ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
871 subscribers
38.4K photos
1.57K videos
12 files
8.27K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
💫Сузор’е МАЦІ

***
Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку -
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні,
Святло якой
Вечна струменіць.

Максім Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
💫Сузор’е МАЦІ

МАЦІ

Ты прыйдзеш нечакана, як святло
Блакітнай зоркі ў мроіве вясеннім.
Тваіх вачэй адчую я цяпло,
Перад табою стану на калені.
Я абдыму, пяшчотную, цябе,
У твой падол уб'юся галавою.
Рукой пагладзіш ціха па ілбе,
І стану раптам зноўку сам сабою,
Маленькім, неслухмяным, гаваркім.
Ад шчасця скалануся і заплачу...
Табе я абавязан сёння ўсім,
Калі хоць нешта на зямлі я значу.
Алег
Салтук

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Што такое чаканне?
Гэта ведае толькі мама.
Што такое сустрэча?
Гэта ведае мама таксама.
І ведае толькі мама,
Што такое і гора і страта.
Гэта тыя ж чатыры вуглы,
З якіх і складаецца
маміна хата.
Што ж такое шчасце людское?
Весялосць што такое?
А пра гэта сыноў запытайце.
Казімір
Камейша

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

СЛОВА ПРА МАЦІ
Раней за ўсіх яна ўстае,
Пазней за ўсіх кладзецца,
Яна жыве, яна пяе, -
І дзецям лепш пяецца.

Ты рос, як цёплы каласок,
Пры месяцы і зорах.
Пачуеш мілае "сынок",
Хоць будзе і за сорак...

За словам маці ў свет пайшлі
Маленства, мара, мова,
І мір, і мужнасць на зямлі -
Жыцця твайго асновы.

Каб не тужыла па начах, -
Ёй падрастай на ўцеху!
Хай будзе ў матчыных вачах
Пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў
Для роднай, для адзінай.
Адказвай маці на любоў -
Будзь верным, добрым сынам!
Эдзі
Агняцвет

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект
💫Сузор’е МАЦІ

***
Дарога -
Шэрая бясконцая нітка
з вузламі памяці.
З гэтай ніткі маці
На прызбе старой хаты
Вяжа і вяжа сустрэчы
І радуецца,
Калі скрыпнуць весніцы,
Калі пачуе знаёмыя крокі,
Калі зможа хоць на хвіліну
Адкласці пруткі
І прынесці на стол пачастунак:
Збан жывой вады - квасу -
І толькі што выцягнуты з печы
Хлеб -
акраец жнівеньскага сонца.
Максім
Танк

#мама_маці_матуля #паэтычнае_шматгалоссе
#прысвячэнне
#аўтарскіпраект