ГУО «Средняя школа N 147 г. Минска имени М.А.Савицкого»
749 subscribers
11.1K photos
542 videos
4 files
1.04K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа №147 г. Минска имени М. А. Савицкого»
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра памятныя месцы, якія варта наведаць на 9 Мая.

Напярэдадні 9 Мая самы час успомніць аб подзвігу нашых продкаў і адправіцца ў шлях.

⭐️Мэмарыяльны комплекс «Хатынь». У гэтым месцы шчыміць у грудзях, калі ўсведамляеш, наколькі жудасныя рэчы рабіліся ўсяго крыху больш за 70 гадоў таму на нашай зямлі.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Шаўлічы». Вёска з таго часу так і не адрадзілася, папоўніўшы спіс 186 населеных пунктаў, якія зніклі з зямлі падчас Другой сусветнай вайны.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». Мемарыял устаноўлены на месцы разлютаваных баёў, якія вяліся на падыходах да Магілёва.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Лоеў». Менавіта пад Лоевам у кастрычніку 1943 года разгортвалася адна з самых маштабных бітваў ВАВ - фарсіраванне Дняпра.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Грамніцы.

Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані.
Гэтакая назва звязана з даўнім богам грымот і маланак Грамаўніком ці інакш Перуном.

Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.
Старажытныя Грамніцы, як і Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі і забаронамі.

#советский_район #расцем_беларусамі