ГУО «Средняя школа N 147 г. Минска имени М.А.Савицкого»
783 subscribers
12.5K photos
616 videos
4 files
1.12K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа №147 г. Минска имени М. А. Савицкого»
Download Telegram
1️⃣3️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣7️⃣6️⃣ года за высокія паказчыкі ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, у падрыхтоўцы юнакоў да службы ва Узброеных Сілах СССР, Савецкі райваенкамат узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.🏆

💠У розны час ваенным камісарыятам кіравалі вайскоўцы-
камісары:
👮🏻‍♀️капітан Макараў А.Т., 1944 – 1945;
👮🏻‍♀️маёр Мінкоў Іван Іванавіч, 1945 – 1947;
👮🏻‍♀️палкоўнік Акулаў Пётр Рыгоравіч, 1947 – 1950;
👮🏻‍♀️палкоўнік Сташонак Васіль Міхайлавіч, 1951 – 1955;
👮🏻‍♀️палкоўнік Самарчанка В.А., 1955;
👮🏻‍♀️палкоўнік Мароз Яўген Андрэевіч, 1955 - 1958;
👮🏻‍♀️палкоўнік Варава Георгій Георгіевіч, 1958 – 1962;
👮🏻‍♀️палкоўнік Кашыраў Уладзімір Генадзевіч, 1962 – 1969;
👮🏻‍♀️палкоўнік Гарачоў Аляксей Гаўрылавіч, 1969 – 1985;
👮🏻‍♀️палкоўнік Прашковіч Леанід Кірылавіч, 1985 – 1991;
👮🏻‍♀️палкоўнік Васільеў Іван Міхайлавіч, 1991 - 2000;
👮🏻‍♀️палкоўнік Дзярэўшчыкаў Аляксандр Паўлавіч, 2001 – 2003;
👮🏻‍♀️палкоўнік Меранцоў Васіль Іванавіч, 2003 – 2008;
👮🏻‍♀️палкоўнік Загорскі Алег Пятровіч, 2008 - 2015;
👮🏻‍♀️палкоўнік Мурзіч Сяргей Барысавіч, 2015 - 2017;
👮🏻‍♀️палкоўнік Пташнік Дзмітрый Мікалаевіч, 2017 - 2022.

‼️У цяперашні час кіруе ваенным камісарыятам Савецкага
раёна горада Мінска падпалкоўнік Сініцкі Дзмітрый
Мікалаевіч.👮🏻‍♀️

#советскийрайон
#юбилейрайона
💠Адукацыйны працэс у Акадэміі МУС будуецца з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага навучэнца, пры гэтым ён арыентаваны на тых, хто імкнецца дабіцца высокіх вынікаў, матываваны пастаянна развівацца, прапаноўваць і рэалізоўваць новыя ідэі📖🚔.

✍️Карысная інфармацыя для будучых абітурыентаў, сапраўды?☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
💠З 1️⃣9️⃣5️⃣5️⃣ года ў школе пачалі вучыцца юнакі. З 1️⃣9️⃣5️⃣9️⃣ года сярэдняя школа №23 (Варашылаўскае РАНА) стала школай з рускай мовай навучання.

💠Рашэннем Мінгарвыканкама №8️⃣4️⃣9️⃣ ад 1️⃣8️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣0️⃣2️⃣ года на базе школы №23 Савецкага раёна горада Мінска адкрыта дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска".🏫

0️⃣1️⃣.0️⃣9️⃣.2️⃣0️⃣0️⃣3️⃣ года ў гімназіі №23 пачаў працу музей "Гісторыя працягваецца…" Савецкага раёна г.Мінска🏛.

💠Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" забяспечвае навучанне кітайскай і англійскай мовам у спалучэнні з выкладаннем прадметаў на беларускай мове.

✍️Гімназія з сапраўды багатай гісторыяй!🏢

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🤔Сёння мы распавядзём цікавую гісторыю пра парк, які знаходзіцца на месцы Камароўскага балота.

💠Як вы ўжо ведаеце, Камароўскае балота многія стагоддзі не толькі займала тэрыторыю, дзе сёння размяшчаецца аднайменны рынак, але і распасціралася за межы сучаснай вуліцы Карастаянавай🏘.

💠Да 1️⃣9️⃣6️⃣0️⃣-х гадоў ад Камароўскага балота не засталося і следу. Меліярацыйныя каналы ў выніку дзейнасці водазаборных свідравін у раёне вёсак Навінкі і Цна апусцелі. Раку Пярэсу заключылі ў падземны калектар. Яна і сёння ўпадае ў Свіслач ніжэй за зліў плаціны Камсамольскага возера, практычна ля моста па праспекце Машэрава. Свабодныя землі часткова забудавалі. Так з'явіліся мікрараён у межах вуліц Арлоўскай — Карастаянавай і Сяльгаспасёлак🏙

💠У 1️⃣9️⃣7️⃣0️⃣-я гады Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі прапанаваў рэарганізаваць тэрыторыю Мінскай балотнай станцыі. У выніку стварылі парк - парк Дружбы народаў🌲🌳🌱🌿.

❤️Цікавая гісторыя, сапраўды?😉

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

💠Плошча Бангалор
— плошча ў Савецкім раёне Мінска (паўночная частка горада, 3️⃣ км ад цэнтра), размешчана на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча з вуліцамі Арлоўскай і Сурганава.🛤🏙
💠Плошча носіць назву індыйскага горада Бангалор🌆, які з'яўляецца горадам-пабрацімам Мінска з 1️⃣9️⃣8️⃣6️⃣ года. Да перайменавання плошча насіла імя Максіма Горкага. У сваю чаргу адна з плошчаў у Бангалоры носіць імя беларускай сталіцы.

❤️Плошча, якая сапраўды з'яўляецца сімвалам сяброўства паміж народамі.☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
9️⃣ лістапада 1️⃣9️⃣9️⃣5️⃣ года мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) асвяціў месца пад будаўніцтва капліцы-помніка.

2️⃣6️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣9️⃣6️⃣ года, у дзень 1️⃣0️⃣-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, мітрапаліт Філарэт і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 А.Р. Лукашэнка ажыццявілі закладку памятнай капсулы з запаветам нашчадкам у алтарную апсіду капліцы, якая будуецца.

8️⃣ снежня 1️⃣9️⃣9️⃣6️⃣ года адбыўся сход вернікаў, на якім была арганізавана суполка. 2️⃣0️⃣ лютага1️⃣9️⃣9️⃣7️⃣ года рэлігійная суполка была зарэгістраваная ў Мінгарвыканкаме.

2️⃣6️⃣ красавіка 1️⃣9️⃣9️⃣8️⃣ года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў чын асвячэння храма, пабудаванага па праекце архітэктара Мікалая Дзятко.

2️⃣4️⃣ верасня 1️⃣9️⃣9️⃣8️⃣ года парафію наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксей ІІ.

💠Гэты храм - сімвал памяці аб ахвярах Чарнобыля! Мы памятаем!

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🌿Хочацца правесці час сярод прыроды? У нас ёсць прапанова!

💠Экалагічная сцежка-арганізаваны маршрут, на якім запланавана наведванне Цнянскай выратавальнай станцыі Савета АСВОД 🚉.

💠На сцежцы выдзелены розныя прыродныя зоны🌳🍃 з размяшчэннем інфармацыі пра віды раслін і жывёл, якіх можна ўбачыць.

💠Агульная працягласць 2.4 км. На ёй прадугледжаны 2️⃣ кальцавыя маршруты, якія можна аб'яднаць у адзін з улікам магчымасцей і пажаданняў наведвальнікаў.

💠 Сцежка знаёміць экскурсантаў з рознымі аб'ектамі прыроды заклікана стварыць перадумовы для экалагічнага выхавання і прыродаахоўнага мыслення.

💠На невялікім прыродным участку (пасярод воднай прасторы размяшчаецца маляўнічы востраў) можна сустрэць насельнікаў самых розных прыродных зон-лясоў🐾, лугоў, палёў і вадаёмаў.

💠Мэта сцежкі: Стварыць умовы для бесперапыннай экалагічнай адукацыі навучэнцаў, развіваць экалагічную культуру праз фарміраванне практычнага вопыту прыродакарыстання🌳☘️🦔.
❤️Сардэчна запрашаем!
#советскийрайон
#юбилейрайона
💠На Камароўцы ёсць яшчэ адна скульптура - Бабуля-гандлярка з семечкамі,  якая сядзіць прама ля цэнтральнага ўваходу ў крыты рынак. Верабейкі дзюбаюць семкі  прама з яе далоняў. Гэтая скульптура адрозніваецца па стылі  невыпадкова: яна выканана іншым майстрам - Алегам Купрыянавым.

❤️Якая ж цікавая наша Камароўка! Запрашаем усіх падзівіцца і пафатаграфавацца са скульптурамі!☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
💠Дух урачыстасці ў аблічча горада Мінска дадаў архітэктар Леў Мікалаевіч Рымінскі, лёс якога быў трывала звязаны з БНТУ.

💠Самае цікавае ў галоўным корпусе БНТУ - гэта яго архітэктурны стыль. Яго называюць па-рознаму: неакласіцызм, класіцызм, сталінскі ампір.

❤️БНТУ - гэта ўніверсітэт з сапраўды насычаным мінулым!☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🗯Сёння мы распавядзём пра зялёны мікрараён Мінска, які займае тэрыторыю 2️⃣ адміністратыўных раёнаў, - Зялёны Луг!😉

🌱Зялёны Луг - жылы мікрараён у Мінску, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада побач з хваёвымі масівамі🌲🌳☘️, уздоўж Сляпянскага канала, па абодва бакі Лагойскага гасцінца.

💠Адзіны жылы мікрараён горада, які размешчаны ў двух адміністрацыйных раёнах - Савецкім і Першамайскім.

📖Некалі ў раёне цяперашняй вуліцы Мірашнічэнкі размяшчалася вёска Зялёны Луг. Яе назву атрымаў жылы мікрараён, будаўніцтва якога пачалося ў 1️⃣9️⃣6️⃣2️⃣ годзе на месцы вёскі Падбалоцце па праекце аўтарскага калектыву архітэктараў ✍️

🌲☘️Прыродныя аб'екты:
Сляпянская водная сістэма;
Лесапарк «Зялёны Луг»;
Парк Полацкі;
Паўночны лесапарк;
Паблізу таксама знаходзяцца Севастопальскі парк, Цнянскі лес і Цнянскае вадасховішча.

💚Зялёны луг - гэта зялёная артэрыя Мінска!☺️

#советскийрайон
#юбилейрайона
2️⃣ Цнянскае вадасховішча, якое праходзіць па тэрыторыі Зялёнага Луга, з'яўляецца не проста воднай артэрыяй горада, але і ўпадабаным месцам для адпачынку летам і прагулак у халодныя поры года. Бераг вадасховішча абсталяваны гульнявымі пляцоўкамі ⛹️, веладарожкамі 🚴‍♀️ і месцамі для адпачынку, а таксама альтанкамі і пясчаным пляжам.

3️⃣ Самым вядомым мемарыялам раёна прызнаны помнік Якубу Коласу ✍️ і яго літаратурным персанажам 📖, якія аблюбавалі сабе месца на аднайменнай плошчы 📚.

4️⃣. Касцёл Святой Тройцы ⛪️ быў занесены ў ліст гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Размешчаны ён у мікрараёне Залатой горкі. За ўвесь свой складаны лёс каталіцкі храм перажыў некалькі пажараў, пасля чаго быў адноўлены і адрэстаўрыраваны. Да жыхароў і гасцей сталіцы дайшоў ужо яго канчатковы выгляд у неагатычным стылі.

❤️Любы знойдзе ў Савецкім раёне 🗺 тое, што заваюе яго сэрца: прыгожыя і камфартабельныя жылыя дамы🏙, густыя паркавыя зоны🌲🌳☘️🌿, памятныя месцы⛪️ і  прыгажосць мясцовай прыроды🌄🌅.

#советскийрайон
#юбилейрайона
2️⃣. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ) 🎨 быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015).
НЦСМ мае статус шматфункцыянальнай структуры 🏢, задача якой – весці актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчыннага сучаснага мастацтва🎨, яго інтэграцыю ў сусветны мастацкі кантэкст 🌏, комплекснае развіццё і прасоўванне эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, камп’ютарнай графіцы і г.д.) 🎭, знаёмства гледача з замежнымі ўзорамі сучаснага мастацтва 🎬.
На сённяшні дзень асноўнымі накірункамі дзейнасці НЦСМ з'яўляюцца: правядзенне выстаў і выставачных праектаў 🏛; культурна-асветніцкая работа 📖; навукова-даследчая і інфармацыйная дзейнасць 💻; музейная работа - фарміраванне калекцыі сучаснага беларускага і замежнага мастацтваў; міжнароднае супрацоўніцтва 🌎.

3️⃣.Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў (УП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў")🎨 была адкрыта ў 1️⃣9️⃣7️⃣3️⃣ годзе. Да 1️⃣9️⃣9️⃣1️⃣ года называлася "Палац мастацтва" 🏰. Мае 4 выставачныя залы: жывапіс 🌅, графіка 💻, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, арт-хол, які таксама выкарыстоўваецца для выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці. 💠Невялікі дворык функцыянуе як дадатковая пляцоўка пад адкрытым небам, у рамках якой рэалізуюцца тэматычныя творчыя праекты (фестывальна-канцэртныя мерапрыемствы)🎤.
💠Асноўныя напрамкі дзейнасці -
рэпрэзентацыя сучасных мастацкіх практык, папулярызацыя мастацтва і фарміраванне культурнага поля Беларусі.

3️⃣. Кінатэатр "Кастрычнік". У 1️⃣9️⃣7️⃣5️⃣ годзе па праекце архітэктара В.Малышава👨‍🦰 на месцы былога драўлянага кінатэатра "Зорка" было скончана будаўніцтва шыкоўнана будынка кінатэатра "Кастрычнік"🍁🎦, які і зараз міжволі прыцягвае погляды жыхароў і гасцей сталіцы. Адкрыццё кінатэатра ў 1975 годзе суправаджалася прэм'ерай нашумелага ў той час фільма "Блакада" 📺. "Кастрычнік"🍂 быў і застаецца самай вялікай кіназалай у рэспубліцы, якая змяшчае больш за тысячу чалавек.  Прасторнае касавае фае 💴, зімовы сад ❄️ з экзатычнымі птушкамі 🦤, мяккія і зручныя канапы для адпачынку 💺. Традыцыйна ў кінатэатры "Кастрычнік" праходзяць сусветныя прэм'еры, кінафестывалі, прэзентацыі новых фільмаў 🎬. У фае другога паверха рэгулярна экспануюцца выставы 🎨🧑‍🎨.

❤️Мы можам ганарыцца тым, наколькі багатая культурная сфера Савецкага раёна!

#советскийрайон
#юбилейрайона
💠Прамысловы комплекс 🏭 🏗 Савецкага раёна складае 1️⃣5️⃣ прадпрыемстваў 🏢. Прадукцыя многіх з іх вядома далёка за межамі краіны 🌏. Прыярытэтны напрамак эканамічнага развіцця- мадэрнізацыя вытворчасцей. Гэта дапамагае выпускаць канкурэнтную прадукцыю і нарошчваць экспарт.

❤️💚Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу грамадзян і працоўных калектываў Савецкага раёна горада Мінска у далейшае развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту.❤️💚

#советскийрайон
#юбилейрайона