ГУО «Средняя школа № 28 г. Минска»
711 subscribers
13.1K photos
644 videos
3 files
1.74K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа № 28 г. Минска»
Download Telegram
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🗞Савецкі раён-адзін з
самых старых раёнаў Мінска. Яго гісторыя складае значную частку канцэпцыі гісторыі горада🏘

У гісторыі раёна вызначыліся чатыры гістарычныя зоны-  Камароўка, Залатая горка, Старажоўка, Пярэспа.

🏙Камароўка-раён у межах вуліц В. Харужай, Кульман, Куйбышава, Я.Коласа, плошчы Якуба Коласа. Назва пайшла ад вёскі, якая знаходзілася на гэтай тэрыторыі.

🏙Залатая горка, сапраўды легендарнае месца, размешчана на вуліцах Смалячкова, Чырвоназорная, Залатая горка.

🏙Старажоўка-"зямля пад залатымі купаламі".  Раён сучасных вуліц Кісялёва, Старавіленскай, Старажоўскай, Старавіленскага тракта, Чарвякова, Крапоткіна, частка Даўмана, Багдановіча і праспекта Машэрава.

🏙Пярэспа, назва якой пайшла ад ракі Пярэспы, прытока Свіслачы, яе вусце знаходзілася каля скрыжавання сучасных вуліц Л. Карастаянавай і Кульман.

🔎Як тэрытарыяльна выглядалі межы гэтых раёнаў, вы можаце ўбачыць, пазнаёміўшыся з картай Мінска 1903 года🗺⬆️⬆️⬆️

👆Гэта сапраўды цікава!
#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

📸Адна з чатырох гістарычных зон-  Камароўка⬆️⬆️⬆️

А ці ВЕДАЕЦЕ вы адкуль пайшла НАЗВА “КАМАРОЎКА”?

🖍Пра паходжанне назвы "Камароўка" існуе некалькі версій:

💠Назва “Камароўка”паходзіць ад прозвішча (мянушкі) юродзівага Федзькі Камара, які жыў у наваколлях Мікольскай царквы і пра якога складзена шмат легенд.

💠Назва "Камароўка" звязана з вялікай колькасцю камароў🦟, якія насялялі гэтыя балоцістыя мясціны. Першапачаткова Камароўкай называлі вёску ў нізіне, а пазней усю мясцовасць. 🏘

💠Трэці варыянт назвы прапанаваў беларускі гісторык і археолаг Пётр Русаў. Па яго версіі: самы стары дакумент, у якім узгадваецца Камораўскае балота, датаваны 1️⃣5️⃣5️⃣2️⃣ годам. Пры гэтым націск у слове “камораўскае” быў на другі склад з “о”. Можна меркаваць, што на Камораўскім балоце мог быць будынак, які мясцовыя жыхары называлі “камора”.

Якая з версій падабаецца больш, вырашаць ВАМ😉♥️

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

А ці ведаеце вы, хто такі знакаміты “Камароўскі вартавы”?

✍️ Са снежня 1861 г. імёны лепшых супрацоўнікаў беларускай міліцыі сталі заносіць у кнігу гонару.

Удастоены быў і старшыня міліцыі Сяргей Рыгоравіч Канавалаў.

2️⃣6️⃣ гадоў ён праслужыў у Савецкім раёне сталіцы, 2️⃣0️⃣ з якіх (з 1953 па 1973) на Камароўскім рынку. Сярод тысяч наведвальнікаў-шмат кішэннікаў, скупшчыкаў і збытчыкаў крадзенага, раней судзімыя.
Рахунак раскрытых ім злачынстваў ішоў на дзясяткі, дастаўленых правапарушальнікаў-на сотні🏆

🚨А міліцыянер у той час на Камароўцы быў усяго адзін!

👮‍♀️Асілак ростам, атлет целаскладам, ён быў сапраўдным "Камароўскім вартавым"!
🏅У 1954 годзе С.Г.Канавалаў быў узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі", у 1959-"За бездакорную службу па ахове грамадскага парадку", у 1964 годзе яму ўручылі Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР.
У 1976 годзе ветэран міліцыі С.Г. Канавалаў сышоў на заслужаны адпачынак.

Сапраўды цікавы гістарычны факт і, несумненна, АСОБА !🥇

#юбилейрайона
🗞Паводле трэцяй легенды, пасля ліквідацыі эпідэміі халеры адзін урач (па іншай версіі святар), выйшаўшы з капліцы, якая была пабудавана на ўзгорку, паслаў на зямлі свой плашч і кінуў на яго некалькі залатых манет 💰, заклікаючы гараджан таксама зрабіць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла . І пасыпаліся медныя, сярэбраныя і залатыя манеты, з якіх утварылася сапраўдная горка . Ёсць верагоднасць, што гаворка ідзе пра касцёл Святога Роха - невялікага будынака стылю неаготыкі, пабудаванага ў 1861- 1864 гг. у гонар святога-заступніка ад чумы і халеры.

⁉️А якая легенда найбольш спадабалася ВАМ?☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

А ці ведаеце ВЫ, як выглядала плошча Якуба Коласа раней, напрыклад, у 60-я гады XX стогоддзя? 🤔

🔷 Сваю назву плошча Якуба Коласа набыла ў 1956 годзе пасля смерці вялікага беларускага песняра. Да гэтага яна насіла назву Камароўскай.

🔷Амаль 1️⃣0️⃣ гадоў (з 1962 па 1972) плошчу Якуба Коласа ўпрыгожвала кампазіцыя "Мірны атам", прысвечаная дасягненням савецкай навукі🔬👨‍🔬

⚡️⚡️Ужо ў той час нашы вучоныя бачылі вялікую будучыню за атамнай энергіяй!⚡️⚡️

🔷"Мірны атам" знік падчас рэканструкцыі плошчы, калі ў 1️⃣9️⃣7️⃣2️⃣ г. да 9️⃣0️⃣-годдзя Якуба Коласа там устанавілі скульптурную кампазіцыю, прысвечаную пісьменніку і героям яго твораў 📚🖌.

👀Сёння новую скульптуру "Мірны атам" можна ўбачыць ля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Цікавы факт, праўда?😉

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

⛪️ Самая старэйшая Каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску была заснавана ў XIV стагоддзе каралём Ягайлай. Гэты прыход знаходзіўся ў драўлянным храме на Троіцкай гарэ (цяпер знаходзіцца Тэатр оперы і балета). У 1⃣4⃣0⃣9⃣ годзе здарыўся пажар.
Ад пабудовы нічога не засталося.
Спробы аднавіць касцёл нічога не прынеслі, бо ён ізноў згарэў дашчэнту ўжо ў 1⃣8⃣0⃣9⃣ годзе.

У 1⃣8⃣3⃣2⃣ годзе капліца Святога Роха стала была перанесена на Залатую горку.

Новае аблічча касцёл набыў у 1⃣8⃣6⃣4⃣ годзе-выкладзены каменем, выкананы ён быў у неагатычным стылі. Касцёл быў асвечаны і насіў падвойны тытул: Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Роха.

У час баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны храм вельмі пацярпеў. Толькі ў 1⃣9⃣8⃣3⃣ годзе адбылася рэстаўрацыя касцёла.

Будынак быў абноўлены і стаў месцам правядзення мерапрыемстваў Белдзяржфілармоніі. Унутры ўсталявалі электрычны арган, а ў 90-я богаслужэнні ў храме аднавіліся.

Цікавы факт, сапраўды?😉

#советскийрайон
#юбилейрайона
💠Цяпер на тэрыторыі могілак ёсць храм Аляксандра Неўскага ⛪️, які быў пабудаваны і асвечаны ў 1️⃣8️⃣9️⃣8️⃣ годзе. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на ваенных могілках пахавана больш як 5️⃣0️⃣0️⃣ загінуўшых партызан, салдат і афіцэраў. Акрамя вайскоўцаў, зямля мінскіх вайсковых могілак захоўвае ў сабе целы выдатных беларускіх дзеячаў. Знакамітыя беларускія паэты і пісьменнікі 📖📔, такія як Паўлюк Трус, Якуб Колас, Кузьма Чорны. Першы прэзідэнт Акадэміі Навук БССР Усевалад Ігнатоўскі ⚛️, аўтар музыкі гімна нашай краіны Нестар Сакалоўскі 🎼, адзін з кіраўнікоў БССР Аляксандр Чарвякоў таксама здабылі свой апошні прытулак менавіта на гэтых могілках. Але разам з тым, назва "ваенныя" захавалася за могілкамі і дагэтуль.

#советскийрайон
#юбилейрайона
1️⃣3️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣7️⃣6️⃣ года за высокія паказчыкі ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, у падрыхтоўцы юнакоў да службы ва Узброеных Сілах СССР, Савецкі райваенкамат узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.🏆

💠У розны час ваенным камісарыятам кіравалі вайскоўцы-
камісары:
👮🏻‍♀️капітан Макараў А.Т., 1944 – 1945;
👮🏻‍♀️маёр Мінкоў Іван Іванавіч, 1945 – 1947;
👮🏻‍♀️палкоўнік Акулаў Пётр Рыгоравіч, 1947 – 1950;
👮🏻‍♀️палкоўнік Сташонак Васіль Міхайлавіч, 1951 – 1955;
👮🏻‍♀️палкоўнік Самарчанка В.А., 1955;
👮🏻‍♀️палкоўнік Мароз Яўген Андрэевіч, 1955 - 1958;
👮🏻‍♀️палкоўнік Варава Георгій Георгіевіч, 1958 – 1962;
👮🏻‍♀️палкоўнік Кашыраў Уладзімір Генадзевіч, 1962 – 1969;
👮🏻‍♀️палкоўнік Гарачоў Аляксей Гаўрылавіч, 1969 – 1985;
👮🏻‍♀️палкоўнік Прашковіч Леанід Кірылавіч, 1985 – 1991;
👮🏻‍♀️палкоўнік Васільеў Іван Міхайлавіч, 1991 - 2000;
👮🏻‍♀️палкоўнік Дзярэўшчыкаў Аляксандр Паўлавіч, 2001 – 2003;
👮🏻‍♀️палкоўнік Меранцоў Васіль Іванавіч, 2003 – 2008;
👮🏻‍♀️палкоўнік Загорскі Алег Пятровіч, 2008 - 2015;
👮🏻‍♀️палкоўнік Мурзіч Сяргей Барысавіч, 2015 - 2017;
👮🏻‍♀️палкоўнік Пташнік Дзмітрый Мікалаевіч, 2017 - 2022.

‼️У цяперашні час кіруе ваенным камісарыятам Савецкага
раёна горада Мінска падпалкоўнік Сініцкі Дзмітрый
Мікалаевіч.👮🏻‍♀️

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾СОВЕТСКОМУ РАЁНУ-85!🔝

📜Если вам придется проходить по улице М. Богдановича, возле парка "Дружба народов", обратите внимание на здание #среднейшколы28

⁉️"Что в ней особенного ?- спросите вы.
—Самая рядовая, обыкновенная средняя школа, каких в городе сотни.
Самая обыкновенная, если бы не одно "но"...
Средняя школа 28 уже перешагнула свой 1️⃣0️⃣5️⃣- летний юбилей ❗️

🏫Наша школа открылась в 1️⃣9️⃣1️⃣7️⃣ году. Первое здание было на улице Коммунальной, 31.
Национальная еврейская школа всего на 20 парт, с годами, как человек, взрослея, меняла облик.

🏫В 1️⃣9️⃣3️⃣5️⃣-м переехали по новому адресу: ул. Комаровская, 32. ( нынешнее помещение музыкальной школы "№8)

🏵В годы Великой Отечественной войны в здании школы размещалось немецкая казарма солдат, а на первом этаже, в актовом зале была конюшня.

📝Учеба началась после освобождения Минска 1 октября
1️⃣9️⃣4️⃣4️⃣ года.

🏫В 1️⃣9️⃣6️⃣8️⃣ года наше учреждение образования обрело постоянную прописку на Богдановича, 76, где располагается до сих пор.

📜В 1️⃣9️⃣7️⃣6️⃣ году школа принимала гостей из 28 школ Союзных Республик на фестиваль "Дружбы народов."

🏛3 декабря 1️⃣9️⃣6️⃣7️⃣ года состоялось открытие школьного музея боевой партизанской славы при участии сестры Марата Казея Ариадны Ивановны Казей, Героя Социалистического Труда. Среди гостей были партизаны, автор книги "В разведку шёл мальчишка." В. Морозов, скульптор С. Селихов — создатель памятника Марату в Минске.

✏️Потомки Марата Казея по сегодняшний день обучаются в Средней школе № 28 г. Минска

📎Алексей Казей, учащийся 10 класса, продолжает исследовательскую деятельность и является победителем районного конкурса экскурсоводов.

💃🏻С 1️⃣9️⃣9️⃣2️⃣ года в школе был создан хореографический уклон.
👩🏻‍🎓В 2️⃣0️⃣1️⃣9️⃣году открыт педагогический класс.
👮🏻В 2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣году создан таможенный класс.

❗️Вот так и течет, бурлит, не останавливаясь, школьная жизнь. Спорит, открывает, ошибается, стремится, достигает новых высот школьное сообщество. Одно поколение учителей и учеников сменяет другое, но неизменным остается дух братства, сотрудничества и взаимопомощи— главное составляющее школы, то, что формируется коллективом учителей, учеников и их родителей.

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🤔Сёння мы распавядзём цікавую гісторыю пра парк, які знаходзіцца на месцы Камароўскага балота.

💠Як вы ўжо ведаеце, Камароўскае балота многія стагоддзі не толькі займала тэрыторыю, дзе сёння размяшчаецца аднайменны рынак, але і распасціралася за межы сучаснай вуліцы Карастаянавай🏘.

💠Да 1️⃣9️⃣6️⃣0️⃣-х гадоў ад Камароўскага балота не засталося і следу. Меліярацыйныя каналы ў выніку дзейнасці водазаборных свідравін у раёне вёсак Навінкі і Цна апусцелі. Раку Пярэсу заключылі ў падземны калектар. Яна і сёння ўпадае ў Свіслач ніжэй за зліў плаціны Камсамольскага возера, практычна ля моста па праспекце Машэрава. Свабодныя землі часткова забудавалі. Так з'явіліся мікрараён у межах вуліц Арлоўскай — Карастаянавай і Сяльгаспасёлак🏙

💠У 1️⃣9️⃣7️⃣0️⃣-я гады Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі прапанаваў рэарганізаваць тэрыторыю Мінскай балотнай станцыі. У выніку стварылі парк - парк Дружбы народаў🌲🌳🌱🌿.

❤️Цікавая гісторыя, сапраўды?😉

#советскийрайон
#юбилейрайона
9️⃣ лістапада 1️⃣9️⃣9️⃣5️⃣ года мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) асвяціў месца пад будаўніцтва капліцы-помніка.

2️⃣6️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣9️⃣6️⃣ года, у дзень 1️⃣0️⃣-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, мітрапаліт Філарэт і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 А.Р. Лукашэнка ажыццявілі закладку памятнай капсулы з запаветам нашчадкам у алтарную апсіду капліцы, якая будуецца.

8️⃣ снежня 1️⃣9️⃣9️⃣6️⃣ года адбыўся сход вернікаў, на якім была арганізавана суполка. 2️⃣0️⃣ лютага1️⃣9️⃣9️⃣7️⃣ года рэлігійная суполка была зарэгістраваная ў Мінгарвыканкаме.

2️⃣6️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣9️⃣8️⃣ года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў чын асвячэння храма, пабудаванага па праекце архітэктара Мікалая Дзятко.

2️⃣4️⃣ верасня 1️⃣9️⃣9️⃣8️⃣ года парафію наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксей ІІ.

💠Гэты храм - сімвал памяці аб ахвярах Чарнобыля! Мы памятаем!

#советскийрайон
#юбилейрайона