ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
976 subscribers
42K photos
1.74K videos
12 files
8.67K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
1⃣9⃣ лютага адзначаецца народнае свята Вакулы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Вуколы.

Народныя традыцыі

🔹У народзе яго празвалі цялятнікам, бо ў гэты перыяд нараджаецца шмат цялят.
🔹Асаблівую ўвагу надавалі каровам, клапаціліся пра іх.
🔹 Хлеў абкурвалі чаборам, каб цяляты нараджаліся моцнымі, а малако было смачным.
🔹Калі карова ацялілася, перад ёй ставілі вядро з цёплай вадой, каб малако было цёплым.
🔹Нельга ў гэты дзень што-небудзь пазычаць - не на дабро.
🔹Нельга гладзіць па спіне нованароджанае цяля, інакш захварэе.
🔹Калі адзінокі чалавек у гэты дзень рупліва памоліцца, ён неўзабаве знойдзе сабе пару.
🔹Заўважалі: сон, убачаны з 18 на 19 лютага, спраўдзіцца праз 8 дзён.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 19 лютага разважлівыя і рацыянальныя. Насіць ім варта ГЕМАТЫТ.

#народны_каляндар
2⃣0⃣ лютага адзначаецца народнае свята Дзень Лукі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Лукі, які лячыў хворых ад душэўных і цялесных пакут.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень пяклі пірагі з лукам.
🔹Частку пірагоў раздавалі старцам.
🔹Лічылі, што гэта на шчасце.
🔹Некалькі пірагоў выстаўлялі за парог для памерлых.
🔹На Луку было прынята памінаць сваякоў, якія памерлі.
🔹Казалі: «Жывыя бацькі - шануй, памерлі - памінай".
🔹Ад пакупак адмаўляліся, бо карысці яны не прынясуць.
🔹На Луку рыхтавалі адвары і настоі, якія лічыліся  больш дзейснымі.
🔹Народныя лекары ў гэты дзень лячылі сардэчныя хваробы і прыпадкі.
🔹Прыкмячалі: чырвонае сонца на захадзе - лета будзе халодным і ветраным.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 20 лютага шчырыя, адкрытыя і рамантычныя асобы. Насіць ім варта александрыт або АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣1⃣ лютага адзначаецца народнае свята Захар.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці прарока Захара.

Народныя традыцыі

🔹21 лютага займаліся рамонтам і наладкай сельскагаспадарчых інструментаў.
🔹Асаблівая ўвага надавалася сярпам.
🔹 Іх аглядалі, чысцілі, тачылі і акраплялі вадохрышчанскай вадой.
🔹Каб быў добры ўраджай, ноччу трэба было паказаць серп маладзіку.
🔹Жанчыны маліліся пра добры ўраджай хлеба.
🔹Увечары праводзілі гулянні і вячоркі.
🔹Дзень  лічыўся спрыяльным для правядзення вяселля.
🔹Калі ў гэты дзень завастрыць нажы і нажніцы, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт.
🔹Прыкмячалі: на Захара маразы - вясна будзе цёплай, а лета - сухім і гарачым.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 21 лютага валодаюць добрай інтуіцыяй і могуць прадказваць будучыню. Насіць ім варта ГРАНАТ.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Панкратаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Панкрація Пячэрскага і пакутніка Нікіфара.

Народныя традыцыі

🔹На Панкратаў дзень заўсёды прымаліся за пляценне лапцей.
🔹Наводзілі парадак у гаспадарцы.
🔹Аглядалі стан насення.
🔹Заўважалі: выставіць 22 лютага насенне на холад, а затым аднесці ў цёплае месца - будуць добрыя ўсходы.
🔹Верылі: у гэты дзень пачаць лячэнне - яно дапаможа пазбавіцца ад хваробы.
🔹Лічылі, што чым халаднейшы тыдзень, які пачынаецца з гэтага дня, тым цяплей будзе ў сакавіку.
🔹Сны ў ноч на 22 лютага лічылі прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 22 лютага, вельмі працавітыя. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Панкратаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Панкрація Пячэрскага і пакутніка Нікіфара.

Народныя традыцыі

🔹На Панкратаў дзень заўсёды прымаліся за пляценне лапцей.
🔹Наводзілі парадак у гаспадарцы.
🔹Аглядалі стан насення.
🔹Заўважалі: выставіць 22 лютага насенне на холад, а затым аднесці ў цёплае месца - будуць добрыя ўсходы.
🔹Верылі: у гэты дзень пачаць лячэнне - яно дапаможа пазбавіцца ад хваробы.
🔹Лічылі, што чым халаднейшы тыдзень, які пачынаецца з гэтага дня, тым цяплей будзе ў сакавіку.
🔹Сны ў ноч на 22 лютага лічылі прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 22 лютага, вельмі працавітыя. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣3⃣ лютага адзначаецца народнае свята Прохар Веснавей, ці Харлампій.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Прохара і  вялікапакутніка Харлампія. 

Народныя традыцыі

🔹Веснавеем Прохара празвалі за тое, што ў гэты дзень пачынаўся паварот на вясну.
🔹 Харлампій лічыўся захавальнікам ад раптоўнай, без пакаяння, смерці.
🔹У гэты дзень яму трэба было маліцца пра збавенне ад такой бяды.
🔹Таксама да Харлампія звярталіся  з малітвай і прасілі пазбаўлення ад голаду і паляпшэння фінансавага становішча.
🔹На Прохара сваволяць духі лясоў і вадаёмаў.
🔹Узрастае магчымасць заблудзіцца ў лесе, зваліцца ў ваду ці проста ўпасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 23 лютага, змагары за праўду. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар
2⃣4⃣ лютага адзначаецца народнае свята Уласаў дзень.

📌 У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяшчэннамучаніка Уласа, які лічыцца апекуном свойскай жывёлы.

Народныя традыцыі

🔹 Здзяйснялі рытуальныя абрады, каб зберагчы жывёлу ад нячыстай сілы.
🔹Да святога Улама звярталіся з малітвай аб дабрабыце ў сямейным жыцці.
🔹У гэты дзень прыганялі кароў да царквы, служылі малебен, акраплялі іх святой вадой.
🔹 Працаваць у гэты дзень - дрэнная прыкмета, інакш можна наклікаць склон на скаціну.
🔹Досыта накарміць жывёлу самым смачным кормам - да моцнага здароўя, дабрабыту ў сям'і.
🔹Існаваў звычай калоць жывёл на Уласа.
🔹 Лічылі:  смажанае мяса на стале ў гэты дзень абавязкова прынясе шчасце ў дом.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 24 лютага знаходлівыя, дабрадушныя і сумленныя асобы. Насіць ім варта ХРЫЗАБЕРЫЛ.

#народны_каляндар
2⃣5⃣  лютага адзначаецца народнае свята Аляксей Рыбны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Алексія Маскоўскага, цудатворца, мітрапаліта.

Народныя традыцыі

🔹У народзе гэты дзень атрымаў назву «Рыбны», бо 25 лютага пачынаў раставаць снег і добра лавілася рыба.
🔹На Аляксея Рыбнага выносілі пасяўное насенне на мароз.
🔹Гэта рабілі для таго, каб яно «загартоўвалася».  
🔹Па традыцыі на стол у гэты дзень ставілі стравы з рыбы.
🔹Калі пакласці пражу ў снег і даць змерзнуць, то любая справа ў гаспадыні будзе паспяховай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 25 лютага ўпэўненыя ў сабе асобы. Насіць ім варта АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣6⃣ лютага адзначаецца народнае свята Мартын.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці Марцініяна Кесарыйскага, які лічыўся заступнікам сям'і.

Народныя традыцыі

🔹 Будзе шчасце і поспех у справах, калі ў гэты дзень добра прыбрацца ў доме.
🔹26 лютага гукалі зоркі, каб ад іх ззяння вачам прыбыло зоркасці.
🔹Нашы продкі клікалі памерлых родных і блізкіх.
🔹Верылі, што іх яны могуць папрасіць дапамогі ў Збавіцеля для тых, хто жыве на зямлі.
🔹Маладыя сем'і збіраліся разам і дзяліліся вопытам сумеснага жыцця.
🔹У Марцініянаў дзень непажадана было высвятляць адносіны: лёгка можна пасварыцца.
🔹Не рэкамендавалася ў гэты дзень прасці, вышываць, шыць ці вязаць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 лютага чулыя і спагадлівыя асобы. Насіць ім варта БУРШТЫН.

#народны_каляндар
2⃣7⃣ лютага  адзначаецца народнае свята Кірыл.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Кірыла, які разам з братам Мяфодзіем стварыў першую славянскую азбуку.

Народныя традыцыі

🔹Нашы продкі ў гэты дзень залагоджвалі палявых духаў - палявікоў.
🔹Палявіку прыносілі на поле пірагі з салодкімі начынкамі і кавалкі хлеба.
🔹Прасілі ў яго павялічыць ураджай.
🔹 Сяляне імкнуліся ўтрымаць на палях снежнае покрыва.
🔹Мужчыны выходзілі ў поле і спецыяльна ўтоптвалі снег.
🔹 У гэты дзень жанчыны неслі гасцінцы павітухам, якія прымалі ў іх роды.
🔹 У ноч на Кірылу сняцца прарочыя сны.
🔹 Па надвор'і 27 лютага меркавалі пра вясну.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 27 лютага мудрыя, амбіцыйныя, успрымальныя і спагадлівыя асобы. Насіць ім варта IЗУМРУД.

#народны_каляндар