 па шашы едзе дзед🧔 у капелюшы🎩.
1⃣3⃣Даша прыйшла🐾 да Наташы, а Саша да Машы.
1⃣4⃣Трыццаць тры багатыры сабраліся ў бары🌳.
1⃣5⃣Пяць коцікаў🐱, кроцікаў ды бегемоцікаў🦛 ідуць у госці да яноціка🦝.
#не_маўчы_па-беларуску #сш66 #советский_район
Занятак 2⃣3⃣ СКОРАГАВОРКІ💨
📝СКОРАГАВОРКІ-НЕВЯЛІЧКІ
1⃣Жаліцца яноцік🦝, што баліць жывоцік.
2⃣Злазь, Нічыпар, з печы, калачы🥖 пячы ў печы.
3⃣Прынеслі тры скрынкі для Марынкі.
4⃣Грыбы збіралі ў бары🌳🌲, перабіралі на двары.
5⃣Пасадзіла Лілея з ліпы🌳 алею.
6⃣З’еў Аўсей цукеркі🍬 ўсе.
7⃣Чыж не стрыж, стрыж не чыж.
8⃣Скача вельмі лоўка праз вяроўку Воўка🕺.
9⃣За гарой⛰ – рака🌊, за ракой- гара.
🔟Зачапіўся за кручок шчупачок🐟.
1⃣1⃣Акінь нябёсы🌧 вокам: колькі на іх аблокаў☁️.
1⃣2⃣На машыне🚘 па шашы едзе дзед🧔 у капелюшы🎩.
1⃣3⃣Даша прыйшла🐾 да Наташы, а Саша да Машы.
1⃣4⃣Трыццаць тры багатыры сабраліся ў бары🌳.
1⃣5⃣Пяць коцікаў🐱, кроцікаў ды бегемоцікаў🦛 ідуць у госці да яноціка🦝.
#не_маўчы_па-беларуску #сш66 #советский_район
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.
Й й (І нескладовае)
➡️літара большасці славянскіх кірылічных алфавітаў
✔️10-я ў балгарскім
✔️11-я ў беларускім і рускім
✔️14-я ва ўкраінскім
➡️у сербскім і македонскім адсутнічае
➡️уваходзіць у кірылічныя пісьменнасці неславянскіх моў
📝Пры увядзенні грамадзянскага шрыфту ў 1707-1711 гг. былі скасаваны ўсе надрадковыя знакі, і асобы знак Й знік.
📝Быў адноўлены ў 1735 годзе, але асобнай літарай не лічыўся. ❗️Афіцыйна літарай алфавіта Й стала толькі ў XX стагоддзі.
❗️Да сярэдзіны XIX стагоддзя літара Й выкарыстоўвалася і ў сербскай пісьменнасці, але затым была заменена лацінападобным ётаваным гукам Ј.
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску #советский_район

❗️Гісторыя❗️
✔️У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай пісьменнасці.
✔️Абазначала неётаваны галосны гук «а» («атласъ», «статутъ»).
➡️У сувязі з тым, што традыцыйна-этымалагічны правапіс не дапускаў адлюстравання акання («дорога», «комора»), ужывалася радзей, чым зараз.
✔️Мела таксама лікавае значэнне — 1 («адзін»).
➡️У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.
❗️У беларускай мове❗️
✔️У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а», сярэдняга рада ніжняга пад'ёму пры адсутнасці ётаванасці («акно», «вада», «тэатр»).
✔️Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
✔️Ужываецца ў выразе «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС).
✔️Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а).

ЛІТАРА «О» У перыяд ЦАРКОЎНА-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
👍Звяртае на сябе ўвагу цікавы факт пра літару «О»👉
😱у рускай мове, а дакладней, у пісьмовым варыянце царкоўнаславянскай мовы, выкарыстоўваюцца цэлых 3⃣ варыянты напісання гэтай літары.👆
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
👍Звяртае на сябе ўвагу цікавы факт пра літару «О»👉
😱у рускай мове, а дакладней, у пісьмовым варыянце царкоўнаславянскай мовы, выкарыстоўваюцца цэлых 3⃣ варыянты напісання гэтай літары.👆
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.🇧🇾
Занятак 2⃣7⃣
Хвіліна паэзіі❤️
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску #советский_район
Занятак 2⃣7⃣
Хвіліна паэзіі❤️
#сш66 #не_маўчы_па-беларуску #советский_район
📌Рубрыка "Не маўчы па-беларуску" з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ходзінай С.І.
📝Фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты.
✔️Абое рабое – аднолькавыя па сваіх якасцях –
✔️Адзін пад адным – адзін менш другога (пра дзяцей) –
✔️Адводзіць душу🌬 – знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе –
✔️Адрэзаная луста🍞 – чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным –
#сш66 #советский_район #не_маўчы_па-беларуску
📝Фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты.
✔️Абое рабое – аднолькавыя па сваіх якасцях –
два сапога пара
🥾.✔️Адзін пад адным – адзін менш другога (пра дзяцей) –
мал мала меньше.
✔️Адводзіць душу🌬 – знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе –
отводить душу
.✔️Адрэзаная луста🍞 – чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным –
отрезанный ломоть.